РАСЕЙЦЫ ПРА ВАЙНУ. РЭДКАЯ ДУМКІ

За шэсьць зпаловай дзесяцігоддзяў пасьля вайны афіцыйная і неафіцыйная расейскаягісторыяграфія здавала адну пазыцыю за другой. Спачатку здаліканцэпцыю, паводле якой немцы былі фанатычнымі і недалёкімідурачкамі, а іхных генэралаў лёгка абводзілі вакол пальца савецкіяразьведчыкі з тварам акцёра Кадачнікава. Потым здалі геніяльнагагенэралісімуса Сталіна — Хрушчоў гукнуў з трыбуны ХХ зьезду, што “Сталін кіраваў войскамі па глобусе”. Вельмі доўгаяны насіліся з “вероломным нападеніем фашістской Германіі наСоветскій Союз”. Гадоў пяць-сем таму абвалілася і гэтаяфальшыўка. Надта шмат людзей удзельнічала ў падрыхтоўцы савецкаганападу на нямецкія войскі ў траўні-чэрвені 1941 года, яшчэ больш (уЗаходніх Беларусі, Украіне і Малдове) назіралі за нябачанай угісторыі канцэнтрацыяй савецкіх войскаў і тэхнікі зусім блізка адлініі, што падзяляла саветы ад немцаў. Гэтыя людзі ўжо не хацелімаўчаць.

Надзвычай доўга трымалася пазыцыя наконт маласур'ёзнага ўдзелузаходніх саюзьнікаў СССР у вайне і наконт такзванага “другогафронту”. Гадоў 40-45 падсавецкім людзям даказвалі, што “амэрыканцы і брытанцы маршыравалі парадам па Эўропе, а іхсустракалі нямецкія шыхты, гатовыя здацца ў палон”, “наЗападе не было настояшчеё войны, товарішчі” і г.д. Недзе пасьля1990 года дэмагагічную пазыцыю аслабілі, прызналі, што “вайнаўсё ж была і на другім фронце, але там немцы трымалі свае палкі зпэнсіянэраў і хворых”. І вось ужо сёлета на парад у Масквузапрасілі вайскоўцаў з ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі. У цэлым здаліі гэтую пазыцыю. Што ж засталося?

Засталісядзьве пазыцыі, на якіх расейцы (нават інтэлектуалы, якія ня любяцьпуцінізм) зьбіраюцца трымацца насьмерць. Першая зь іх — гэтаСталін, ужо не геніяльны, ужо гад і злачынец, але ўсяроўна “уіканастасе”. Другая — гэта Савецкі Саюз. Нават у пэўныямоманты савецкага пэрыяду часам рабіліся рытуальныя паклоны ў бокнерасейскіх герояў вайны. Былі нават створаны такія шэдэўры, яккінафільм “Бацька салдата” (фільм-казка, але зроблены звялікім рэспэктам да грузінаў). Апошнімі сярод тых, каго “соізволілі” успомніць, былі беларусы. Васіль Быкаў меў рацыю, калі прызнаваўняўдачнымі ўсе спробы экранізаваць ягоныя творы. Сапраўды ў гэтыхфільмах з душы быкаўскіх твораў вырвана самае галоўнае, і пастаўленыяны не на беларускай мове. Паўпраўда так і ня стала кінапраўдай прабеларусаў на вайне.

Ядобра памятаю, зь якім размахам у саўдэпіі канца 60-х — пачатку70-х гадоў дэманстраваўся шыракафарматны сэрыял “Освобожденіе”. Сапраўды, такіх шматлюдных і манумэнтальных кіназдымак яшчэ ня ведаўсавецкі кінематограф. Пасярод ідэалізаваных вобразаў вайны ў фільмечас ад часу сустракаліся рэалістычныя па драматызму эпізоды. Наздымкі мабілізавалі ўсё акцёрства “страны советов”. Грузіны ігралі грузінаў, украінцы ўкраінцаў, армяне армян, наватГітлера і немцаў — немцы з ГДР. Цэлая сэрыя была прысьвечанаапэрацыі “Баграціён”, у выніку якой немцаў выбілі зБеларусі. Акцёры-маршалы нават згадалі пра беларускіх партызан. Івось пачаўся кінашэраг. Савецкія ўступаюць у Бабруйск, насельніцтвасустракае іх кветкамі. Наперад з караваем вызодзіць асоба ў амплуа ігрыме “былінного русского старца” і на нейкімбелагвардзейскім слэнгу пачынае прамову да чырвонага камандзёра:“Ваше превосходительство, мы истинно счастливы приветствоватьвас, извольте откушать...” И далей у тым жа стылі. Аказалася, што мабілізацыя нават на гэтую “чыста беларускую” сэрыюзусім не закранула нашых тэатралаў. Беларускіх акцёраў не пусьцілінават у эпізоды. А Беларусь здымалі недзе пад Масквой. Вось, напрыклад, ідзе калёна чырвоных танкаў па лясной дарозе. Сустракаебеларускіх партызанаў. Партызанскага камандзёра ўдае расейскі акцёр зразанскай фізіяноміяй, які ўсё жыцьцё іграў калгасьнікаўнечарназем'я. Ён крычыць падначаленым па-разанску: “Хлопци, садитесь на танки!” І “хлопци” у пацешных картузахзалазяць на машыны вызваліцеляў...

