АГУЧАНЫ РЭПЭРТУАР ЧАРГОВАГА ВЫБАРЧАГА ШОЎ ДЫКТАТУРЫ

Старшынярэжымнага ЦВК Л. Ярмошына 3 траўня зрабіла цікавую заяву ў інтэрв'юагенцыі “Белапан”. Цытуем яе на мове арыгіналу: “Конечно, выборы было бы удобнее провести до Нового года. Было бы иноенастроение в обществе”. Што ж, заяваатрымалася і дастаткова ёмістая і ў той жа час дастаткова празрыстая, хаця і крыху загадкавая. Л. Ярмошына пасьпяшалася ўдакладніць, што “ні з кім пра гэта не раілася”. Але мы ведаем, шточыноўнікі проста “ад сябе” ня робяць такія заявы. Зразумела, што агучыла яна далёка не сваё меркаваньне, а меркаваньнерэжыму.

Загадкавасьцьзаявы ў таямнічасьці фармулёўкі. Што гэта значыць, “іноенастроеніе в обшчестве”? Можа быць мяркуецца, што перад Новымгодам людзі будуць весялей пасярод перадсьвяточных клопатаў? Станнацыянальнай эканомікі і фінансаў, а таксама разьвіцьцё іпаглыбленьне эканамічнага крызісу па ўсім сьвеце падказваюць, што ўрэчаіснасьці будзе якраз наадварот. Чым далей у часе, тым большыэканамічны правал адкрываецца на прасторах дзеяньня прамаскоўскагарэжыму, які нелегальна гаспадарыць у Беларусі ў выніку папярэдніхэлектаральных падманаў. Падобна, што рэжым сьпяшаецца арганізавацьяшчэ адну “элегантную перамогу” Лукашэнку, пакуль людзіатрымліваюць нейкі заробак і нейкую пэнсію, пакуль канструкцыядыктатуры не абвалілася канчаткова. Калі б усё ішло паводле іхныхаптымістычных сцэнароў, то й навошта было б сьпяшацца. Тым больш, шторэжым лічыць удалай генэральную рэпэтыцыю ў выглядзе нядаўніх “мясцовых выбараў”. Удалай ня ў сэнсе масавага ўдзелувыбаршчыкаў або іх энтузіязма ў падтрымцы лукашызма. 75% выбаршчыкаўна галасаваньне не пайшлі, мільёны людзей адвярнуліся ад хлусьлівайдыктатуры і прышпіленай да яе псэўдаапазыцыі. Для электаральныхжулікаў (як і для ўсіх відаў жулікаў) важна іншае — зьнешняягладкасьць пракручанай афёры, добрая міна пры шулерскай гульні. Падобна, што яны мяркуюць такім чынам ісьці па жыцьці вечна. Аленават практыка казіно і гульнявых клюбаў сьведчыць аб тым, што ўпэўны момант шулераў ловяць з краплёнымі картамі, бьюцьпадсьвечнікамі і гоняць прэч.

Заўважана, што засьпяшалася і рэжымная псэўдаапазыцыя. Растыражавана памясцовых, расейскіх і нават шэрагу замежных СМІ навіна правысоўваньне А. Мілінкевіча на прэзыдэнцкае кандыдацтва. Цяпер, штопраўда, яго не падаюць у амплуа “агульнанацыянальнага лідэраапазыцыі”, але для рэкламшчыкаў дастаткова і ягонае старшынстваў нейкай другараднай структурцы (і так “салідна”). Нафорумах пасыпаліся камэнтары наконт гэтай гутапэрчывай фігуры. Камэнтары ў асноўным іранічныя. Найбольш запомнілася фармулёўка:“Мілінкевіч асацыіруецца з паразай і блякласьцю выбарчайкампаніі”. Цяпер сапраўды цяжка сябе ўявіць, што гэтая постацьу 2006 годзе даволі лёгка здолела павесьці за сабой дзесяткі тысячаўлюдзей — не, не на разгром дыктатуры, а якраз наадварот: адпалаца дыктатара ў аддаленыя сьнежныя сумёты. Цяпер яму такі фокус непаўтарыць.

