У РАСЕІ РЫХТУЮЦЬ ПАШЫРЭНЬНЕ ЎЛАДЫ ФСБ НАД ГРАМАДЗТВАМ
Прановыя думскія ініцыятывы пішуць у расейскім інтэрнэт-выданьні Grani.Ru. Прадстаўляем вашайувазе фрагмэнты публікацыінагэтую тэму.
Новы законапраект
Дзярждумапрыняла да разгляду ўрадавы законапраект, які пашырае паўнамоцтвыФСБ. Як пішуць “Ведомости”, у адпаведнасьці з папраўкаміў закон “Аб фэдэральнай службе бясьпекі” і ў Кодэкс абадміністрацыйных правапарушэньнях, рэдактар СМІ, які непадпарадкаваўся патрабаваньню ФСБ выдаліць з сайта публікацыю, можабыць арыштаваны на 15 сутак.
Цяперсупрацоўнік ФСБ зможа патрабаваць ад грамадзяніна, у прыватнасьцкіраўніка СМІ або чыноўніка, выкананьня патрабаваньняў пад пагрозайштрафа або арышту. Патрабаваньнямі можа стаць спыненьне публікацый, якія дапамагаюць экстрэмістам, або зьвестак, якія не зьяўляюццасакрэтнымі, але публікацыя якіх непажадана, распавяла газэце крыніца, блізкая да ФСБ.
“Дляабвяшчэньня афіцыйнай перасьцярогі асоба можа быць выклікана ўворганы ФСБ”, — гаворыцца ў дакуманце.
Пры гэтымнепадпарадкаваньне законнаму распараджэньню супрацоўніка ФСБ будзештрафавацца: для фізычных асобаў штрафам ад 500 да 1 тысячы рублёўабо адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак, для асобаў напасадах — ад 1 да 3 тысячаў рублёў, а для юрыдычных асобаў — ад 10 да 55 тысячаў рублёў (сумы падаюцца ў расейскіх рублях — заўвага рэдактара).
“АсобныяСМІ адкрыта спрыяюць фармаваньнню негатыўных працэсаў у духоўнайсфэры, сьцьвярджэньню культа індывідуалізма і гвалту, нявер'ю ўздольнасьць дзяржавы абараніць сваіх грамадзянаў, фактычна ўцягваючымоладзь у экстрэмісцкую дзейнасьць”, — адзначаецца ўтлумачальнай запісцы да праекта, якую цытуе Росбалт. (...)
Абнеабходнасьці пашырэньня паўнамоцтваў ФСБ у студзені заяўляў ДзімітрыМедведев. На штогадовым пашыраным пасяджэньні калегіі спэцслужбы ёнзаявіў, што Фэрэральная служба бясьпекі “таксама ўдзельнічае ўмадэрнізацыі краіны”. Адным з галоўных прыярытэтаў ФСБ Медведевназваў барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам.
Крыніца: http://grani.ru/Society/Madia/m.177489.html
Найбольшкур'ёзнае ва ўсім гэтым — гэта “медведевская” цытата пра тое, што “ФСБ таксама ўдзельнічае ў мадэрнізацыікраіны”. Наколькі памятаем, такой функцыі не замацавана заспэцслужбамі (сакрэтнымі службамі) ні ў воднай дэмакратычнай краінесьвету. Там да такога проста не дадумаліся. Ну, таму што ўспэцслужбаў зусім іншыя функцыі і функцыянальныя абавязкі. Каліпершай асобай дзяржавы робіцца такая заява, то гэта ёсьць класічнаядэмагогія і, па-народнаму кажучы, поўная лухта. Мадэрнізацыяй краіныспэцслужбы не павінны займацца. Як робіцца мадэрнізацыя па-лубянску, зьведалі на сабе пакаленьні падсавецкіх і паслясавецкіх людзей. Упрынцыпе ў Расеі не рыхтуецца нічога новага. ФСБ і так мае поўнуюўладу ў імпэрыі, у гэтым якраз і палягае сутнасьць гэбізму яксацыяльна-палітычнай зьявы. Цяпер будзе (абавязкава будзе) зробленыкрок да канчатковай легалізацыі лубянскай дыктатуры ў імпэрыі. Пасьляпрыняцьця гэтага закону Дзярждумай лубянцам ня трэба будзе прыдумляцьі выкарыстоўваць розныя хітрыкі і прыкрываць свае дзеяньні. Цяпер імможна будзе дзейнічаць проста ў лоб.
Уражваюцьслоўцы з тэрміналогіі новага законапраекта: “публікацыянепажадана”, “нявер'е ў здольнасьць дзяржавыабараніць сваіх грамадзянаў” і г.д. І, зразумела, гумова-безразьмерная згадка пра “экстрэмізм”. Цяпер падгэтую гэбоўскую дэфініцыю можна падвесьці што заўгодна. Пахваліўчачэнскую нацыянальную кухню, і цябе ўжо цягнуць у кантору на “перасьцярогу” і штраф, адтуль на адсідку за краты. Пакпіў з Пуціна або вернага сябра Расеі Лукашэнкі — і табою ўжозаймаюцца выхавацелі ў сініх пагонах. Ніхто нават не засьмяецца, босьмех таксама можа быць прызнаны “экстрэмісцкім”. Легальным зробіцца цяпер практыка выкліку ў гэбэ “на беседу”. Раней чалавек заўсёды мог паслаць іх куды падалей, патрабуючыпрад'явіць яму позву з пячаткай і згадкай пра тое, па якойсправе ён праходзіць. Цяпер справу яму будуць “шыць” звіртуознай лёгкасьцю.
Чамулубянскім віртуозам спатрэбілася новая легалізацыя? Зразумела чаму. Правальваюцца ўсе праекты, якія яны пачалі зьдзяйсьняць у 1991 годзе: палітычныя. эканамічныя, сацыяльныя. Правальваецца іхная імпэрыя. Вось і бяруцца яны за “мадэрнізацыю”, зноў будуцьнаганяць страху на актыўных людзей і на грамадзтва ў цэлым. Прычым, рабіць гэта “абсалютна законна”. Нас гэты думскі праектпавінен вельмі непакоіць, таму што васальны рэжым РБ абавязкава пачнеадразу ж па-малпачаму капіяваць яго на нашай тэрыторыі. Трэбасупраціўляцца гэбізму ў сваёй краіне.
Юрка Марозаў