Чамутак? А таму, што брэжнявізм ужо канчаткова выкрэсьліў беларусаў зшэрагу нават падсавецкіх народаў. Менавіта ў той час гэбэ запусьцілаў грамадзтва ідэялагему (як кажа непаўторны Падгол): “Неттакой нации — белоруссы”. Пачуць гэтаможна было ня толькі ад стукачоў і агрэсіўна-недалёкіх расейцаў. Гэтанам у твар спакойна і без выкліку казалі прадстаўнікі “чітаюшчейпублікі”, маладыя студэнты і г.д. Ім гэта падабалася. У сэнсекінатрактоўкі працэс гэты знайшоў свой апагей у камэдыі, зьлепленай зБССР-аўскага драматурга Дударава, — “Белые росы”. І тутгалоўныя ролі “обрусевшіх руссов” прынялі на сябезапісныя маскоўскія акцёры, мясцовы Гарбук мільгануў у эпізодах. Алепад іронію і гумар канчаткова сфармулявалася: “нет такойнаціі”. Праз тры гады маскоўцы вачам сваім не маглі паверыць, калі паўстаў Беларускі Народны Фронт, беларусы ўзьнялі над сваімішыхтамі свой Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Ім дагэтуль ня верыцца. Але гэтаіхная праблема. Галоўнае, каб у нас была наша вера.

Нятрэба ўвязвацца зь імі ў спрэчкі, трэба ісьці сваім шляхам. Прапануемпачытаць артыкул Ігара Далуцкага, апублікаваны ў расейскімінтэрнэт-выданьні Grani.Ru 9 траўня. Утэксьце маскоўца выразна праступаюць дзьве апошнія пазыцыі расейскагаімпэрыялізма на тэму мінулай вайны. Яны ўспомняць нават пра “усёчалавецтва”, але не згадаюць пра народы сваёй імпэрыі, якіявыратавалі іхную Маскву.

Валеры Буйвал

Ігар Далуцкі

Не савецкая Перамога

Самаявялікая хлусьня пра Вялікую Айчынную вайну — гэта тое, штоСавецкі Саюз самотны выйграў вайну супраць Нямеччыны. Нават Сталінмеркаваў, што Савецкі Саюз самотны супраць Нямеччыны ня выстаяў бы. Перамога, якую дасягнулі ў траўні антыфашыстоўскія сілы, — гэтаперамога ўсяе кааліцыі, гэта перамога ўсяго чалавецтва над фашызмам.

Мы ў гэтуюперамогу зрабілі істотны ўнёсак. Але ён быў бы значна большы і ахвярынашы былі б значна меншымі, калі б краінай кіраваў ня Сталін і калі бкраіна не была сацыялістычнай.

Таксамазусім відавочна: у 1939-41 гадах, у першы пэрыяд Другой сусьветнайвайны, Савецкі Саюз апынуўся супраць чалавецтва, у той фашыстоўскайкааліцыі, якая адстойвала ідэю перавагі расы, нацыі, а мы ў ёйадстойвалі сваю камуністычную ідэю.

Мыпатрапілі ў кааліцыю супраць фашызма зусім выпадкова — Гітлерна нас напаў. Лічбы, якія прыводзяцца як сапраўдныя, накшталт таго, што на нашым фронце зьнішчана да 70 адсоткаў нямецкай тэхнікі, — гэта хлусьня. Але яна лёгка правяраецца.

