ПЕРШАТРАВЕНЬСКАЯ ПРАСТРАЦЫЯ Ў РАСЕІ

Першытраўня ў імпэрскай сталіцы атрымаўся стракаты і экзатычны длязаходніх назіральнікаў. Людзі ў чырвоным несьлі па вуліцах некальківялікіх памераў партрэтаў Сталіна. Анархісты ў чорным гукалі сваё. Мафіёза Лужкоў і думскі гэбэшнік Грызлоў абяцалі з трыбуны абараніць “правы рабочых”, выступалі супраць карупцыі і галечы. Купка людзей ад “Яблака” сабралася каля Салавецкагакаменя, што насупраць Лубянскай канторы, і памінала добрым словамнеіснуючую дэмакратыю. Камуністычныя атрады з пэнсіянэрскайбольшасьці і маладзейшай меншасьці крычалі лёзунгі “НАТО наЧырвонай плошчы — гэта параза!”, “НАТО прэч зЧырвонай плошчы!”, “Параду пераможцаў — так! Парадунатаўцаў — не!” Меўся на ўвазе праект удзелу некалькіхаддзелаў войскаў ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі і Польшчы ў парадзе 9траўня сёлета. На Балотнай плошчы (адпаведнік менскага балотнагаБангалора) маніфэставалі “аб'яднаныя апазыцыйныя сілы” (таксама маем менскі адпаведнік): рух “Салідарнасьць”, Аб'яднаны Грамадзянскі Форум, маладзёвыя арганізацыі “Мы” і “Абарона”. Яны крычалі “Хочам іншай Расеі!”,“Расея без Пуціна, Масква без Лужкова!”, “Пуцін — гэта Брэжнеў, Пуцін — гэта Сталін!” і “Патрабуемсправядлівых выбараў!” Камандваў апазыцыйным парадам шахматыстГары Каспараў. (Успамінаецца Астап Бэндэр, які гукае перад сэансамшахматнай гульні ў Васюках: “Камандваць парадам буду я!”)

Пры ўсёйстракатасьці падзеяў зьвяртае на сябе ўвагу адна статыстычнаяакалічнасьць. У 12-мільённым горадзе-мэгалопалісе сабраліся гукаць заСталіна і супраць НАТО тысячаў 5-7 людзей, а “хацелі іншайРасеі” пад кіраўніцтвам грасмайстра каля 1 тысячы асобаў. Упрынцыпе на зададзеныя маштабы адбылася амаль мікраскапічная падзея. Падобныя па якасных і колькасных характарыстыках сцэны адбыліся паўсёй Расеі. Можна зрабіць выснову, што абсалютная большасьць “дорогіхроссіян” ня лічыць патрэбным удзельнічаць у якіх бы там ні былограмадзкіх праявах настрою. Яны нават ня хочуць (і ўжо ня могуць) зьбірацца разам. Іх “нічто не колышет”. У наяўнасьці станглыбокай сацыяльнай прастрацыі і здранцьвеньня дзесяткаў мільёнаўлюдзей. Яны ўжо ні ў што ня вераць, нічым агульным і асабістым нецікавяцца. Калі іх ня гоняць дэманстраваць (як гналі пры саветах), тояны нікуды і ня йдуць. Чаму ўлады ня гоняць, зразумела. Масквапанічна баіцца, што калі грамадзяне зьбяруцца вялікім натоўпам, томогуць пад гарачую руку і падпаліць што-небудзь: Рублёўку або Крэмль. Начальства баіцца бунта і баіцца справядліва, таму што гісторыя Расеімае шэраг прэцэдэнтаў акумуляцыі сацыяльнай нянавісьці з далейшымвывяржэньнем вулкана народнага гнева.

Расейцы незьбіраюцца ў масу ні для таго, каб запатрабаваць перадаць ім Басфор іДарданэлы, ні для таго, каб не аддаць японцам Курылы. Апошнім разамвыйсьце з сацыяльна-палітычнай сьпячкі мы бачылі ў 2002 годзе, надругі дзень захопу закладнікаў у тэатры на Дуброўцы ў Маскве. Калівыйшла інфармацыя, што чачэнцы патрабуюць спыніць вайну на Каўказе, зраніцы на паліцэйскія кардоны вакол тэатра пачалі адчайна кідаццаінтэлігентнага выгляду людзі. Яны трымалі ў руках напісаныя ад рукіплакаты — “Спыніце вайну!”, “Мір народамКаўказа!”, “Мы ня хочам вайны!” Гэта былі членысем'яў дуброўскіх закладнікаў, некалькі дзесяткаў асобаў.

