ШАТЛАНДЦЫ ЗЛАВІЛІ “ЗАСЛАНАГА КАЗАЧКА”

Брытанскіяі расейскія СМІ паведамілі пра чарговы эпізод эўрапейскага змаганьнясупраць расейскага крыміналу. Пракуратура Шатландыі канфіскавала 6,5 мільёнаў фунтаў сцерлінгаў (!) з рахунка расейскага “бізнэсмэна” Анатолія Казачкова ў Royal Bank of Scotland. Яго падазраюць уадмываньні грошай. Рассьледваньне па Казачкову вядзецца ажно з 2008года, калі сьледчыя атрымалі падазроную інфармацыю з філіялазгаданага банка ва Угоршчыне. Яшчэ ў 2004 годзе Казачкоў крутануўфінансавую афёру з грашамі, паходжаньне якіх не змаглі патлумачыцьнават расейскія ўлады, да якіх зьвярнуліся сьледчыя.

СамКазачкоў тлумачыў сьледчым, што грошы меркавалася выдаткаваць набудаўніцтва нафта-перагоннага завода ў Іране. Але шатландцы непаверылі ў пэрсідзкую казку і фальшывым даведкам, якія прадставіўмаскоўскі дзеяч. Тым больш, што брытанскія партнёры маскоўца заявілі, што ня маюць зь ім нічога агульнага (мяркуем, што брытанскія жулікіпроста здалі свайго маскоўскага калегу). Сьледчым удалося разматацьувесь клубок і высьветліць, што праз Казачкова на працягу некалькіхгадоў у розныя заходнія банкі былі пераведзены вялікія грашовыясродкі і ўсё з аднаго расейскага банка. А банк гэты абанкроціўся ў2004 годзе.

Пакуль штоканфіскаваныя ў Казачкова сумы (а мы разумеем, што гэтыя грошыналежаць усёй злачыннай групе, а ня толькі яму) прадстаўляюць сабойрэкорд памераў канфіскацыі. Але падобна, што рэкорд пратрымаеццанядоўга. Заходнія крыміналісты зловяць яшчэ засланых з Масквыказачкоў. У адпаведнасьці з законам, казачкоўскія грошы будуцьвыдаткаваны на сацыяльныя патрэбы. Пакручастыя шляхі фінансавыхрасейскіх плыняў. Грошы, адабраныя бандытамі ў расейскіх бедалаг,будуць цяпер забясьпечваць існаваньне тых заходнікаў, якія маюцьпатрэбу ў сацыяльнай дапамозе. Такая вось сацыяльная справядлівасьць.

Юрка Марозаў