ПАРАД СТАЛІНІЗМА

Падобна, што Крэмль вырашыў уразіць увесь сьвет сваёй параднай магутнасьцю. Уцэнтры Масквы і па ўсёй імпэрыі 9 траўня арганізавана нешта такое, чаго яшчэ не павінны былі бачыць жыхары Зямлі. Большасьць з уражаныхлюдзей пад фанфары і грукат бранетэхнікі неяк і ня ўспомнілі, штоармія, якая так грозна маршыруе сёньня, прайграла вайну аўганскім ічачэнскім партызанам. Што без мабілізаваных (як гэта было пры саветахпадчас усіх войнаў) украінцаў, малдаванаў, беларусаў і іншых у Масквыне атрымліваецца ваяваць ня тое што супраць немцаў, але і супрацьмалых колькасьцю (але моцных культурай і духам) народаў. Упостсавецкіх краінах дзе прамаскоўскія рэжымы, дзе маскоўскаяагентура таксама арганізавалі свае парады сталінізма.

Пра гэта разважаюць 9 траўня Аскольд Еромін (львоўская газэта “Високий Замок”), Гектарас Віткус (летувіская газэта “LietuvosRytas”), Міхаэла Стойка (румынская газэта “Adevarul”).

Аскольд Еромін

9 траўня: хто камандуе парадам?

Падобна, што ўкраінскія тэлеканалы, асабліва “Першы нацыянальны” і “Інтэр” напярэдадні 9 траўня актыўна прапагандуюцьтрактоўку Дня Перамогі, прынятую... у Расеі.

Уласна, гэта не расейская, а савецкая вэрсія гісторыі, але ўпуцінска-медведеўскай РФ менавіта яна стала ледзь не асновайдзяржаўнай ідэалогіі. У некалькіх словах гэтую вэрсію можнаакрэсьліць прыблізна так. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне — найгалоўнейшая і найбольш велічная падзея ХХ стагоддзя. Паколькінайгалоўнейшую і найбольш велічную ролю у гэтай перамозе адыграўСавецкі Саюз, то ён, а потым і Расейская Фэдэрацыя як ягонаяправапераемніца, ёсьць Вялікаю дзяржаваю. Усе дзеяньні якой падчастой вайны былі адзіна слушнымі і справядлівымі, усе палкаводцы — геніяльнымі, у тым ліку вусаты генэралісімус. А той, хтонасьмельваецца гэтую слушнасьць, справядлівасьць і геніяльнасьць нятое што запярэчыць, а хоча хаця б ставіць пад сумнеў, ёсьцьфальсіфікатарам гісторыі.

Апафеёзамтакога падыходу да гісторыі стала ўстаноўка ў Запарожжы, амаль акуратда Дня Перамгі, помніка Іосіфу Сталіну... Большага зьдзеку з мільёнаўукраінцаў, якія сталі ахвярамі той страшнай вайны, немагчыма сябеўявіць. Помнік Сталіну? Які быў адным з найбольшых сімпатызантаўГітлера на першым этапе вайны — бо хто як не СССР, быў у 1939годзе ваенным хаўрусьнікам нацыстоўскай Нямеччыны? Польшчу на шматкідва драпежнікі разьдзерлі разам. (Хто дагэтуль на верыць, няхайпаглядзіць фільм Анджэя Вайды “Катынь”. Яго нядаўна, калігэтага запатрабавала палітычная кан'юнктура, дэманстраваўтэлеканал “Расея”). Шмат у чым менавіта дзякуючыбяздарнаму “палкаводцу” Сталіну гітлерцы дайшлі ажно даКаўказу, захапіўшы ўсю Украіну. Вайна двойчы пракацілася празУкраіну, штораз зьбіраючы свой крывавы ўраджай. Нямецкія гісторыкіацэньваюць ахвяры рэйху ў 5,5, максімум 6 мільёнаў — гэта нафронце і ў тыле, ад масіраваных бамбардовак саюзьнікаў. А ўкраінцаў, паводле падлікаў аўтарытэтных гісторыкаў, палегла 8 мільёнаў, а ўсягоСаюз згубіў 26 — гэта афіцыйныя лічбы... Адны кажуць, Сталін нядаў веры сотням разьведчыкаў, якія папярэджвалі пра напад Гітлера. Іншыя ўпэўненыя, што Сталін сам рыхтаваўся напасьці, але фюрэр ягоапярэдзіў. Так ці інакш, мільёны неапраўданых ахвяраў вайны — на ягоным сумленьні, Сталін — крывавы кат і злачынец. А ваўкранскім Запарожжы яму паставілі помнік! І без усялякіх там “абяцаных” уладай рэфэрэндумаў.

