ДЗІЎНАЯ “ТЭЛЕПАТЫЯ”

1 траўня 2010 г. Славацкая газэта “SME” паведаміла пра тэракт у сталіцы Кабардзіна-Балкарыі Нальчыку. Падчас традыцыйных конскіх спаборніцтваў выбухнула бомба на даху мясцовага іпадрома. Балтамі і аскелкамі былі паранены 20 чалавек, загінула адна асоба. На іпадроме знаходзілася ўся афіцыйная эліта аўтаномнай рэспублікі.

Наш камэнтар: Цікава, што сярод начальнікаў не было міністра ўнутраных справаў тав. Томчака. Расейскі генэрал патлумачыўся па маскоўскаму тэлеканалу, што “я всегда был на скачках, но сегодня мы тут от'ехалі в этот момент...”

Цікава, што такая ж дыспазыцыя атрымалася была пры выбуху бомбы ўноч на 4 ліпеня 2008 года ў Менску. За гадзіну-паўтары да выбуху міліцэйскія начальнікі (якія былі ў цывільнай вопратцы са сваімі жонкамі пасярод “народнага гуляньня” са сваім “прэзыдэнтам”) раптам узялі жонак і адышлі падалей ад паляны, дзе праз кароткі час адбыўся выбух і былі паранены дзесяткі маладых людзей. Дзіўная тэлепатыя ці нешта іншае?

Алесь Хадасевіч