ЛЁКАІ ЧУЖОЙ ДЗЯРЖАВЫ
З замежжа ўСМІ РБ паступілі інфармацыйныя справаздачы пра сьвяткаваньне 9 траўняфэнамэнальнымі структурамі пад назовам “белорусскаядіпломатія”. Што тычыцца Эўропы, то тут яны сапраўды праявіліактыўнасьць. Месцы правядзеньня мерапрыемстваў падабраныя нібыта падкапірку: “Русскій дом”, “Русскій центр культуры інаукі”, “Русскій культурный центр” і г.д. у розныхэўрапейскіх сталіцах. Зразумела, хто там арганізоўваў мерапрыемствы, прысьвечаныя гадавіне перамогі над Нямеччынай, хто там вёў рэй і прашто ён распавядаў — русскіе товарішчі з ФСБ, якія на розныялады казалі пра “велічіе русского і советского народов”, пра Сталіна і г.д. Выставы і канцэрты праводзіліся таксама імі. Падрускіх “закасілі” (як кажуць студэнты) і дыпламаты зБеларусі, у некаторых месцах да іх ужо далучыліся афіцыйныя асобы адянуковіцкай дыпламатыі Украіны. Правінцыйныя таварышы пасядзелі ўкуточку ў рускіх цэнтрах, паслухалі “вставай странаогромная...”, патусаваліся і “с чувством выполненногодолга” пайшлі ў кантору рабіць справаздачу ў Менск. У некаторыхмесцах Эўропы яны хадзілі (зразумела, таксама з расейцамі) ускладацькветкі да розных помнікаў.
Што павіннабыла б рабіць у гэты дзень сапраўдная беларуская дыпламатыя? Рабіцьтое, што рабілі ўсе замежныя прадстаўнікі цывілізаваных дзяржаваў. Ісьці перш за ўсё да помнікаў сваім нацыянальным героям і ахвярамвайны свайго народу. Беларускія гісторыкі і актывісты НароднагаФронту даўно ўжо высьветлілі і паведамілі нашаму грамадзтву, дзезнаходзяцца такія помнікі і магілы беларусаў. У Італіі гэтаМонтэ-Касіна, Анкона, Балонья. Ёсьць помнікі і магілы беларусаў уФранцыі, Бэльгіі, Нідэрляндах і Нямеччыне. Ня кажучы ўжо пра Польшчу, Угоршчыну, Румынію, Чэхію, Славакію, дзе іх ёсьць тысячы. Нармальнаедзяржаўнае кіраўніцтва даўно б ужо паставіла б у гэтых краінахдзесяткі новых помнікаў нашым героям і ахвярам. Нармальная дыпламатыядаўно б ужо ініц'явала гэты працэс мэмарыялізацыі.
“Скептыкі” могуць запярэчыць, што, маўляў, “грошай у дзяржавы няма” і не да таго... “Скептыкам” можна запярэчыць, што лепшбыло б не пабудаваць адзін лядовы палац у якім-небудзь Бабруйску ігрошы б знайшліся. Гэтыя ж могуць заявіць, што расейцы далімагчымасьць пакарыстацца сваімі замежнымі “дамамі”, пакуль у Беларусі няма сваіх дамоў культуры ў Эўропе. На гэта адказпросты. Замест непатрэбнай нікому мільярднай “Мінск-арэны” можна было б арганізаваць замежныя цэнтры беларускай культуры, і гэтаб выйшла значна таньней. Нават ня маючы такіх цэнтраў сёньня, можнабыло б арганізаваць сапраўды нацыянальныя і дзяржаўныя мерапрыемствы. Арэндаваць невялікія пляцоўкі няхай сабе не ў сталіцах, а недзе ўправінцыйных гарадах эўрапейскіх краін, запрасіць туды беларускіхтворцаў, правесьці выставы, канцэрты, сустрэчы. Дарэчы, камунальныяўлады прадаставілі б бясплатна свае памяшканьні для такіхмерапрыемстваў і запрасілі б жыхароў сваёй правінцыі на цікавыяімпрэзы.
Усё можна. Але для гэтага трэба мець жаданьне. Жаданьня ў чужых іраўнадушных людзей ня можа быць. У іх афіцыйная канцэпцыя такая і яныз радасьцю выконваюць яе: хадзіць авечкамі за маскоўскім пастухом ваўсе месцы, дзе ён іх павядзе. Прычым пугі для іх ня трэба, дастатковасьвістка. І гэтую варожую нам, мягка кажучы небеларускую публікупавінен утрымліваць на свае сродкі беларускі народ.
Яныпаказалі сваю сапраўдную натуру і ў сьвята, і ў дыпламатычнайбудзённасьці — поўны правал, ганьба, ізаляцыя краіны і змрочнаясавецкая правінцыйнасьць. Яны так выхаваныя іх так адсартавалі. МЗСРБ з гонарам заяўляў ня раз, што “95% нашых дыпработнікаў – гэтапрадстаўнікі маскоўскай дыпламатычнай школы”. Вось гэтасапраўды адчуваецца: лёкаі чужой дзяржавы.
Янка Базыль