ПОДЗЬВІГ ДЗЯДОЎ (1939–1945)

Верасень 39-га

Малады беларускі гісторык Юры Грыбоўскі (нар. 1979 г.) пачынае сваю кнігупра беларускіх вайскоўцаў у Войску Польскім з асабістых рэфлексій: “Удзіцячы глузд моцна запалі фотаздымкі дзядулі і яго землякоў у формепольскіх жаўнераў. Пажоўклыя і састарэлыя фатаграфіі выклікаліпадвойнае пачуцьцё. Нас у школе вучылі пра гераічныя ўчынкічырвонаармейцаў і савецкіх партызанаў, а тым часам у бацькоўскай хацебылі фотаздымкі жаўнераў у незнаёмым прыгожым абмундзіраваньні, зшаблямі і надпісамі на невядомай мне тады яшчэ мове. Маленькімхлапчуком я доўга ня мог зразумець, чаму мой дзед ня быў у Чырвонайарміі. З цікавасьцю і неразуменьнем слухаў аповеды бабулі пра дзеда, які служыў “у польскім войску”, пра вайну 1939-га, якаяразлучыла закаханых бабулю і дзядулю праз тыдзень пасьля шлюбу, пра “першых і другіх саветаў”, пра “нямецкі і савецкіпалон” і шмат чаго іншага.

Заразнадышоў час, калі нашчадкі ў Беларусі павінны даведацца пра гераічнаемінулае суродзічаў, якія, нягледзячы на тое, што апынуліся далёкапа-за межамі Бацькаўшчыны, да канца выканалі свой жаўнерскі абавязак. Яскравым сьведчаньнем гэтага зьяўляецца тое, што магілы тысяч нашыхземлякоў параскіданыя на прасторах Польшчы, Італіі, Францыі, Нямеччыны, Галяндыі, Англіі, ёсьць нават у Паўночнай Афрыцы і ўАтлантычным акеане”.

Мыпублікуем фрагмэнты з кнігі Юры Грыбоўскага (“Беларусы ўпольскіх рэгулярных вайсковых фармаваньнях. 1918-1945”. Санкт-Пецярбург, 2006), якія прысьвечаны абарончай вайне Польшчысупраць нямецкай і маскоўскай інвазіі ў верасьні 1939 года. Гэтыяфакты абвяргаюць навязаную беларусам савецкую мадэль пачатку вайны (“велікой отечественной”, паводле фармулёўкі Сталіна) 22 чэрвеня 1941 года.

***

1 верасьня1939 г. адбыўся напад Нямеччыны на Польшчу, які стаў пачаткам Другойсусьветнай вайны. Польскае кіраўніцтва, кіруючыся нарастаньнемнапружанасьці польска-нямецкіх адносінаў, яшчэ раней распачалопадрыхтоўку да непазьбежнае вайны. Польская дзяржава пачаларыхтавацца да абарончай вайны з заходнім суседам і канцэнтраваць назахадзе краіны асноўныя вайсковыя сілы. Ажыцьцяўленьне апэратыўнагапляна “Захад” па перамяшчэньні вайсковых часьцей зусходніх ваяводстваў да заходняй мяжы краіны адбывалася ў некалькіэтапаў. Пасьля адбыцьця на захад злучэньняў на іх месцы быліствораныя мабілізацыйныя пункты, дзе за кошт рэзэрвістаў стваралісязапасовыя часьці.

23 жніўня1939 г. на тэрыторыі ўсёй краіны была абвешчаная частковая, а 31жніўня — усеагульная мабілізацыя. На тэрыторыі ЗаходняйБеларусі па мабілізацыі былі разгорнутыя рэзэрвовыя 38-я (96-ы і97-мы палкі) і 39-я (95-ы полк) пяхотныя дывізіі.

Падчасверасьнёвай кампаніі 1939 г. колькасьць беларусаў у Войску Польскімпавялічылася ня менш, чым у чатыры разы ў параўнаньні з міжваеннымчасам, дасягнуўшы найвышэйшай колькасьці за ўвесь пэрыяд існаваньняўзброеных сілаў 2-й Рэчы Паспалітай. На працягу ўсёй верасьнёўскайкампаніі 1939 г. у шэрагах Войска Польскага знаходзілася 840 тыс. чалавек. Супастаўляючы гэтую лічбу з сярэдняй колькасьцю беларусаў уВойску Польскім у міжваенны пэрыяд (5–9%), можна дапусьціць, што ўверасьнёўскай кампаніі 1939 г. удзельнічала ня менш 70 тыс. польскіхграмадзянаў беларускага паходжаньня. У вышэйзгаданую лічбу ўваходзіліня толькі рэзэрвісты, але і тыя беларусы, якія сустрэлі нападНямеччыны ў шыхтах Войска Польскага вайскоўцамі тэрміновай службы.

