ПАДЗЕІ НА УКРАІНЕ

“Украінаў небясьпецы!”

Мыпублікуем Адозву да ўкраінскага народу, прынятую прэзыдыюмампалітрады партыі “Наша Украіна” 22 красавіка 2010 г. Старшынём партыі зьяўляецца экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка.

Да ўсіх грамадзянаў Украінскай дзяржавы

(Адозва)

Украіна ўнебясьпецы!

21красавіка 2010 года ў Харкаве Прэзыдэнт Януковіч падпісаў ганебнаеПагадненьне, якое навечна замацоўвае знаходжаньне Чарнаморскага флётуРасейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Украіны.

Гэтымдзеяньнем цяперашняя ўлада пазбавіла сябе права называцца ўкраінскаю, бо дала згоду на акупацыю і фактычнае адтаржэньне часткі ўкраінскайтэрыторыі. Прэзыдэнт Януковіч адступіўся ад незалежнасьці ісувэрэнітэту нашай дзяржавы, які ён прынародна прысягаў берагчы іабараняць.

Адкрытышлях да грамадзянскага супрацьстаяньня, які пагражае Украіне расколамі стратай тэрытарыяльнай цэласнасьці. Перад украінскай нацыяй у поўнырост паўстала пагроза страты дзяржаўнасьці.

Здраніцкіўчынак улада выдае за эканамічную добрую справу — зьніжэньнекоштаў на расейскі газ. Не дамо ўвесьці сябе ў падман! Ніводнаякраіна ня плаціць сувэрэнітэтам за газ або нафту, не мяняе свабоду нахлеб. Прысутнасьць іншаземных войскаў на ўкраінскай зямлі — гэта нацыянальнае прыніжэньне!

Мы верым, што патрыятызм дапаможа ўсім нам усьвядоміць — дзеля прыбыткаўнекалькіх алігархічных кланаў Прэзыдэнт Януковіч сьцірае Украіну якнацыяю і дзяржаву з карты сьвету. Нас вяртаюць у бездзяржаўнуюмінуўшчыну, за якую наша нацыя заплаціла Галадаморам, тэрорам, асіміляцыяй.

Тое, штоадбылося, — не выпадковая памылка. Йдзецца пра пасьлядоўную, мэтанакіраваную, распрацаваную ў чужой сталіцы палітыкупадпарадкаваньня ўкраінскіх нацыянальных інтарэсаў расейскім. Складнікі сцэнару вілавочныя.

Нішчыццаўсё, што робіць нас украінцамі: мова, культура, гістарычная спадчына. Адбываецца здача нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, працягваеццанаступ на ўкраінскую асьвету.

Насператвараюць у калонію эканамічна: Расеі перадаюць стратэгічныяпрадпрыемствы, кантроль над атамнай энэргетыкай і газатранспартнайсістэмай. Украіну ўцягваюць у мытны саюз і адзіную эканамічнуюпрастору.

Зьдзяйсьненьнегэтага антыўкраінскага сцэнару стане прысудам нашаму эўрапейскамувыбару, нашым спадзяваньням на вольную, моцную і справядлівуюУкраіну.

Украінскаеграмадзтва шакіравана змовай, якая за ягонымі плячыма адбылася ўХаркаве. Украінскі народ не ўпаўнаважваў уладу на такія дзеяньні, Канстытуцыя Украіны іх забараняе. Наш абавязак — адвесьціпагрозу ад Бацькаўшчыны!

“НашаУкраіна” будзе ўсімі сродкамі ў Вярхоўнай Радзе і па-запарлямантам супрацьдзейнічаць ратыфікацыі злачыннай дамовы і заклікаеда шырокага супраціву ўвесь украінскі народ, усіх патрыётаў Украіны.

Мызаклікаем мясцовыя рады ўсіх узроўняў даць належную ацэнку дзеяньнямулады. Заклікаем усіх грамадзянаў Украіны падтрымаць акцыі ў абаронунезалежнасьці. Разам устанем на абарону нацыянальнай годнасьці іволі.

Якэўрапейская дэмакратычная нацыя мы павінны прадэманстраваць, што някупка палітыканаў, а народ вырашае лёс уласнай краіны. Мы абаронімсвабоду і незалежнасьць Украіны!

Прэзыдыюм палітрады “Нашай Украіны”

22красавіка 2010 г.