Разумеючыгэта, рэжым мабілізоўвае чарговы “джэнтльмэнскі набор” зпсэўдаапазыцыйных кандыдатаў, зь якіх найбольшым артыстызмамвылучаецца Гайдукевіч. У найноўшай гісторыі краіны за ім ужозамацавалася амплуа “вечна другога”. У сэнсе некалькіхадсоткаў, атрыманых на выбарчым шоў. Ён мяркуе і гэтым разампублічна, з шчырай усьмешкай павіншаваць Лукашэнку з “честнойпобедой”.

Каб быловесялей і разнастайней, рэжым разыграў у апошнія дні маленькую “грамадзянскую вайну” у псэўда-БНФ. Раптам групатаварышаў (Вячорка, Баршчэўскі, Івашкевіч, Арэшка і інш.) выступілі забвінавачваньнямі супраць “чалавека ў галіфэ” Янукевіча. Ён, аказваецца, давёў арганізацыю да ручкі, знівэліраваў яе, пазбавіўпалітычнай вагі і вывеў на маргінэс палітычнага жыцьця. У дадзенымвыпадку проста хочацца ўстаць на абарону Янукевіча. Боабвінавачваньні згаданых асобаў абсалютна беспадстаўныя. Справа ўтым, што ўсе згаданыя працэсы і вынікі назіраюцца ў псэўда-БНФ ужо напрацягу шэрагу гадоў. Яны пачаліся і разьвіваюцца задоўга дастаршынства Янукевіча ў арганізацыі. Але выглядае ўсё дастатковаэфэктна. Паседжаньні, камітэты, заявы, прэс-канфэрэнцыі, гуканьне зправінцыі... Журналісты вынялі з свайго арсэналу фармулёўкі, ад якіхпатахае драматызмам і эсхаталагічнымі матывамі: “Раскол аборэванш у Партыі БНФ” і г.д. Ведаючы гэтую публіку, мы, аднак, мяркуем, што адносіны паміж імі не зьмяніліся. Яны як былі, так ізасталіся прагматыкамі, няздольнымі на рамантычны імпэт. Разыгранаеімі лакальнае шоў дазваляе нават у Маскве гукаць пра “распыленасьцьі нязгоду ў беларускай апазыцыі, якая няздольная перамагчыЛукашэнку”. Гэтым яны і займаюцца на працягу апошніх 10-15гадоў.

Што жрабіць беларусам пасярод гэтага мельцяшэньня, двухсэнсоўныхдэкларацый і няшчырых жэстаў? Мільёны нашых людзей ужо зразумелі, штотрэба рабіць, і пакінулі рэжым зь ягонай псэўдаапазыцыяй гуляцца ўсвае падстаўныя гульні. Беларусы ня хочуць выступаць у ролі статыстаўу іхнай шулерскай масоўцы. Ужо другі раз запар бальшыня беларускагаэлектарату (мільёны дарослых людзей) наладзіла народны байкотвыбарчага шоў дыктатуры. Людзі зрабілі свой маральны выбар, незапляміліся супрацоўніцтвам з крымінальнікамі. У выніку людзіадчуваюць цяпер адэкватнае душэўнае задавальненьне, бо яны захавалісвой гонар і не напалохаліся жулікаў, не саступілі ім. Беларусыробяць першыя крокі на шляху да вызваленьня ад крымінальнага рэжыму. Не выпадкова так напалохалася і засьпяшалася камарылья рэжыму. Яна іяе начальнік маюць сапраўдныя зьвесткі і сапраўдную, правальную дляіх статыстыку “выбараў”. Вось і мітусяцца яны, мабілізуюць свае жыдзенькія шыхты.

На чарговымвыбарчым шоў антыбеларускага рэжыму, незалежна ад таго, калі янобудзе арганізавана, наш народ павінен выкарыстаць унівэрсальную зброюабароны Бацькаўшчыны — народны байкот дыктатуры і яе “выбараў”.

Янка Базыль