Беларускаенасельніцтва моцна не супраціўлялася мабілізацыям 1939 г. Значнагоршым стаўленьне мясцовых сялян было ў адносінах да мабілізацыігаспадарчых элемэнтаў — коней, вазоў і інш. Былі адзначаныянават выпадкі масавых уцёкаў у лес.

Асноўнымспосабам ухіленьня ад мабілізацыі зьяўляліся ўцёкі ў БССР. Сасправаздачаў польскіх афіцэраў вынікае, што напярэдадні абвяшчэньнямабілізацыі сярод беларускага насельніцтва варожым элемэнтам пачаліраспаўсюджвацца чуткі пра тое, што ў Менску ствараецца г. зв. ЛегіёнЗаходняй Беларусі. Мэтай гэтага “Легіёна” нібыта былоадраджэньне беларускай дзяржавы на вызваленых ад польскіх уладаўтэрыторыях (чуткі пра “Легіён” былі класічнай дэзайсавецкага НКВД, ніякага беларускага “Легіёну” у Менску нестваралася, СССР рыхтаваўся да нападу на Польшчу разам з сваім лепшымсябрам Гітлерам — заўвага рэдактара).

Вартападкрэсьліць, што з пачаткам баявых дзеяньняў злучэньні, скамплектаваныя на тэрыторыі Заходняй Беларусі, апынуліся на пярэднімкраі абароны і практычна з самых першых дзён нямецкай агрэсііўдзельнічалі ў цяжкіх баях. Вызначыліся мужнасьцю беларусы 20-йпяхотнай дывізіі падчас бітвы ў раёне Млавы (1-4 верасьня), жаўнерыякой стрымлівалі наступ войскаў 3-й арміі Вэрмахта. На працягу 4 дзёнзлучэньне, якое ў значнай ступені складалася з рэзэрвістаў саСлонімшчыны і Баранавічаў, панесла вялікія страты, да 40% асабовагаскладу.

Адной ззаўважных старонак верасьнёўскай кампаніі стала абарона Хэльскайпаўвыспы, якая доўжылася з 1 верасьня па 2 кастрычніка 1939 г. Навузкай паўвысьпе ў суцэльным атачэньні нямецкіх войскаў абаронутрымалі жаўнеры 1-га Вэйхераўскага і 2-га Гдынскага батальёнаўмарскіх стральцоў. Па сьведчаньнях удзельнікаў абароны Хэльскайпаўвыспы, у складзе вышэйзгаданых батальёнаў служыла да 10% беларусаў, якія падчас баёў паказалі сябе найлепшым чынам. Нягледзячына безнадзейнасьць сітуацыі, ніводзін зь іх не пакінуў часьць ажно дакапітуляцыі. Сярод абаронцаў Хэльскай паўвыспы былі “выбаровы (выдатнік) стралец” капрал Фларыян Глінскі — камандзіркулямётнага разьліку, а таксама вядомы пасьля вайны беларускіпісьменьнік Янка Брыль, які тады зьяўляўся жаўнерам тэрміновайслужбы.

Мужназмагаліся польскія вайскоўцы беларускай нацыянальнасьці падчасабароны Берасьцейскай фартэцыі. У савецкай гісторыяграфіі моцназамацаваўся стэрэатып аб тым, што Берасьцейская фартэцыя паказалапрыклады гераізму на пачатковым этапе нямецка-савецкай вайны, калігарнізон савецкіх войскаў больш месяца ў поўнай самоце працягваўаказваць адчайны супраціў. У рэчаіснасьці муры гэтай фартэцыіўпершыню сустрэлі ўдары нямецкіх агрэсараў яшчэ ў верасьні 1939 г. Абарону Берасьцейскай фартэцыі ўзначаліў генэрал Канстанцы Плісоўскі. З 13 па 17 верасьня польскія вайскоўцы ўпарта стрымлівалі атакіпераўзыходзячых сілаў немцаў — 19-га танкавага корпуса падкамандаваньнем генэрала Ганса Гудэрыяна. Польскія часьці адбілі семнямецкіх атакаў, якія нярэдка заканчваліся рукаемным боем. АбаронаБерасьцейскай фартэцыі стала яскравым прыкладам гераізму і мужнасьціпольскіх жаўнераў, у першую чаргу — беларусаў. Шэраговы складзапасовых фармаваньняў, якія ў верасьні папоўніў гарнізон фартэцыі, уасноўным быў з мясцовых рэзэрвістаў Берасьцейшчыны і Кобрыншчыны. Сярод жаўнераў гэтых вайсковых адзінак — абаронцаўБерасьцейскай фартэцыі — былі Зьміцер Іванчук, Мікалай Зубовіч, Рыгор Ігнатовіч, Рыгор Ляўчук, Сьцяпан Раюк і інш.