Кіеў

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/5939

(Пераклад з украінскай)

Мы добра ведаем нашых суседзяў. Яны ўмеюць ня толькі пісаць яркіяадозвы і дэклярацыі. Украінцы на працягу сваёй гісторыі шмат разоў насправе паказалі маскоўскаму агрэсару, як яны ўмеюць бараніць сваюзямлю і волю. Калі трэба, то і са зброяй у руках. Новая ўладаУкраіны, кажучы словамі героя Шэкспіра, “чаравікоў незнасіўшы”, ужо пачала здаваць нацыю і дзяржаву ў маскоўскіпалон. Як абрадваліся былі ў Крамлі-Лубянцы вынікам нядаўніхпрэзыдэнцкіх выбараў ва Украіне! Як мітусьліва засьпяшалісямаскоўскія баяры падпісваць з сваімі марыянэткамі новую “Пераяслаўскую змову”! Яны, мабыць, баяцца не пасьпець, хочуць пасадзіць Украіну ў свой мех хутчэй, пакуль (як яны мяркуюць) украінцы яшчэ ня скемілі, пра што йдзецца. Яны нават да Кіева недаехалі, каб бліжэй да сваёй мяжы падпісаць антыканстытуцыйныяпаперы. Але марныя спадзяваньні імпэрыялістаў і іхных прыхвасьняў. Украінскія патрыёты падымаюцца на вызвольнае змаганьне супрацьантынацыянальнай змовы. Яны мабілізуюць народ на барацьбу занезалежнасьць Бацькаўшчыны. Наперадзе вялікія падзеі ва Украіне. Наперадзе канчатковая перамога над Імпэрыяй Зла.

Валеры Буйвал

Вайсковая ўзурпацыя Украіны

27 красавіка на сайце партыі “Наша Украіна” былі зьмешчаныпаведамленьні пра драматычныя падзеі ў Кіеве. Публікуем гэтуюінфармацыю.

Юшчанка: Сёньняшнія падзеі — тэст для грамадзтва

Лідэр “Нашай Украіны” Віктар Юшчанка заявіў, што ратыфікацыяпагадненьня аб пралангацыі знаходжаньня Чарнаморскага Флёту РФ ваУкраіне яшчэ на 25 гадоў — гэта вайсковая ўзурпацыя краіны.“Тое, што адбылося ў Вярхоўнай Радзе, ёсьць вайсковайузурпацыяй. І я перакананы, што на гэтым кропка ня ставіцца”, — заявіў Юшчанка.

Ён падкрэсьліў, што гэта ёсьць наступства беспрынцыпнасьці ўлады. “Дзеляэканамічных інтарэсаў нельга паступацца інтарэсамі бясьпекі, — зазначыў лідэр “Нашай Украіны”. Юшчанка заявіў, што каліўлада ня зьменіць сістэму каштоўнасьцяў, то “падобныягаласаваньні адбудуцца і па авіяпраму, і па ядзернай энэргетыцы, пагазатранспартнай сістэме. Ня важна, пра які аб'ект йдзецца — беспрынцыпнасьць, адсутнасьць нацыянальнай ідэалогіі прыводзяць датакіх наступстваў”.

АдначасоваЮшчанка адзначыў, што сёньняшнія падзеі стануць асновай дляграмадзкай кансалідацыі: “Я перакананы, што сёньня толькі аднацыі залежыць наш рух”. “Гэта тэст ня толькі длянародных дэпутатаў, гэта — тэст для ўсяго грамадзтва”, — сказаў Віктар Юшчанка. Паводле ягоных словаў, гэтае рашэньне павіннаабудзіць ва Украіне цэлую нізку ініцыятываў, пачынаючы ад мясцовыхрад і грамадзкіх арганізацый, каб даць ацэнку дзеяньням улады.

“Мы як ніколі дэзарганізаваныя, патрэбна шмат часу, каб нацыя зразумела, што адбылося. Нацыя павінна прайсьці вялікі працэс грамадзкагаўсьведамленьня”, — дадаў ён. Юшчанка заявіў, што пакуль мыбудзем кансалідавацца не вакол каштоўнасьцяў, а вакол “бажкоў”, мы будзем мець падобныя памылкі.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6051/

ВярхоўнаяРада здала нацыянальны інтарэс Украіны

ВярхоўнаяРада ратыфікавала пагадненьне аб працягу знаходжаньня ЧарнаморскагаФлёту ў Крыме яшчэ на 25 гадоў. За гэтае рашэньне дэпутаты аддалі 236галасоў, хаця паловы дэпутатаў-рэгіянальнікаў не было ў гэты час намесцы галасаваньня, таму што яны блакавалі трыбуну.