Напрыклад, большая частка флёту, практычна ўвесь германскі флёт, быўзадзейнічаны ў змаганьні супраць нашых саюзьнікаў на акіянах. Немцы ў43-м годзе з 290 падводных чаўноў страцілі 245. А кожны падводнычовен — гэта 28 сярэдніх танкаў. Калі падлічыць, колькі “танкаў” пусьцілі на дно саюзьнікі, патапіўшы падводныячаўны, атрымаецца прыкладна 7000 танкаў. Для параўнаньня — Нямеччына ў 42-м годзе выпусьціла 6200 танкаў і штурмавых гармат. Гэта значыць, саюзьнікі пусьцілі на дно за адзін год фактычна гадавуювытворчасьць нямецкіх танкаў. Цяпер уявіце сабе гэтыя танкі ў 43-мгодзе на Курскай дузе. Калі пачалася бітва, у немцаў было ў два разыменш танкаў супраць нашых, і падчас Курскай бітвы яны зьнішчылі ўчатыры разы больш нашых танкаў, чым страцілі сваіх. Яшчэ б дзьветысячы танкаў у немцаў, і ўсё б ляснула, яны прарвалі б нашуюабарону.

Авіяцыя. Лічбы лёгка праверыць. У Расеі, на ўсходзе, на савецка-германскімфронце загінула траціна лётнага складу нямецкай авіяцыі. Яны ж гінуліня проста так, яны ж з самалётамі гінулі. Немцы з канца 42-га годабольшую частку авіяцыі трымалі на захадзе, гэта зразумела — янываявалі супраць амэрыканскіх лятаючых крэпасьцяў. А што значыцьавіяцыя на захадзе? Гэта значыць, што на ўсходзе немцы трымаюцьштомесячна ў 43-44-м годзе 400-600 зьнішчальнікаў. Што такое 400-600зьнішчальнікаў у немцаў, калі ў нас супраць іх 4-6 тысячаўзьнішчальнікаў? У нас ў 10 разоў болей зьнішчальнікаў, але немцыстрачваюць 1300 у сярэднім зьнішчальнікаў, а мы ў 44-м годзе — амаль 12 тысячаў зьнішчальнікаў. І калі б Нямеччына лепшыя сваеавіяцыйныя сілы, якія яна трымала на захадзе, кінула сюды,“сталінскія сокалы” зусім бы зьніклі з прастораў радзімы.

А вайнакааліцыйная ішла яшчэ і на Ціхім акіяне. Вось мой бацька вызваляўКітай, сапраўды вызваляў, і іх сапраўды сустракалі як вызваліцеляў — нашых жаўнераў. Але калі ён прышоў пасьля Сталінграда, пасьляКёнігсбэрга ў Кітай, яго ўразіла цішыня — аніводнага японскагасамалёта. Дзе японская авіяцыя? Яе ўсю зьнішчылі амэрыканцы. Дзеяпонскі флёт? Ён увесь зьнішчаны амэрыканцамі.

А што такоеяпонскі флёт? Напрыклад, авіяносец. На яго йдзе ў сярэднім 50 тысячаўтон сталі (на цяжкі танк — 50 тон). Уявіце сябе, майго бацькусустракае тысяча цяжкіх японскіх танкаў. І нічога б мы не зрабілі.

Кожнаякраіна зрабіла свой унёсак. Спрачацца можна колькі заўгодна, чыйбольшы, чый меншы. У 43-м годзе ў Курску мы разьбілі, мы перамаглінемцаў. Гітлер ня здолеў зьдзейсьніць сваю апэрацыю “Цытадэль”, яна правалілася. Але і нашыя апэрацыі “Сувораў” і “Кутузаў” не завершыліся посьпехам. Немцаў пацясьнілі зфлангаў — і ўсё.

Канчаецца43-ці год, дзе ён канчаецца? На рубяжы Дняпра. Мы Днепр фарсіравалі, Кіеў узялі. Мы ўрэшце пад канец 43-га года, праз два з паловай гадывайны, выйшлі туды, куды немцы дайшлі праз два з паловай месяцы 41-гагода.

Сталін усьнежні 43-га года просіць, каб адкрылі другі фронт. Ён ня можа бездругога фронта выйграць. Але ў гэты час немцы ваююць супрацьсаюзьнікаў на Балканах, немцы ваююць у Італіі, немцаў ужо разьбілі ўПаўночнай Афрыцы, немцы трымаюць паветраную абарону Рэйха, немцываююць у Атлантыцы. Гэта значыць, як мінімум чатыры франты існуюць. Немцы трымаюць на захадзе і на поўдні Эўропы траціну сваіх сілаў. Янытам трымаюць амаль увесь свой флёт, яны трымаюць траціну сухапутныхсілаў, яны трымаюць прыкладна дзьве траціны сваёй авіяцыі. А Сталінда таго бяздарны, што, калі ў нас у 43-м годзе ёсьць перавага ў сілахі сродках амаль чатырохразовая, мы ня можам наступаць. Вось у чымтрагедыя.

