УСПАМІНАЮЦЬ ВАСІЛЯ БЫКАВА

Расейскае інтэрнэт-выданьне Grani.ru ў апошнія дні праводзіць апытаньне ўтворча, палітычна і сацыяльна значных асобаў Расеі пра іхныя любімыятворы на тэму вайны (у катэгорыях — проза, вершы, песьня ікінафільм). У першай катэгорыі вядомая нам Валерыя Навадворскаяадназначна заявіла: “Васіль Быкаў — “Сьцюжа”,“Пастка”, і наогул увесь Быкаў”. Ад гэтай асобы (вядомага антыімпэрскага палітыка і публіцыста) пачуць такое нядзіва. Тым больш, што яна нарадзілася і вырасла ў нашых Баранавічах. Але многія іншыя з апытаных таксама называюць імя і творы нашагакласіка як зьяву, якая ўразіла іх на ўсё жыцьцё і данесла ім праўдупра вайну. Адзін зь іх, аднак, згадаў Быкава ў кароткім пераліку “изрусской литературы”. А другі тэарэтызаваў наконт “славянскогоощущения и переживания войны”. Але на наш погляд, у дадзенымвыпадку гэта малаважна. Гэта яшчэ раз даказвае, што творы ВасіляБыкава — гэта ўнівэрсальнае, агульначалавечае мастацтва. Настолькі ўнівэрсальнае, што чалавек можа нават паблытаць літаратуры, бо бачыць у тэксьце нешта глыбака сваё і роднае. Вось такі ВасільБыкаў, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту.

Дарэчы, надругім месцы ў згадках — творчасьць Аляксандра Твардоўскага, смаленскага беларуса, класіка расейскай паэзіі ХХ стагоддзя. Хаця ёнпублічна ніколі не ідэнтыфікаваў сябе з беларускай традыцыяй, аледухоўны падмурак ягонага мастацкага мысьленьня, безумоўна, наш — нацыянальны.

Трагедыявайны, чалавек на вайне — гэтую тэму з непаўторнай глыбінёй іпразрыстасьцю перадала менавіта беларуская душа. Гэта статыстычнапрызнаюць асобы, якія часам нават далёкія ад прызнаньнянепаўторнасьці і тоеснасьці нашага народу і нашай культуры. Менавітаза гэта, за мастацтва праўды ненавідзела і ненавідзіць Васіля Быкаваантыбеларуская хунта і яе начальніцкі охлас. За гэта любяць і будуцьчытаць заўсёды творы Быкава ў розных краінах сьвету.

Прызнаёмстве з падобнымі нявымушанымі вынікамі апытаньняў засмучаетолькі адзін факт. Калі жыў беларускі геній, калі група творчыхлюдзей прапанавала яго на ўзнагароджваньне Нобэлеўскай Прэміяй палітаратуры, чаму яны маўчалі? Чаму з году ў год прэстыжовую прэміюатрымлівалі розныя літхуліганы, паэт-збачэнцы і прадстаўнікі іншыхкатэгорыяў пісьменьніцкага маргінэсу? Хаця справа, зразумела, ня ўПрэміі і не ў нобэлеўскім журы з ягоным экзатычным густам іарыентацыяй.

Самаеважнае, каб самы беларусы ведалі, чыталі кнігі Быкава, каб ганарылісясваім вялікім пісьменьнікам і распавядалі людзям аб нашай культуры, мове і гісторыі. Каб кожны з нас быў правадніком і носьбітамбеларускай праўды паводле прыкладу Васіля Быкава.

Валеры Буйвал