У той самычас каля сьцен парляманту сабраўся шматлюдны мітынг супрацьратыфікацыі дамовы. Усе вуліцы каля Вярхоўнай Рады былі запоўненыялюдзьмі. Пляцоўка на вуліцы Грушэўскага перад Вярхоўнай Радай былаперакрыта кардонамі міліцыі і аточана намётамі Партыі рэгіёнаў. Нагэтую пляцоўку міліцыя не прапускала нікога з апазыцыі — толькіжурналістаў і прадстаўнікоў Партыі рэгіёнаў.

Лідэр “Нашай Украіны” Віктар Юшчанка, які прыехаў дапарляманту, заявіў, што ратыфікацыя пагадненьня аб пралангацыізнаходжаньня Чарнаморскага Флёту РФ яшчэ на 25 гадоў — гэтавайсковая ўзурпацыя краіны.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6056/

(Перакладз украінскай)

Януковіч блюзьнерыць над памяцьцю мільёнаўахвяраў Гададамору

Партыя “Наша Украіна” 27 красавіка зрабіла заяву, у якой даеццаацэнка выказваньням прэзыдэнта Украіны В. Януковіча, зробленых ім уСтразбурзе. Публікуем тэкст гэтай заявы.

Трэбаадзначыць, што ў Стразбурзе якраз у гэтыя дні адбываліся дыскусіі надпраектам Дэклярацыі Эўрапарляманту па справе Галадамору як генацыдаўкраінскага народу, наладжанага Масквой. Януковіч ня проста падаўголас у спрэчцы на гістарычную тэму. Дыскусіі адбываюцца менавіта ўтой самы дзень, калі маскоўская імпэрыя праз сваю агентурузьдзяйсьняе, фактычна, антыдзяржаўны пераварот ва Украіне. Падзеі ўВярхоўнай Радзе ў Кіеве і ў Стразбурзе — гэта два напрамкімаскоўскага наступу супраць украінскага народу і ўкраінскай Дзяржавы.

Можнабыць упэўненым, што ў бліжэйшы час народ Украіны паставіцца насалідарны супраціў маскоўскай агрэсіі.

“Наша Украіна”: Януковіч парушыў закон

пра Галадамор 1932-33 гадоў

27красавіка 2010 г. Віктар Януковіч зрабіў у Стразбурзе беспрэцэдэнтнуюпа свайму цынізму заяву. Аказваецца, “прызнаваць Галадамор якфакт генацыду ў адносінах да таго ці іншага народу, мы мяркуем, будзеняправільна, несправядліва”. Толькі глыбыка неадукаванычалавек, які ня любіць сваю краіну і ня ведае яе законаў, мог заявіцьпадобнае публічна.

Сваёйзаявай Януковіч проста парушыў нормы Закону Украіны “ПраГаладамор 1932-1933 гадоў ва Украіне” ад 28 лістапада 2006 г., першы артыкул якога адназначна сьцьвярджае: “Галадамор1932-1933 гадоў ва Украіне ёсьць генацыдам Украінскага народу”. А артыкул 2 дэкляруе: “Публічнае адмаўленьне Галадамору1932-1933 гадоў ва Украіне прызнаецца блюзьнерствам над памяцьцюмільёнаў ахвяраў Галадамору, прыніжэньнем годнасьці Украінскаганароду і зьяўляецца супрацьпраўным”.

ТаксамаЯнуковіч праігнараваў рашэньне Апэляцыйнага суду Кіева ад 23 жніўня2010 г., які прызнаў кіраўнікоў бальшавіцкага таталітарнага рэжымувінаватымі ў “генацыдзе ўкраінскай нацыянальнай групы ў 1932-33гг. шляхам штучнага стварэньня жыцьцёвых умоваў, разьлічаных на яечастковае фізічнае зьнішчэньне”.

