ЧАРНАГОРЦЫ ПАГНАЛІ Ў КАРАК МАСКОЎСКІХ ПРЫХАДНЯЎ

Расейская рэдакцыя Радыё Свабода 30 красавіка паведаміла пра акцыю чарнагорскіх рабочых супраць расейскіх крымінальных алігархаў. (Беларуская рэдакцыя, як заўсёды, гэты факт “не заўважыла”. У яе ў першых радках навінаў балы камсамольскі паэт-клоўн, які зноў хадзіў у адміністрацыю Лукашэнкі, гэтым разам скардзіўся на нядаўнія “выбары”).

Расейская Свабода паведаміла: “Некалькі сотняў работнікаў Камбіната алюмінія Падгорыцы (КАП) Чарнагорыі не прапусьцілі кіраўнікоў прадпрыемства на тэрыторыю завода. Раз'юшаны натоўп сустрэў старшыню праўленьня КАП Вячаслава Крылова ўлюлюканьнем і крыкам “Злодзеі! Злодзеі!” Пасьля некалькіх няўдалых спробаў пранікнуць на тэрыторыю камбіната Крылоў вымушаны быў зьехаць. У той жа дзень рабочыя не пусьцілі на тэрыторыю камбіната іншага кіраўніка прадпрыемства, Дзімітрыя Анікіна”.

Крыніца: http://www.svobodanews.ru/content/feature/2028899.html

На сайце Радыё Свабода ёсьць таксама відэасюжэт народнага супраціву. На кадрах не “натоўп”, а добра арганізаваная маса рабочых, якія загарадзілі ўваход на сваё прадпрыемства і не пускаюць на яго паханоў з маскоўскай алюмініевай мафіі. Паліцыя мітусіцца і прыкрывае паханоў ад народнага гневу. Паханы “несолоно хлебавші” сядаюць у лімузіны і едуць прэч. Яны ходзяць пад дахам вельмі вядомага маскоўскага мафіёзы Алега Деріпаскі (сябра Пуціна і таксама “былога” афіцэра КГБ, вельмі актыўнага ў Беларусі). Крымінальны сіндыкат Деріпаскі абвясьціў на чарнагорскім камбінаце “рэструктурызацыю”. Горцы адэкватна зразумелі, што гэта значыць. Яны сочаць за падзеямі ў Расеі. І заявілі, што калектыў будзе браць кантроль над прадпрыемствам на сябе. Падобна, што мафійная зьдзелка з карумпаванымі асобамі ў балканскай краіне правальваецца дзякуючы народнаму супраціву. Людзі не пускаюць да сябе расейскіх бандытаў. Чарнагорцы паказваюць усім, як трэба гнаць у карак маскоўскую банду

Янка Базыль