МОСТ З КВЕТАК
Румынскія імалдаўскія СМІ прысьвяцілі шмат рэпартажоў і матар'ялаў 20-мугодкам гістарычных падзеяў. 6 траўня 1990 года сотні тысячаў людзейвыйшлі былі на абодва берагі ракі Прут і кідалі ў ваду букеты кветак. На рацэ, якая падзяляла Малдаўскую ССР і Румынію, утварыўсясваеасаблівы мост дружбы і паяднаньня паміж людзьмі і сем'ямі, якія былі падзелены на працягу дзесяткаў гадоў маскоўскай акупацыі. Эўропа і сьвет значна больш ведаюць пра падзеньне берлінскага Мура ў1989 годзе, але неяк забыліся на іншыя праявы масавай народнайдыпламатыі, якая ў тыя гады актыўна ламала савецкія межы і даказвала, што народы — не аб'ект, а сапраўды суб'ектгісторыі. Напрыклад, падобнае адбывалася і на мяжы паміжАзэрбайджанскай ССР і Іранам (яго населенай азэрбайджанцаміправінцыі) у 1989 годзе, калі народ паламаў загароджы з калючагадроту, разагнаў савецкую ахову і наладзіў маніфэстацыі ісьвяткаваньні.
Трэбанагадаць, што гістарычная тэрыторыя Малдовы дагэтуль падзелена паміждзьвюма дзяржавамі. Нават гістарычная сталіца Малдовы горад Ясы (па-румынску — Яшь) знаходзіцца на тэрыторыі Румыніі. Расейскіяакупанты яшчэ ў царскія часы адарвалі (“вызвалілі”) Бэсарабію і Паўночную Букавіну і адгарадзілі іх ад Румыніі, якаяфармавалася ў адзіную дзяржаву трох гістарычных княстваў у 19-мстагоддзі. Румынам удалося ўзьяднаць землі адной нацыі, адной мовы іадной культуры ў 1918 годзе, у выніку І Сусьветнай вайны. Але ў 1940годзе паводле Пакту Сталіна-Гітлера (Молатава-Рыбэнтропа) саўдэпіязноў акупавала малдаўскія землі за ракой Прутам. Народ ніколі непагадзіўся з гэтым падзелам па жывому. Я памятаю, як яшчэ ў 1960-ягады з Кішынёва прыехаў уражаны беларускі настаўнік. Ён стаў сьведкаммасавых дэманстрацый малдаўскіх студэнтаў, якія патрабавалі вяртаньнярадзімы ў Румынію.
У пэрыядпозьняга гарбачавізма савецкая імпэрыя (як унутраная, так і зьнешняя) захісталася на вачах у мільёнаў людзей, якія жылі перакананьнем праяе непахіснасьць і нават вечнасьць. Нацыянальныя пачуцьці і агульнаеімкненьне вырвацца з маскоўскага маразма дасягнулі найвышэйшайступені і сталіся матэр'яльнай сілай. Каб выратаваць сябе ісваю сістэму, Масква аднаго за адным пачала здаваць сваіх сатрапаў (даўняя завядзёнка кіданьня татарскіх князькоў з крамлёўскага гаўбцаў раз'юшаны натоўп — дзеля спатольваньня народнагагневу). У выніку народных пратэстаў паляцелі з тронаў Хонэкэр, Жыўкаў, Гусак, Ярузэльскі. Да апошняга ўпарціўся румынскі дыктатарЧаўшэску. Менавіта ён быў сярод іншага праціўнікам набліжэньня паміжРумыніяй і Малдовай, на што ўжо пагаджалася загнаная ў кут Масква. Але ў сьнежні 1989 года народная рэвалюцыя перакуліла дыктатуру іліквідавала абрыдлага дыктатара. Людзі не хацелі ўжо талераваць межы, навязаныя ім чужакамі.
Насавецкім баку Прута арганізатарам братэрскай сустрэчы 6 траўня 1990года і гістарычнага прарыву ў цэлым быў Народны Фронт Малдовы. Ягоныяактывісты распрацавалі і рэалізавалі плян падзеяў. Толькі на памежнымрумынска-малдаўскім пераходзе Унгены сабралася 250 тысячаў чалавек. Яны перайшлі мост і наладзілі сьвята пад адкрытым небам. Традыцыйнаерумынскае сьвята са сьпевамі, танцамі, віном. На іншых пераходахсабраліся таксама сотні тысячаў чалавек. З усяе Румыніі да мяжы ішліцягнікі, запоўненыя людзьмі. Народ убачыў сваю моц і веліч. Імпэрыя ідыктатура нікога ўжо не палохалі.