Акрамятаго, Віктар Януковіч фактычна супрацьпаставіў сябе пазыцыіпарлямантаў Эстоніі, Аўстраліі, Канады, Угоршчыны, Летувы, Грузіі, Польшчы, Пэру, Парагвая, Эквадора, Калумбіі, Мэксікі і Латвіі, якіяафіцыйна прызналі Галадамор актам генацыду ўкраінскага народу. Атаксама Эўрапейскага парляманту, які прызнаў Галадамор злачынствамсупраць Украінскага народу і супраць чалавечнасьці.

Супрацьпастаўляючысябе пазыцыі ўкраінскага народу і міжнароднай супольнасьці накарысьць сваіх маскоўскіх гаспадароў, Януковіч ня толькі зьдзейсьніўсупрацьпраўнае дзеяньне, — але й цынічна, на дзяржаўным узроўнізьдзейсьніў блюзьнерства над памяцьцю мільёнаў закатаваных украінцаў.

На нашудумку, найбольшымі грахамі на зямлі ёсьць здарада свайго народу іблюзьнерства над памяцьцю нявінна забітых. За падобныя дзеяньнізаўсёды, рана ці позна, наступае расплата.

27красавіка 2010 г.

Кіеў

Крыніца: http://www.razom.org.ua/

(Перакладз украінскай)

“Януковічператварыўся ў прэзыдэнтаРасеі”

Публікуемінфармацыю з сайту партыі “Наша Украіна” пра выступнароднага дэпутата Украіны Андрія Парубія на пазачарговай сэсііЛьвоўскай абласной рады 23 красавіка 2010 г. Як гэта бывала ня раз усучаснай гісторыі Украіны, менавіта патрыёты Львоўшчыны і ЗаходняйУкраіны першымі робяць адэкватныя ацэнкі сытуацыі і пачынаюцьмабілізаваць народ на абарону нацыянальных каштоўнасьцяў.

Уаўторак 27 красавіка дабраахвотнікі з Львоўшчыны склалі асноўную масудэманстрантаў (да 10 тысячаў), якія перад будынкам Вярхоўнай Рады ўКіеве змагаліся супраць паліцыі, што бараніла януковічцаў, якіязьдзяйсьнялі ў парляманце здачу нацыянальных інтарэсаў.

Парубій:“Януковіч з Прэзыдэнта Украіны

ператварыўсяў рэзыдэнта Расеі”

Першыя 50дзён знаходжаньня пры ўладзе Януковіча вызначыліся наступам наўкраінскую нацыянальную памяць і паставілі пад сумніў сувэрэнітэт інезалежнасьць краіны. Таму супольны супраціў супраць дзеяньняўцяперашняй улады павінен спыніць наступ на Украіну РасейскайФэдэрацыі. Пра гэта падчас пазачарговай сэсіі Львойскай абласной радызаявіў народны дэпутат Украіны Андрій Парубій.

“Першыяпяцьдзесят дзён валадараньня Януковіча сталі сьведчаньнембеспрэцэдэнтнай здачы нацыянальных інтарэсаў Украіны. Януковічдзейнічае не як украінскі Прэзыдэнт, а як прадстаўнік РасейскайФэдэрацыі. За гэты кароткі тэрмін распачаты наступ на ўкраінскуюпамяць. Данецкі суд пазбавіў званьня Героя Украіны Стэпана Бандэру іРамана Шухэвіча. Далей пачалося сьвядомае зьнішчэньне тых рэформаў, якія ў апошнія гады былі пасьпяхова праведзеныя ў асьвеце. Алепагадненьні, падпісаныя ў Харкаве, прадэманстравалі гатоўнасьць новайулады да крокаў, накіраваных на поўнае зьнішчэньне УкраінскайДзяржавы. Мы ўсе памятаем, як пад сьценамі Львоўскай абласной радызьбіраліся тысячы студэнтаў, каб выказаць свой пратэст супрацьспробаў парушыць рэформы ў асьвеце. Сёньня працягам тэрмінузнаходжаньня ва Украіне Расейскага Чарнаморскага Флёту кінуты выклікусяму грамадзтву”, — кажа народны дэпутат Украіны.

На думкуАндрія Парубія, Чарнаморскі Флёт у Крыме зьяўляецца асяроддземантыўкраінскіх сілаў і антыўкраінскіх правакацыяў. “Нагадаю, што падчас акупацыі Грузіі Расеяй менавіта з тэрыторыі УкраіныЧарнаморскі Флёт зьдзяйсьняў агрэсію супраць Грузіі, робячы нашуДзяржаву ўдзельнікам баявых дзеяньняў”. — дадаў Парубій.

