“ТРЫЮМФ ЛІБЭРАЛЬНАЙ ЭЎРОПЫ...”

1 траўня 2010 г. Іспанская газэта “АВС” пісала пра інцыдэнт у французкім горадзе Нанце. Паліцыя затрымала і аштрафавала на 22 эўра маладую мусульманку, якая кіравала аўтамабілем у нікабе (традыцыйная хуста, якая пакідае адкрытай на твары толькі вузкую шчаліну для вачэй). Ейны муж арганізаваў прэс-канфэрэнцыю, атрымаў падтрымку іншых французкіх мусульманаў і пратэставаў супраць парушэньня правоў. Вісьветлілася, што ў яго ёсьць 4 жонкі і 12 дзяцей. Прычым, тры жонкі з дзецьмі жывуць на сацыяльныя выплаты французкай дзяржавы.

Наш камэнтар: Журналісты нагадалі гэтаму маладому “французу” у традыцыйным мусульманскім балахоне, што ён парушае французкі закон пра забарону палігаміі. Маладзён не разгубіўся і гукнуў: “А гэтыя тры — мае каханкі...” і засьмяяўся. Цікава, што ягоных каханак утрымліваюць на свае грошы французкія падаткаплацельшчыкі.

Сьмяюцца чужакі ў эўрапейскай краіне, весела і дасьціпна “балагурят”, паказваюць дулю дзяржаве і хрысьцінскаму грамадзтву. Езьдзяць з закрытымі вачыма на аўтамабілях. А ўтрымліваюць іх мясцовыя людзі, зь якіх і з законаў якіх чужакі сьмяюцца. Адным словам, трыюмф лібэральнай Эўропы...

Юрка Марозаў