Ня гучныяпарады танкаў і самалётаў маюць вызначаць настрой Дня Перамогі, анашая памяць, якой заслугоўваюць ахвяры той страшнай бойні. Памяць абтым, як злачынныя рэжымы, гітлерскі і сталінскі, прымусілі мільёнылюдзей забіваць адзін аднаго (СССР быў ня толькі ахвярай нападуГітлера, але й агрэсарам: акрамя Польшчы, напаў у 1940-м наФінляндыю). Няхай такое больш не паўторыцца...

Крыніца: http://www.wz.lviv.ua/paes.php?atid=82763

(Пераклад зукраінскай)

Гектарас Віткус

У ланцугах міфа перамогі ў Другой сусьветнай вайне

Летувіскаяграмадзкая думка з вялікім непакоем ацэньвае рост уплыву міфа праВялікую айчынную вайну і перамогу ў расейскай палітычнай культуры ігістарычнай памяці. Адраджаецца вялікарасейская ідэалогія, нэаімпэрыялістычная палітыка, Расея цынічна маніпулюе вобразампераможцы фашызму, імкнучыся павялічыць свой геапалітычны ўплыў першза ўсё на рускамоўных жыхароў краін Балтыі.

Ня дзіва, што ў Летуве (як, дарэчы, і ў некаторых іншых дзяржавах Цэнтральнай іУсходняй Эўропы) міф пра перамогу ацэньваецца як падрыхтаваныспэцыялістамі розных галінаў праект, з дапамогай якога Крэмльімкнецца замаскаваць узмацненьне сваіх культурных, ідэалагічных іпалітычных уплываў.

Расейскіяпаліттэхнолагі не засталіся без справы — яны абвінавачваюцьЭстонію, Латвію і Летуву ў тым, што ў гэтых краінах роля СавецкагаСаюза ў Другой сусьветнай вайне ацэньваецца “толькі праз прызмузлачынстваў супраць чалавечнасьці” і фармуецца адмоўны вобразсёньняшняй Расеі.

Такаяідэалагічная і ацэначная калізія павялічвае двухбаковае напружаньне, распальвае рыторыку нападу і абароны, не дазваляе распачаць нармальныдвухбаковы дыялог з-за неабвешчанай “вайны за памяць”.

Крыніца: http://www.prensaescrita.com/adiario.php?codigo=&pagina=http://www.lrytas.lt

(Пераклад з летувіскай)

Міхаэла Стойка

Святкаваньне Дня Перамогі над Нямеччынай у Маскве

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімпу адмовіўся паехацьу Маскву (не паехала туды і прадстаўніцтва нацыянальнай арміі Малдовы — заўвага рэдактара), заявіўшы, што туды едуць толькіпераможцы.

“Як можна ўдзельнічаць у парадзе побач з арміяй, якая прынесланам камунізм, арганізавала голад і дэпартавала нас у Сібір? Сёньняяна знаходзіцца і ў горадзе Стэфана Вялікага (малдоўскі князь, прыякім у канцы 15-га — пачатку 16-га стагоддзяў Малдова дасягнуланайвялікшага росквіту — заўвага рэдактара). Гэтая арміязьявілася асновай для стварэньня Трансністрыі (ваеннае ўмяшальніцтварасейскай арміі ў 1992 годзе дазволіла расейскім асаднікам адарвацьад Малдовы гэтую правінцыю — заўвага рэдактара)”, — заявіў раней Гімпу.

Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі, адносіны якога з Масквойнапружаныя ў выніку вайны ў жніўні 2008 года, ня быў запрошаны напарад Дня Перамогі. Замест грузінскага прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі, Расея запрасіла лідэра апазыцыі, былога старшыню парляманту ў ТбілісіНіно Бурджанадзэ, лідэра дэмакратычнага Руху “Аб'яднанаяГрузія”.

Сёлетнія падзеі на Чырвонай плошчы называюцца “ПарадамПарадаў”. Яны хочуць зрабіць новую рэдакцыю парада, арганізаванага Сталіным у 1945-м, калі адзаначалася заканчэньнеДругой сусьветнай вайны.

На арганізацыю мерапрыемстваў расейскае міністэрства абароныпрызначыла 1,2 мільярды рублёў (30 мільёнаў эўра), што робіць гэтыпарад самым дарагім з тых, што адбыліся на Чырвонай плошчы.

Крыніца: http://www.adevarul.ro/actualitate/eveniment/Ziua_Victoriei_impotriva_Germaniei_naziste-sarbatorita_cu_mare_fast_la_Moscova_0_25058574221.html

(Пераклад з румынскай)