І як толькінемцы вымушаны былі перакінуць палову сваіх бранетанкавых рухомыхсілаў летам 44-га года на захад, толькі пасьля гэтага завершыласябліскучая апэрацыя “Баграціён”. Але як яна завершылася: мы разьбілі немцаў, але нашыя страты ў людзях — 800 тысячаўсупраць 400 тасячаў немцаў.

Цяперпаглядзім: а саюзьнікі нам што паставілі? Яны паставілі 20 тысячаўтанкаў. 20 тысячаў танкаў — гэта нашыя страты ў год. Саюзьнікінам паставілі прыкладна 13 тысячаў самалётаў. Гэта значыць, што цэлыгод мы маглі ваяваць на саюзьніцкай тэхніцы. А былі ж і іншыяпастаўкі. Наогул, лэнд-ліз — гэта 11 з лішнім мільярдаўдаляраў. Гэта пастаўкі тэхнікі, абсталяваньня, харчаваньня, бензіну... Партызаны рэйкі ўзрывалі, а саюзьнікі нам рэйкі пастаўлялі, мыпаравозы не рабілі, а яны нам іх пастаўлялі, у нас не быловысокадакладных прыбораў навядзеньня для бамбавікоў — яны нампастаўлялі. Гэтыя пастаўкі дазволі сэканоміць працу 7-8 тысячаўчалавек. Цяпер складзіце гэтыя лічбы. Саюзьнікі дазволілі нам ваявацьцэлы год. Без іхнай дапамогі мы б проста не пратрымаліся. Саюзьнікінам сэканомілі ня толькі сілы і сродкі, яны нам цэлы год вайнысэканомілі.

Калі ўсёгэта скласьці і супаставіць, вы ўбачыце, што пакуль мы былі, як намкажуць, “сам-насам супраць усяе Эўропы”, мы былі здольныядайсьці да Дняпра і тольку палову захопленых тэрыторыяў вызваліць. Яктолькі пастаўкі па лэнд-лізу дасягнулі максімума, здарыўсякардынальны пералом — у адрозьненьні ад таго, што Сталінсьцьвярджаў, і таго, што напісана ў нашай гісторыяграфіі. І зусім непад Сталінградам здарыўся гэты пералом — хаця гэта і страшнаядля немцаў параза была, яны былі ў стане яе перажыць.

Мы, СавецкіСаюз, начале са Сталіным такі малы ўнёсак зрабілі таму, што сістэманаша была такая: мы дрэнна жылі, дрэнна працавалі і ваявалі дрэнна. Мой бацька ваяваў з 41-га года, ён 23-га года нараджэньня. Ён шэсьцьразоў паранены, тры разы забіты — бабуля тры пахаронкі на ягоатрымала. А бальшыня з тых, хто цяпер жывы, гэта тыя хлапчукі, якімбыло па 17 гадоў — толькі спаўнялася 17 гадоў, іх адразумабілізавалі. Зразумела, язык не павернецца сказаць, што бацькадрэнна ваяваў. Але ён навучыўся ваяваць пасьля таго, як яго шэсьцьразоў паранілі і тры разы забілі. Такіх, як ён, засталося на прыканцывайны ня больш за тры тысячы чалавек. Вось у іх досьвед зьявіўся, аастатніх ня стала. Таму, як гэта ні сумна, нават навучыўшыся, яны незмаглі б перамагчы самотныя.

Нам трэбагэта зразумець. Нам трэба не спрачацца аб тым, ці месца Сталіну ўіканастасе пасярод ягоных маршалаў. Зразумела, месца. Мой бацькаатрымліваў званьні, узнагароды, загады за подпісам вярхоўнагагалоўнакамандуючага наркама абароны Сталіна. Сталін ня быў простагалоўнакамандуючым, ён быў старшынём ураду. Сталіна немагчымааддзяліць ад перамогі і жаўнераў ад Сталіна.

Але нам неаб гэтым трэба спрачацца. Мы не дзякуючы Сталіну і не насуперакперамаглі. Мы далучыліся да мацнейшай кааліцыі, нам проста пашэнцілаў гэтым сэнсе. Пашэнціла, што мы апынуліся на слушным баку. Мыапынуліся на баку чалавецтва. Трэба разьбірацца, якім коштам далісязлачынствы Сталіна, якім коштам далася нам гэтая вайна.

Гэта нянаша перамога — не савецкая. Гэта ёсьць перамога ўсягочалавецтва над фашыстоўскай кааліцыяй. Вось так я думаю.

Крыніца: http://grani.ru/blogs/free/entries/177848.html

(Перакладз расейскай)