ХТО ЎСЁ ПРЫДУМАЎ?

13 красавіка 2010 г. Іспанская газэта “АВС” пісала пра авіякатастрофу пад Смаленскам. Цытуем газэту: “Экс-прэзыдэнт Польшчы і лаўрэат Нобэлеўскай Прэміі міру Лех Валенса кваліфікаваў як “безадказнасьць” і крытыкаваў той факт, што ў адным самалёце ляцела разам такая вялікая колькасьць прадстаўнікоў уладаў краіны з усіх сэктароў, ад палітыкаў, эканамістаў, вайскоўцаў, сьвятароў да спартоўцаў”.

Наш камэнтар: Сапраўды, мяркуем, што не адзін Валенса, а ўсё польскае грамадзтва спытаецца цяпер: хто быў аўтарам праектаў, хто быў дарадчыкам у гэтых і іншых пытаньнях нацыянальнай палітыкі і нацыянальнай бясьпекі? Хто прыдумаў для кіраўніцтва і грамадзтва Польшчы міфы пра “дэмакратызацыю і гуманізацыю Масквы, Крамля і Лубянкі”? Хто летась адправіў прэзыдэнцкі самалёт у Самару на Волзе для правядзеньня там двухмесячнага рэмонту? І г.д. А сярод іншага, хто забясьпечвае інфармацыяй польскае грамадзтва пра сацыяльна-паліытчныя працэсы ў суседняй Беларусі і хто робіць розныя з гэтага высновы?

Алесь Хадасевіч