ПРАЎДА ПРА ВАЙНУ

Кур'ёзна глядзець расейскія тэлеканалы ў гэтыя травеньскія дні. Іхныя перадачынавінаў зроблены пад стыль савецкага Інформбюро апошніх дзёнсусьветнай вайны ў Эўропе. Толькі голаса Левітана не хапае. Падгрукат танкаў і тупат шыхтоў тэлевядучыя паведамляюць пра чарговыярэпэтыцыі “парада перамогі” у Маскве. Нават пры саветах зіхнымі гіганцкімі шэсьцямі і дэфілядамі ніколі не было такойнадзьмутай траскатні пра банальныя рэпэтыцыі гэтых масавыхмерапрыемстваў. У людзей складваецца ўражаньне, што маскоўцам (каліняма тэрактаў на прасторах імпэрыі) то й няма пра што распавядаць (няма нічога аптымістычнага).

Менскі васальны рэжым пастараўся не адстаць ад сваіх маскоўскіх “хозяев” і 3 траўня вывеў на вуліцы нашай сталіцы сваетанкі. Калі раней трэніроўкі рабіліся па вечарах і начах, то гэтымразам калёны бранетэхнікі рушылі праз мірны горад у вечаровую гадзінупік, ад 18:00 да 19:30. Спыніўся ўвесь гарадзкі транспарт на шляхутанкаў. Дзесяткі тысячаў грамадзянаў не маглі патрапіць з працы дахтыі вымушаны былі стаць сьведкамі дэманстрацыі ваеннай магутнасьцірэжыму. Магутнасьць праехалася па асфальце, паламала яго і нанеслаказьне шалёныя страты. Многія людзі ўспрынялі танкавы манеўрдыктатуры як адказ на народны байкот на нядаўніх фальшывых “мясцовыхвыбарах”. Дыктатар дэманстраваў народу “хто ў хацегаспадар”.

Па ўсёйРасеі назіраецца мельцяшэньне з партрэтамі і помнікамі Сталіну. Зноўжа правінцыйную копію гэтых неадэкватных паводзінаў актыўна лепяцьрэжымныя дзеячы РБ. У гэтым шоў афіцыёзу ёсьць усё: мілітарызм, агалцеласьць, цынізм, непавага да палеглых і жывых людзей, імпэрскіэксгібіцыянізм. Няма толькі аднаго, самага галоўнага — праўдыпра вайну. На жаль, мы ня чуем галасоў праўды ад загнанай у кутбеларускай гістарычнай навукі і публіцыстыкі. Паўсюль толькі даўновядомыя штампы, фальшыўкі і лубачныя карцінкі.

У расейскайінтэрнэт-прасторы нечакана прагучаў такі голас праўды. Маскоўскіпубліцыст Барыс Сакалоў выступіў у інтэрнэт-выданьні Grani.ru на тэмудапамогі заходніх саюзьнікаў падчас вайны. Як адразу накінуліся наяго ў камэнтарах! Проста нейкае “все на зашчіту отечества, зародіну, за Сталіна!” А публіцыст толькі параўнаў лічбы, прапорцыі і факты, выказаў меркаваньне ва ўмоўным склоне пра магчымаеразьвіцьцё працэсу вайны пры іншых абставінах. На наш погляд, беларускія мысьляры таксама павінны прадстаўляць грамадзтву сваевыкладкі на такую, напрыклад, тэму: калі б у 1939 годзе Беларусь быланезалежнай дзяржавай, ці здарылася б сусьветная вайна?

Ніжэй тэкст Б. Сакалова.

Перамогабез саюзьнікаў?

Ці маглі бмы перамагчы без заходніх саюзьнікаў? Гэта значыць, давайцедапусьцім, што Англія і ЗША наогул ня ўздельнічалі б у Другойсусьветнай вайне. Што б тады страціў Савецкі Саюз? Пачнем злэнд-ліза. У нас любяць цытаваць старшыню Дзяржпляну МікалаяВазнясенскага, які заявіў (у 1946 годзе — заўвага рэдактара), што дапамога па лэнд-лізу склала ня больш за 4% ад агульнага аб'ёмусавецкай вытворчасьці ваенных гадоў. Няхай так, хаця як карэктнавызначаць тагачасныя суадносіны паміж далярам і рублём, ніхто яшчэ непрыдумаў. А калі мы возьмем некалькі натуральных паказчыкаў, то станезразумела, што без дапамогі заходніх саюзьнікаў савецкая ваеннаяэканоміка не магла б задаволіць патрэбы фронта. Па лэнд-лізупаступіла прыкладна палова ўсяго алюмінія, які спажыла савецкаяпрамысловасьць у ваенныя гады, асноўная частка легіруючых дадаткаў, без якіх немагчымай была вытворчасьць якаснай брані, больш за трацінуавіябэнзіну, які спажыў СССР, і выкарыстаных падчас вайны выбуховыхрэчываў. Пастаўленыя па лэнд-лізу аўтамашыны склалі трацінуфрантавога аўтапарка. Не кажучы ўжо аб тым, што па лэнд-лізудаставілі асноўную частку вагонаў, паравозаў і рэек, дзякуючы якімбесперапынна функцыяваў савецкі чыгуначны транспарт. Па лэнд-лізутаксама паступіла асноўная частка радыёстанцый і радараў, а таксамамноства разнастайнага прамысловага абсталяваньня, танкаў, самалётаў, зэнітных гармат і г.д. Ды й амэрыканскую тушонку і мэланж ня трэбазабываць.

