ПІКЕТ САЛІДАРНАСЬЦІ Ў БРУСЭЛІ

5 траўня, напярэдадні вынясеньня прыгавору палітычнаму вязьню Міколе АўтуховічуРаднымі БНР у Бэльгіі быў зладжаны пікет салідарнасьці з вязьнямісумленьня ў Беларусі. Актывістамі Беларуска-ЭўрапейскагаЗадзіночаньня была распаўсюджана вялікая калькасьць улётак наангельскай і французкай мовах.

Удзельнікіпікету былі прыемна ўражаныя, калі да пікетоўцаў падыйшоў старшыняЭўракамісіі Жозэ Мануэл Баррозу і ўзяў улётку. Выпадак, калі чыноўніктакога рангу проста крочыць па вуліцы і гутарыць з мінакамі, сьведчыць пра высокі ўзроўнем дэмакратычнасьці ў эўрапеўскіхпалітыкаў.

З бокусупрацоўнікаў Эўрапейскіх інстытуцыяў быў праяўлена вялікаяцікаўнасьць да зьместа ўлётак. Падчас пікету адбыліся кароткіярэпартажы дадзеныя журналістам розных СМІ.

Вязьні сумленьня ў Эўропе

Дыктатарскаяўлада, ўсталяваная ў Беларусі спецслужбамі маскоўскага крамля, ўчарговы раз паказвае сваю непавагу да дэмакратычных каштоўнасьцяў іправоў чалавека.

ДыктатарЛукашэнка і яго падначаленыя неаднаразова папярэджвалі нязгодных зьіх таталітарным кіраваньнем, што крытыка дыктатарскай улады будзеразглядацца як тэрарызм і будзе перасьледвацца адпаведна закону абтэрарызме. У Беларусі не працуе ані адна галіна ўлады, акрамятаталітарна-выканаўчай і таму заканадаўчыя ўлады ствараюць законы, якія будуюцца на адзінаўладдзе, а судовая ўлада судзіць так, якгэтага патрабуюць спэцслужбы. Рэпрэсіўныя органы міліцыі, пракуратурыі суда разам з КДБ стаяць на абароне мафіёзна-таталітарнага рэжыму інічога ня хочуць рабіць для абароны правоў насельніцтва, якое ствараеім багацьце.

Дыктатарскія ўлады судзяць за карыстаньне дзяржаўнаймовай, за гістарычныя сымбалі, за нязгоду з таталітарным стылемкіраваньня краінай, за праўду ў СМІ і барацьбу за свае правы.

6 траўня будзеасуджаны Мікола Аўтуховіч і яго калегі, толькі за тое, што быўсупраць грабежніцкай сістэмы дыктатарскага рэжыму. Падчас судовагаразгляду былі раскрыты ўсе механізмы фальсіфікацыяў і маральнагаўзьдзеяньня на сьведак. Следчыя, якія фальсіфікавалі гэтую справу, пагрозамі і фізічным гвалтам прымушалі сьведак даваць хлусьлівыясьведчаньні на падсудных. Пракурор, які кіруецца цікаўнасьцямітаталітарнага рэжыму, а не законнасьцю, патрабуе асудзіць Аўтуховічаі яго калегаў за падрыхтоўку да тэракту і пасадзіць яго ў турму на 20гадоў. Беларусь кіруецца страхам і рэпрэсіямі, а гэты судовы працэс ўчарговы раз накрые ўсё дэмакратычнае грамадства покрывам страху іняўпэўненасьці ў заўтрашнім дні.

Алег Сурган завывешваньне нацыянальнага сьцяга, які зьяўляецца святым для кожнагасумленнага Беларуса, павінен адсядзець у турме 6 месяцаў.

Беларускамуактывісту Каваленку Сяргею за тое, што ўпрыгожыў навагоднюю ялінкугістарычным беларускім сьцягам, які быў дзяржаўным да ўсталяваньнядыктатуры Лукашэнкі, пагражае 6 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Яго сябры ікалегі па грамадскай дзейнасьці, якія праявілі зь ім салідарнасьць іпрыйшлі маральна падтрымаць, таксама пакараныя турэмнымзьняволеньнем.

Усе злачынствытаталітарнай улады робяцца ў інфармацыйным вакуўме, а за спробыпратэставаць і інфармаваць насельніцтва пра стан грамадствапачынаюцца новыя рэпрэсіі і гвалтоўныя дзеяньні супраць незалежныхжурналістаў. На сёньняшні дзень на журналістаў незалежных СМІ, якіяспрабуюць данесьці праўду пра неправавы стыль кіраваньнятаталітарнага рэжыму, заведзены крымінальныя справы, і ім пагражаетурэмнае зьняволеньне.

Прагматызм іцынізм асобных эўрапейскіх палітыкаў, якія не жадаюць бачыць мафіёзна– дыктатарскіх метадаў кіраваньня краінай, зьдзіўляе і абурае.

Беларускіяпалітычныя ўцекачы вымушаны ў чарговы раз зьвяртаць увагу ўсіхсумленных палітыкаў і грамадзян на чарговыя парушэньні правоўчалавека ў Беларусі. Мы просім зрабіць усё магчымае для ўсталяваньняканстытуцыйнага парадку ў Беларусі.

Палітычныязьняволеныя ў Беларусі чорнай плямай будуць ляжаць на сумленьні ўсіх,хто застаўся абыякавым да гора Беларускага народу!

Жыве Беларусь! Свабоду палітычным вязьням!

Крыніца: БЭЗ-INFO http://www.bielarus.eu/?q=node/479