ЮРЫ БЕЛЕНЬКАМУ — 50 ГАДОЎ

Сардэчнавіншуем зь юбілеем сп. Юрыя Адамавіча Беленькага, выканаўцу ўБеларусі абавязкаў старшыні Беларускага Народнага Фронту іКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Ад душы зычым ямуздароўя, творчага плёну і моцы духу. Найлепшыя зычэньні ягонай сям'і.

Калі ў 1988 годзе мы далучаліся да змаганьня Народнага Фронту іраспачыналі нашу народную рэвалюцыю, то былі значна маладзейшымі. Івось прамінулі дзесяцігодззі, у юбілейныя дні мы можам з гонарамсказаць, што жыцьцё пражыта не дарэмна. Дасягнуты многія мэты нашайагульнай нацыянальнай справы: адноўлена незалежнасьць Бацькаўшчыны, нацыянальныя каштоўнасьці адрадзіліся ў душах мільёнаў суайчыньнікаў. Нашае змаганьне за волю працягваецца і такія людзі, як Юры Беленькі, зьяўляюцца прыкладам для нас. У самыя драматычныя моманты барацьбы ёнзаўсёды наперадзе, натхняе беларускіх змагароў словам і справай. Маладым і старэйшым трэба вучыцца ў Юрыя Адамавіча аптымізму, упэўненасьці ў справядлівасьці беларускай справы, набірацца ад ягосьветлай энэргіі.

Будзем ісьці разам па абранай намі дарозе нацыянальнага вызваленьня. Над намі лунае сьвяты нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

5 траўня 2010 г.

ВІНШАВАНЬНЕЮРЫ БЕЛЕНЬКАМУ

Дарагі Юры Адамавіч, віншую Цябе з днём народзінаў — пяцідзесяцігоддзем ідасягненьнем сярэдзіны жыцьця. Як уважаюць сталыя людзі (і я зь іміпагаджаюся), пяцьдзесят гадоў — гэта найлепшы жыцьцёвы час, калі ўжо ёсьць вопыт і зьберагліся сілы. Зычу Табе гэты вопыт і сілыз плёнам выкарыстаць дзеля адраджэньня і квітненьня нашай дарагойБацькаўшчыны.

Зычу здароўя, радасьці аджыцьця, сям'і і гаспдарства, каб усё добрае Цябе цешыла ідапамагала, а цяжкое — гартавала. І галоўнае, каб у блізкімчасе ўсе мы зажылі ў вольнай Беларусі.

Зпавагай Зянон Пазьняк

5 траўня 2010 г.