ЗЛАДЗЕІ ЗЛАДЗЕЯЎ АБАКРАЛІ

Маскоўскіябагацеі, мафіёзы, бандыты і злодзеі купляюць сябе раскошныя кватэры імаёнткі ня толькі ў нас у Беларусі. Вядома, што ўкладаньне жульніцкіхі крывавых капіталаў у нерухомасьць праводзіцца легіёнамі гэтайпублікі ў шэрагу краін Эўропы, перш за ўсё ў сталіцах, а таксама ўкамфортных зонах адпачынку. Некаторыя курортныя зоны ў Іспаніі, Францыі і Італіі ўжо цалкам падпарадкаваны расейскай мафіі, наўпростабо праз падстаўных асобаў. Ня раз ужо мясцовы люд, напалоханыінвазіяй агрэсіўных і хамскіх маскоўскіх экзотаў з растапыраныміпальцамі, мабілізаваўся на абарону свайго краю і сваіх каштоўнасьцяў.

Жыхары мястэчак і вёсак бачылі, як маскоўскія бандыты скуплялі накараню мясцовую адміністрацыю і мясцовых аўтарытэтаў. Рызыка апынуццапарабкамі на ўласнай зямлі дыктавала людзям неабходнасьцьсупраціўляцца. Іспанцы, французы, італьянцы ўзброіваліся паляўнічымірушніцамі і стваралі народныя дружыны, якія бралі пад ахову тэрыторыюжыцьця мясцовага люду. Яны не пускалі ў свае паселішчы публіку, якаяразмаўляла і паводзіла сябе па-расейску. У шэрагу выпадкаў людзівымушалі структуры ўлады праводзіць ачыстку тэрыторыі ад расейскайбанды. Да справы падключаліся нацыяналістычныя палітычныя групоўкі, за якія жыхары пачыналі актыўна галасаваць. Калі на пачатку 90-хгадоў заходнікам трэба было яшчэ тлумачыць, што такое ёсьць “таямнічая руская душа”, то цяпер яны разумеюць нас зпаўслова і не спрачаюцца.

Цікава, штода справы ачысткі жыцьцёвай прасторы ад навязьлівай чужынскай мафіі ііхнай лакальнай агентуры падключыліся надчалавечыя стыхіі. Прыродапрадыктавала сваё на ўскраіне Менску. Непадалёк ад цяперашняга “Чупа-чупса” (як называе моладзь будынак “національнойбібліотекі”) з сярэдзіны 90-х разбудаваўся вялікі “баярскігарадок”, адзін з першых у нас. Таўстасумы ўпрытык адзін дааднаго пабудавалі свае церамы над каналам па вул. Філімонава, веселаі ярка расфарбавалі іх. Але пралічыліся. Аказалася, што глеба ў гэтыммесцы балоцістая, яна не вытрымлівае цяжараў над сабой. Ніжні ярусбаярскіх пабудоваў рэгулярна залівае вада, у інтэр'ерахгасьцююць хмары камароў...

Другойстыхіяй выступае эканамічны крызіс, які сярод іншага актывізаваў шматякіх жулікаў. На працягу гадоў расейскія багацеі скуплялі дамы ўБаўгарыі. І вось вялікая колькасьць іх стала ахвярай вялікай афёры. Толькі ў горадзе Санданскім на поўдні Баўгарыі баўгарскія жулікісабралі з расейцаў сумарна 600 тысячаў даляраў на пакупку кватэраў “экстра-класа”. Паводле баўгарскіх і расейскіх СМІ сяродпацярпелых ёсьць буйныя маскоўскія бізнэсоўцы, а таксама блізкі сябраамбасадара РФ у Сафіі Юрыя Ісакава. Справа ў тым, што ўжо больш задва гады гэтая нерухомасьць у Санданскім знаходзіцца ў закладзе ўАб'яднанага банку Баўгарыі.

Закрымінальнай здзелкай стаіць вядомы баўгарскі “прадпрыймальнік” Іван Ковачаў. Ён узяў грошы з расейцаў, але так і не перавёў іх убанкі. А сам зьнік. У выніку баўгарскі банк выставіў нерухомасьць натаргі. Расейцам запрапанавалі паўдзельнічаць у таргах і такім чынамплаціць у другі раз за свае апартамэнты.

І можнабыло б паспачуваць абрабаваным маскоўцам. Але як кажа расейскі народ,“вор у вора дубінку украл”... Ня будзе шчасьця нанарабаваныя ў людзей грошы.

Юрка Марозаў