Народныдэпутат зазначыў, што неабходна забыцца пра ўсе міжпартыйныяспрэчнасьці і стварыць Камітэт абароны Дзяржавы, куды павінныўвайсьці палітычныя, грамадзкія, студэнцкія арганізацыі.

“Гэтыкамітэт павінен стацца стала дзейсным штабам грамадзкага супрацівудзеяньням антыўкраінскай улады Януковіча. У нядзелю аб 14:00 заклікаюўсіх прысьці на народнае веча, якое адбудзецца ў Львове. Мы вылучымдабраахвотнікаў, якія будуць гатовыя ў панядзелак вырушыць на Кіеў. Уаўторак мы правядзем вялікую акцыю акцыю пад сьценамі Вярхоўнай РадыУкраіны. Калі ўлада не пачуе нашы патрабаваньні, гэтая акцыяператворыцца ў бестэрміновую ўсеўкраінскую акцыю грамадзянскагасупраціву”, — зазначае Парубій.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/5949/

(Перакладз украінскай)

Януковіч стварае ва Украіне таталітарны рэжым

Прадстаўляемвашай увазе некалькі матар'ялаў, апублікваных на афіцыйнымсайце партыі “Наша Украіна” 29-30 красавіка 2010 г.

27 красавіка ўпарляманце білі Украіну

27 красавіка ў парляманце білі не народных дэпутатаў “НашайУкраіны”. У парляманце білі Украіну. Зьбівалі Украіну. Прагэтае заявіў Віктар Юшчанка ў інтэрв'ю радыё “Свабода”, камэнтуючы ратыфікацыю пагадненьня аб працягненьні знаходжаньняЧарнаморскага Флёту ў Севастопалі. “Тое, што адбылося заўчора, — гэта палітычны Чарнобыль”, — дадаў ён.

Юшчанка зазначыў, што кароткага, разавага кроку, які б зьняў гэтую бяду, штоздарылася ва ўкраінскім парляманце 27 красавіка, няма. “Мыпавінны прааналізаваць іхныя перавагі і нашыя. Іхныя перавагіэфэмэрныя — яны маюць большасьць у парляманце. Наша патэнцыйнаясіла — большасьць у грамадзтве”. — падкрэсьліўлідэр “Нашай Украіны”.

Віктар Юшчанка заявіў, што аб'ядноўвае нацыянальна-дэмакратычныя сілыдзеля абароны інтарэсаў Украіны ад антыканстытуцыйных дзеяньняўулады. “Я як дзённы расклад сфармуляваў для сябе гэтую задачу”, — сказаў ён.

Ён паведаміў, што вядзе перамовы з народнымі дэпутатамі, якія б магліправодзіць у парляманце ўкраінскі дзяржаўны курс. “Я праводжугэтыя сустрэчы штодзённа, з многімі дэпутатамі. Прыблізна каля двухдзесяткаў народных дэпутатаў гатовыя выйсьці з тых эканамічныхстымулаў, якімі яны былі заведзеныя два гады таму ці ў БЮТ, ці ў “Народную Самаабарону”, вярнуцца і стаць парляманцкайнацыянальнай сілай”, — сказаў Віктар Юшчанка.

Таксама Юшчанка зазначыў, што будзе перафарматаваная партыя “НашаУкраіна”. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што сёньня гэта найбольшідэйная, пасьлядоўная ўкраінская сіла.

Асноўны супраціў, па перакананьні Юшчанкі, павінен чыніць грамадзянскі рух. Лідэр “Нашай Украіны” паведаміў, што будзе ініцыявацьправядзеньне форуму ўкраінскіх сілаў, на якім павінны быць вызначаныканцэпцыя Акту непадпарадкаваньня і плян дзеяньняў па абаронеінтарэсаў Украіны. “Гэта цэлая нізка падзеяў, якая разьлічанана 3 месяцы”, — дадаў ён.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6109/

Януковіч стварае таталітарны рэжым

Лідэр “Нашай Украіны”, Прэзыдэнт Украіны 2005-2010 гг. ВіктарЮшчанка перакананы, што з прыходам да ўлады Януковіча Украіна ўжоатрымала таталітарны рэжым. Пра гэта ён заявіў падчас простага эфіруна радыё “Свабода”.