Вось іпадумайце: ці перамаглі б мы, калі б стварылі ўдвая менш самалётаў, на чвэрць менш танкаў, на траціну менш баепрыпасаў, калі б у насбракавала машын для перавозкі войскаў, калі б у нас было ў некалькіразоў менш радыёстанцый і шмат яшчэ якой імпартнай тэхнікі.

Ня трэбазабывацца і пра тое, што найбольш цяжкія паразы на Усходнім фронце, накшталт разгрома ў Беларусі і Румыніі, вэрмахт пачаў цярпець пасьлявысадкі ў Нармандыі (высадка войскаў антыгітлераўскай кааліцыі набераг Францыі 6 чэрвеня 1944 г. — заўвага рэдактара), куды быліперакінуты лепшыя германскія танкавыя дывізіі і асноўныя сілыавіяцыі. Ды й наогул дзьве траціны сваіх страт люфтвафэ панесла ўбарацьбе супраць заходніх саюзьнікаў. Таксама супраць Англіі іАмэрыкі дзейнічаў амаль увесь германскі ваенна-марскі флёт. А ўапошні год вайны англа-амэрыканскія войскі бралі на сябе больш затраціну германскіх сухапутных сілаў.

Толькіўявіце на хвіліну, што СССР змагаўся б зь Нямеччынай сам на сам. Тадына Чырвоную Армію абрынулася б уся магутнасьць люфтвафэ і германскагафлёту, а таксама і ўся германская сухапутная армія. А савецкіявойскі, маючы ўдвая менш самалётаў, ніколі не заваявалі б панаваньняў паветры, не змаглі б ва ўмовах поўнай перавагі германскага флётудоўга абараняць Севастопаль і Ленінград, наўрад ці атрымалі бперамогі пад Сталінградам і Курскам. Баюся, што ў двубоі сам на сампаміж Чырвонай Арміяй і вэрмахтам савецкая параза была б зусімверагоднай.

А цяпер паспрабуем уявіць сябе проста супрацьлеглую сытуацыю: Савецкі Саюз увайне ня ўдзельнічае, захоўвае нэўтралітэт і забясьпечвае Нямеччынусыравінай і харчаваньнем (варыянт — у 1942 годзе СССР церпіцьпаразу і выходзіць з вайны, як гэта апісана ў фантастычным раманеРобэрта Харыса “Фатэрлянд” і пастаўленым паводле ягоматываў галівудскага фільма). Як бы тады скончылася змаганьне Англііі ЗША супраць Нямеччыны? Эканамічны патэнцыял заходніх саюзьнікаўусяроўна пераўзыходзіў бы германскі, што забясьпечыла б ўдоўгатэрміновай пэрспэктыве панаваньне англа-амэрыканскай авіяцыі іфлёта і выключыла б германскую высадку на Брытанскія выспы. Вайназьвялася б галоўным чынам да стратэгічных бамбардовак тэрыторыіНямеччыны. Аднак што да сухапутных войскаў, то арміям Англіі і ЗШАяшчэ доўга давялося б даганяць вэрмахт. Зыходзячы з таго, што намвядома пра разьвіцьцё амэрыканскага і германскага ядзерных праектаў, можна сьцьвярджаць, што няўдзел СССР у вайне не аказаў бы грунтоўнагаўплыву на хуткасьць іх рэалізацыі. Разрыў паміж немцамі іамэрыканцамі на шляху да атамнай бомбы ў 1945 годзе складаў ня меншза тры гады, бо амэрыканцы яшчэ на прыканцы 1942 года зьдзейсьніліланцуговую рэакцыю ў рэактары, а ў немцаў такі экспэрымэнт у сакавіку1945 года скончыўся няўдачай. Так што не даводзіцца сумнявацца, штоЗША атрымалі б атамную бомбу ў той момант, калі Нямеччыне да яе былоб яшчэ далёка. Амэрыканцы, зразумела, ня сталі б марнаваць такуюдэфіцытную зброю на ўжо пераможаную Японію, а падкапіўшы ядзерныхбоезарадаў, абрынулі б на прыканцы 1945 года ці на пачатку 1946 годадзесяткі ядзерных бомб на Берлін і Гамбург, Нюрнбэрг і Мюнхен, Кёльні Франкфурт-на-Майне. Верагодна, што вайна скончылася б капітуляцыяйНямеччыны пасьля зьнішчэньня яе буйнейшых гарадоў і прамысловых зон. Так што можна з упэўненасьцю сказаць, што Чырвоная Армія сваімгераічным супрацівам пазбавіла немцаў ад жахаў атамных бамбардовак.

Барыс Сакалоў

Крыніца: http://grani.ru/blogs/free/entries/177739/html

(Перакладз расейскай)