Што праўда, у тыя месяцы шматмільённага антымаскоўскага рушаньня ў Беларусі неадбылося масавых паходаў у бок Беласточчыны або Смаленшчыны. Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” мабілізаваўграмадзтва супраць мясцовай прамаскоўскай сатрапіі, вёў народ даблізкай незалежнасьці. Аднак, беларускай моладзі не цярпеласяпабачыць сьвет і прарваць шчыльна зачыненую савецкую мяжу. Менскіяюнакі абралі індывідуальную форму супраціву савецкай ізаляцыі. Яныпачалі ўганяць на Захад пасажырскія самалёты. У 1990 годзе такіяўгоны адбываліся ў сярэднім 1-2 разы на тыдзень. Памятаю, сядаешувечары глядзець маскоўскую праграму “Время” і чакаеш, што дыктар зноў зачытае навіну: “22-летний житель Минска угналсамолёт в Германию...” Стомленая гэтым “індывідуалізмам” саўдэпія вымушана была ўрэшце спрашчаць правілы выезду за мяжу. Пасьля спрашчэньня і пэўнай лібэралізацыі правілаў угоны самалётаўспыніліся.
Радасныялюдзі над Прутам, ператвораным у кветачны дыван, не маглі ведаць, штонаперадзе ў іх гады змаганьня і драматычныя падзеі. Масква ачуняла імабілізавала сваю агентуру ў Малдове, якая лягла бервяном на шляхуўзьяднаньня народа. Расейская 14-я армія збройным шляхам у 1992 годзепадтрымала прамаскоўскі путч у Трансністрыі (Прыднястроўі) іакупавала гэтую правінцыю сувэрэннай Малдовы. Камуністычныя недабіткіначале з Вароніным давялі Малдову да глыбокага эканамічнага ісацыяльнага крызісу. У красавіку 2009 года малдаўская моладзь ўзялаштурмам будынкі дыктатуры і нішчыла знакі камуністычнай акупацыі, партрэты Леніна і бальшавіцкія лёзунгі. Прамаскоўская хунта брутальназдушыла народныя пратэсты. Але сама не ўтрымалася доўга. Праз паўгадыпатрыёты адцясьнілі хунту ад улады і зноў адчынілі мяжу з Румыніяй, зачыненую было камуністычным рэжымам. Да таго ж усім зразумела, штоакупацыя Трансністрыі будзе існаваць да дня канчатковага развалумаскоўскай імпэрыі. Асаднікам прыйдзецца ўцякаць праз тэрыторыюУкраіны “восвоясі”.
Шматпадзеяў перажыла за гэтыя 20 гадоў і наша Беларусь. Масквапа дамоўленасьці з лібэральным Брусэлем арганізавала на нашайзаходняй мяжы новы берлінскі мур. Кабзьездзіць на адзін дзень у суседні Беласток, беларус павінендамагчыся выдачы яму шангенскай візы і заплаціць за яе “дзікуюсуму”, якую ня плаціць ніводзін іншы эўрапейскі народ. Ізаляцыянашай краіны і нашага народу робіцца варожымі сіламі з адзінай мэтай: прымусіць беларусаў, нашу моладзь ехаць з разбуранай прамаскоўскімрэжымам эканомікі на Усход — у Расею, у Сібір, каб працавацьтам замест расейцаў, якія павыміралі або пасьпіваліся. Але злачыннаямадэль правальваецца і ў Маскве і ў Брусэлі. Дзьве імпэрскія сталіцыстановяцца галоўнымі цэнтрамі крызіснага правалу. Аказалася, штоіхныя жульніцкія дамовы за плячыма грэцкага, беларускага і іншыхнародаў дзейнічаюць толькі ў пэрыяд адноснай стабільнасьці, але невытрымліваюць энэргіі народнага гневу і эканамічных катаклізмаў.
Ніхтоніколі “за проста так” не дарыў народам вясёлых і яркіхсьвятаў. Дармовыя гульні і хлебныя пайкі атрымлівалі толькі нізкіясфэры грамадзтва, празваныя з антычных часоў охласам. Сапраўднаесьвята паяднаньня і адкрыцьця сьветлай пэрспэктывы магмымае толькі ўвыніку змаганьня і нацыянальнай салідарнасьці. Гэтаму вучыць насгістарычны досьвед румынскага народу.
Янка Базыль