Састану раўнадушнасьці і выключнай занятасьці сабой яны выйшлі напрацягу адной начы. Яны хацелі выратаваць сваіх блізкіх і для гэтагабылі гатовыя на ўсё. Нават выступілі супраць вайны і заявілісалідарнасьць з каўказкімі народамі. 12-мільённыгорад не падтрымаў іх, аніводзін чалавек.Але нават гэты стыхійны пратэст супраць крамлёўскай вайны справакаваўпанічную рэакцыю начальства. Гэбоўскія генэралы зьвярынымі галасамізаявілі па расейскіх тэлеканалах: “Мы не дапусьцім хаоса, мыспынім любую антыдзяржаўную праяву!” І яны спынілі, пусьцілі налюдзей атрутныя газы. Вядома, што з закладнікаў-беларусаў, якіяацалелі пасьля гэбоўскай газавай атакі пры “вызваленьні” закладнікаў на Дуброўцы (іх было каля дзесяці), усецяпер зьяўляюцца псіхічна хворымі людзьмі ў выніку атручаньня газам.Але Лубянка так і не паведаміла мэдыкам, які газ яна ўжыла тады.

Імпэрыя наўвесь сьвет бразгае зброяй, распрацоўвае новыя віды аружжа масавагазьнішчэньня людзей. Што праўда, з васьмі-дзесяці запускаўсупэрмадэрновай ракеты-“Булавы” удалым аказваецца адзінзапуск. Астатнія вырабы выбухаюць над галовамі запускальшчыкаў аболятуць некіруема і невядома куды. Абслугоўваць гэтыя сістэмызьнішчэньня становіцца ўсё большў праблематычна. Расейская моладзь (перш за ўсё з адукаваных сем'яў і вялікіх гарадоў) актыўнахаваецца ад вайсковага прызыву, ня хоча ваяваць, паміраць і калечыццаза крамлёўскую хунту. Ня хоча працаваць на іх, шукаючы шляхоўвыжываньня ў цёмнай і шэрай сфэрах эканомікі. Такая дзяржава, такаяімпэрыя ня мае будучыні, нават найбліжэйшай.

Былоб сапраўды страшна, калі б мільёны дарагіх расіян ў чырвоныя днікалендара ўставалі на сваіх плошчах перад бронзавымі ленінымі ісьпявалі хорам “Вставай, страна огромная, вставай на смертныйбой....” Гэтага не назіраецца, гэтага ніколі ня будзе на іхныхнеабсяжных прасторах. Актыўнасьць, толькі выразна асацыяльную, мыназіраем выключна ў крымінальных праявах. 1 траўня па Расеі адбылісязнакавыя падзеі. На адной са станцыяў маскоўскага мэтро “поспорілідве группы молодёжі”. Адна з дзяўчын выняла нож і парэзалачатырох чалавек. У Валгаградзе вялікая маса моладзі на працягунекалькіх гадзін білася з міліцыяй. Ні ў першым, ні ў другім выпадкуне выкарыстоўвалася ніякіх лёзунгаў і транспарантаў. Народныкрымінал стаў вынікам дзяржаўнага крыміналу.

Народы і людзі ўсёй душой спачуваюць расейцам, якія пакутуюць падуладай крымінальных злачынцаў. Але складваецца ўражаньне, што самырасейцы ніколечкі не спачуваюць сабе. Няшчасная імпэрыя ідзе дасвайго канчатковага правалу. Яна небясьпечная, як небясьпечны любыпаранены і зьвіхнуты монстр. Але абараніцца ад яго можна. Толькітрэба цьвяроза ўсьведаміць і ўзважыць усю небясьпеку Зла інеабходнасьць супраціву Злу. Нармальнае нацыянальна-дзяржаўнаеіснаваньне, дастойнае чалавечай годнасьці, можа быць толькі пасьлятаго, як гэты Карфаген будзе разбураны.

Янка Базыль