Паводлеягоных словаў, зараз у руках адной асобы знаходзяцца тры інстытуцыіўлады — парляманцкая большасьць, урад і офіс на Бакавай (рэзыдэнцыя прэзыдэнта Украіны — заўвага рэдактара).

Таксама надумку Юшчанкі, за гэтыя 50 дзён мы аддаліліся ў тэме кансалідацыіграмадзтва на 15 гадоў.

“Я бхацеў, каб кансалідацыя стала краевугольным каменем дзейнасьці нятолькі Прэзыдэнта Януковіча, але й любога іншага Прэзыдэнта Украіны — “Украіна вышэй за ўсё”. Давайце ня будзем баяцца, штомы — украінцы. Давайце гэтае слова паўтараць мільёны разоў”, — вызначыў Юшчанка.

Ён заявіў, што галоўнейшая прафэсія Прэзыдэнта — фармаваць палітыкуеднасьці нацыі: “Гэта ёсьць задача нумар адзін — еднасьць. Еднасьць нацыі — гэта твая міжнародная, гуманітарная, эканамічная палітыка. Гэта ўсё, што можа нас скансалідаваць”.

Разам з тымЮшчанка яшчэ раз заявіў, што ідэалогіі Цімашэнкі і Януковіча — гэта ідэалогі аднаго парадку. “Януковіч і Цімашэнка — гэта выдатнейшы маскоўскі праект апошняга стагоддзя”, — перакананы Юшчанка.

Паводлеягоных словаў, гэтыя палітыкі адзінадушныя ў пытаньнях газавайбясьпекі, эўраінтэграцыі, Чарнаморскага Флёту і іншых. Так ён нагадаўпра тое, што падчас закулісных перамоваў прэм'ер-міністра Расеіі прэм'ер-міністра Украіны была дамоўленасьць аб тым, штоЦімашэнка пры атрыманьні прэзыдэнцтва гатовая прыняць рашэньне паразьмяшчэньню Чарнаморскага Флёту на тэрыторыі Украіны на 50 гадоў.

“Якдзьве кроплі вады Цімашэнка і Януковіч супадаюць у гэтым пытаньні,толькі адзін — на 25 гадоў, а другая — на 50”, — падкрэсьліў лідэр “Нашай Украіны”.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6110/

Газавыяпагадненьні — гэта праблемаўсяе Эўропы

Калі НАК “Нафтогаз” (украінскі канцэрн — заўвага рэдактара) правядзе яшчэ адзін год са стратамі, то расплочвацца з “Газпромам” яму давядзецца актывамі. Пра гэта Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанказаявіў на сустрэчы з сябрамі клюбу “Відэнмоос” (Швайцарыя).

Ёнпадкрэсьліў, што ў такой цяжкой сітуацыі кампанія апынілася ў вынікугазавых пагадненьняў, заключаных у жніўні 2009 года.

Юшчанкатаксама запэўніў прысутных, што ў выпадку адыходу ўкраінскайгазатранспартнай сістэмы ва ўласнасьць Расеі прайграе ня толькіУкраіна, але і ўся Эўропа. “Газавыя пагадненьні — гэтапраблема ня толькі адносінаў Украіны і Расеі, гэта праблема ўсяеЭўропы. Бо ў гэтай сытуацыі адным з пацярпелых бакоў абавязкава будзеаб'яднаная Эўропа”, — сказаў ён.

Праз колькігадоў будзе функцыянаваць Паўночная плынь, у якой Расея кантралюе 49адсоткаў. Будзе Паўднёвая плынь, — спрагназаваў Юшчанка. Ён таксамазаявіў, што ў выпадку адыходу ўкраінскай газатранспартнай сістэмы падкантроль Расеі праект “Набука” (праектгазазабесьпячэньня, распрацаваны краінамі Эўразьвязу — заўвагарэдактара) рэалізаваны ня будзе.

Акрамятаго, Юшчанка асудзіў заключаныя ў Харкаве газавыя пагадненьні іназваў недапушчальным дзеля коштаў на газ ставіць пад сумнеўсувэрэнітэт Украіны. Ён зноў падкрэсьліў, што Чарнаморскі Флёт РФпавінен быць выведзены з Украіны.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6132/

(Перакладз украінскай)