Аднойз першых гітлераўскую навалу 1 верасьня 1939 г. сустрэў гарнізонмарскіх стральцоў умацаванага раёна паўвыспы Вэстэрплятэ. Нягледзячына няроўныя суадносіны сілаў, польскія вайскоўцы, абараняючыся напрацягу дня, адбілі 13 штурмаў нямецкай марской пяхоты. Сярод182-асабовага гарнізона абаронцаў Вэстэрплятэ знаходзілася пэўнаяколькасьць беларусаў. Сустракаюцца ўласна беларускія прозьвішчы: капралы Пятро і Андрэй Кавальчукі, стральцы Антон Федарчук, ВіктарБелавус, Баляслаў Горбач, Уладзіслаў Собаль, Эдвард Няркевіч, ВіктарЦярэшка, Браніслаў Вус, Браніслаў Жук, Лявон Мазуркевіч, СігізмундКазак, Уладзіслаў Грыгаровіч, Браніслаў Карко і інш. Пяцёра палеглападчас варожых атакаў. У іх ліку знаходзіўся капрал Андрэй Кавальчук, які загінуў сьмерцю героя ў першы дзень баёў 1 верасьня 1939 г. Пасьмяротна ён быў узнагароджаны Срэбным Крыжам Ордэна VirtutiMilitari.

Беларусызнаходзіліся сярод вайскоўцаў 20-й пяхотнай дывізіі, якая абаранялафартэцыю Модлін. Сярод абаронцаў, якія да канца засталіся адданымівайсковай прысязе, знаходзіліся шэрагоўцы: ураджэнец КамянеччыныВасіль Жаўняркевіч і Вінцук Варона з-пад Клецку.

Значнаяколькасьць беларусаў удзельнічала ў баях на тэрыторыі ЗаходняйУкраіны, у тым ліку — у абароне Львова (12-22 верасьня). У баяхкаля Львова быў цяжка паранены шэраговец Уладзімер Таболіч з-падЗэльвы. У савецкі палон (пасьля пачатку савецкай “вызвольнай” інвазіі 17 верасьня 1939 г. — заўвага рэдактара) патрапілі ЯкубКонан і Язэп Жамойдзін з Валожыншчыны, Мікалай Багуцкі з-пад Ліды ішмат іншых.

Адным зэпізодаў удзелу беларусаў у нямецка-польскай вайне 1939 г. сталасягераічная абарона Варшавы (8-28 верасьня). Сярод абаронцаў Варшавыбыў кананір артылерыі 76-га палка Уладзімер Мычко з Мядзельшчыны, якігарматным агнём у ваколіцах сталіцы пасьпеў зьнішчыць некалькінямецкіх танкаў. Сярод абаронцаў Варшавы знаходзіўся кананір 29-галёгка-артылерыйскага палка Апанас Цыхун з-пад Гародні. Дывізіён, дзеслужыў Цыхун, уваходзіў у супрацьтанкавую заслону Варшавы і заняўабарону перад фортам Бэма. Апанас Цыхун знаходзіўся ў ліку тойневялічкай часткі польскіх вайскоўцаў, якія ня склалі зброі наватпасьля афіцыйнай капітуляцыі сталіцы 28 верасьня.

Кажучыпра ўдзел беларусаў у абароне Варшавы, абавязкова варта ўзгадаць імягенэрала Станіслава Булак-Балаховіча, які 6 верасьня зьвярнуўся дакіраўніка абароны Варшавы генэрала Валер'яна Чумы з прапановайстварыць і ачоліць аддзел дабраахвотнікаў. Гэты дабраахвотніцкіаддзел (1800-2000 чал.) С. Булак-Балаховіча да апошняга дня (28верасьня) вёў баі на паўдзённым прамежку абароны сталіцы, за што С. Булак-Балаховіч быў прадстаўлены да ўзнагароджаньня Крыжам VirtutiMilitari 3 класа.

Адмоўнапаўплывала на баявы дух вайскоўцаў беларускай нацыянальнасьціўступленьне 17 верасьня Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы. На думкугісторыка Марэка Вяжбіцкага, гэта і стала адной з прычынаў іхдэзэрцірства. 17 верасьня падарваў веру і сэнс далейшага змаганьняўсіх польскіх жаўнераў. Аднак, на нашу думку, зьява масавагадэзэрцірства ў першую чаргу датычылася беларусаў з рэзэрвовыхзлучэньняў, якія фармаваліся на тэрыторыі Заходняй Беларусі 1-14верасьня і яшчэ не былі перакінуты на нямецка-польскі фронт.

Масавы характар адмоўнага стаўленьня мясцовага насельніцтва дамабілізацыі ў Войска Польскае паўплываў на тое, што камандваньнешэрагу гарнізонаў пайшло на звальненьне беларусаў, якія не жадаліслужыць далей. Напрыклад, 18 верасьня капітан Ежы Гендзерскіраспусьціў мясцовых рэзэрвістаў, якія пражывалі ў ваколіцах Вільні.

Многім беларусам удалося самастойна вярнуцца дадому пасьля роспускукамандваньнем сваіх аддзелаў, якія кватараваліся на Украіне іЛюбліншчыне. Сярод іх знаходзіліся курсант школы падхаружыхнепаўналетніх у Срэме Сяргей Кураш, жаўнер 4-га танкавага батальёнаУладзімер Мацэвіла, шэраговец 82-га палка Аляксей Куна, шэраговец22-га палка Пятро Кісель і інш. Гэтыя людзі ўдзельнічалі ў баявыхдзеяньнях на тэрыторыі Украіны і на Любліншчыне, на Млаве і падВаршавай. Пасьля разьбіцьця сваіх аддзелаў яны групамі альбопаасобку, абмінаючы нямецкія і савецкія вайсковыя пастарункі ібаронячыся ад узброеных аддзелаў украінскіх нацыяналістаў, часамапранутыя ў цывільную вопратку, пешшу дайшлі да родных мясьцінаў.

Акрамя нежаданьня надалей знаходзіцца ў вайсковых шыхтах, таксамаадбываліся здарэньні ўдзелу вайскоўцаў беларускай нацыянальнасьці ўбунтах мясцовых жыхароў супраць Войска Польскага і рабунках вайсковаймаёмасьці. Дэмаралізацыя ў шэрагах Войска Польскага ў сувязі зпаразай на заходнім фронце і паходам Чырвонай Арміі ў пэўнай ступеніабвастрылі міжнацыянальныя супярэчлівасьці.

Знаная частка польскіх вайскоўцаў беларускага паходжаньня з 17 па 22верасьня змагалася супраць савецкіх войскаў. У гэтым змаганьнівызначыліся беларусы з брыгады “Ваўкавыск”. Першапачаткова камандваньне брыгады загадала рушыць да Вільні надапамогу мясцоваму гарнізону. Аднак пасьля заняцьця горада савецкімівойскамі гэтае фармаваньне зьмяніла накірунак і выступіла ў напрамкуГародні на захад. На сваім шляху жаўнеры ўмела зліквідавалі некалькісавецкіх дывэрсійных бандаў у Скідалі і Лунне. Уланы-беларусывызначыліся таксама ў бойцы паміж брыгадай “Ваўкавыск” ісавецкімі танкамі, які адбыўся 21 верасьня каля мястэчка Кудзянцыкаля Аўгустова. Варта прыгадаць, што сілы былі далёка не на карысьцьбрыгады “Ваўкавыск”. Аднак дзякуючы гераізму ісамаахвярнасьці ўланаў, савецкія войскі панесьлі значныя страты — 12 танкаў і 800 чалавек.

Апошнім фармаваньнем Войска Польскага, якое склала зброю, была група “Палесьсе” пад камандваньнем генэрала Ф. Клебэрга. Пасьлябаёў супраць нямецкіх войск у ваколіцах Берасьця (13–17 верасьня) іКобрына (18 верасьня) вайскоўцы згрупаваньня скончылі свой баявы шляхна Падольлі, дзе 5 кастрычніка склалі зброю перад нямецкімі войскамі. Вынікі апошняй баталіі верасьнёвай кампаніі — сечу пад Коцкам — генэрал Ф. Клебрг узгадваў так: “На жаўнерскіх могілках ляжацьу адным шэрагу побач з польскімі жаўнерамі верныя ім сябры зБаранавічаў, Слоніма і Наваградка і іншых усходніх мястэчак і вёсак, якія да канца змагаліся поплеч з палякамі”.

Калі дапусьціць, што каля 7–8% Войска Польскага ў верасьні 1939 г. складалі беларусы (да 70 тыс.), і перанесьці гэтую лічбу на агульныястраты польскага боку загінуўшых і зьніклых (97 тыс.), то атрымаецца, што ня менш як 7-8 тыс. польскіх вайскоўцаў беларускага паходжаньняпалегла ў пэрыяд абарончае вайны. Калі ж браць пад увагу, штопольскія злучэньні, якія фармаваліся за кошт рэзэрвістаў з ЗаходняйБеларусі, удзельнічалі ў найбольш крывавых баталіях і панесьлізначныя страты, то гэтую лічбу можна павялічыць да 9-10 тыс.

Юры Грыбоўскі