АНДРЭЙ ПІАНТКОЎСКІ ПРА ПУЦІНА

Падобна, што сапраўдныя расейскія інтэлектуальныя эліты канчаткова стаміліся адПуціна. Стаміліся і даўно пазбавіліся ад ілюзіяў. Яны пачаліпрапанаваць розныя сцэнары выратаваньня Расеі. Некаторыя са сцэнароўне пазбаўлены тэарэтычнай арыгінальнасьці. Але трэба прызнаць, шторасейскую імпэрыю ўжо нішто ня выратуе.

Прапануемвашай увазе артыкул А. Піанткоўскага, апублікаваны ў расейскімінтэрнэт-выданьні Grani.ru. Аўтар палемізуе з сваім калегай па крытычнаму аналізу пуцінізма Д. Фурманам. Публікуецца з нязначнымі скарачэньнямі.

Крыніца: http://grani.ru/opinion/piontkovsky/m.177124.html

Андрэй Піанткоўскі — былы дэпутат Нацыянальнайасамблеі РФ, вядучы навуковы

супрацоўнікІнстытута сістэмнага аналізу РАН, цяпер прафэсар Кэмбрыджскагаўнівэрсітэта ў ЗША. Ён ведае сістэму пуцінізма знутры, бо на працягугадоў служыў дарадчыкам Крамля. Вядома, што выдатны аналітык з'ехаўу ЗША, калі пераканаўся, што імпэрская сістэма Расеі не паддаеццарэфармаваньню.

Добры сцэнар пры дрэннай гульні

(А. Піанткоўскі)

ДзьмітрыЯфімавіч Фурман — самы глыбокі і самы шчыры расейскі палітычнымысьляр апошняга дзесіцігоддзя. Кожную ягоную новую працу я чытаю знязьменнай цікаўнасьцю і задавальненьнем, як правіла, згаджаючыся зьягонымі высновамі. Але вось ягоны нядаўні артыкул “Добрысцэнар. Як мы можам стаць дэмакратычнай краінай у 2018 годзе” упершыню выклікаў у мяне жаданьне паспрачацца. І ня столькі пасутнасьці яго як заўсёды бліскучага аналізу. Зразумела, што ў словах “добры сцэнар” ёсьць значная доля аўтарскай іроніі.

Мянезачапіла іншае: нейкая ледзяная, без жарсьці акадэмічнаяадцягненасьць ад прадмета дасьледваньня — і гэта ў аўтара, якога я ведаю як чалавека, які вельмі блізка прымае да сэрца ўсё, штоадбываецца з нашай Айчынай.

“Унашай цяперашняй сістэме роль грамадзтва пры прыняцьці важныхрашэньняў мінімальная. У 2012 годзе усё вырашаць два чалавекі і наспытацца ня будуць”.

Ну, па-першае, ня два, а адзін чалавек, Дзьмітры Яфімавіч. І мы надтадобра ведаем гэтага чалавека, каб заставацца паралізаванымі ягонымрыбіным позіркам і с пакорай чакаць, што ён там вырашыць, як ямуямчэй — мець нашу краіну і ўсіх нас яшчэ 14 гадоў наўпрасткіальбо праз мядзьведзеўскі лібэральна-прававыантыкарупцыйна-мадэрнізацыйны кандом.

Хіба мы непрайшлі ўжо дастаткова праз тое самае адчуваньне безнадзейнасьці інемагчымасьці што-небудзь зьмяніць, якое Вы так дакладна прадказаліяшчэ 10 гадоў таму? Калі б дэмакратыя, рэальныя выбары, зьмяняльнасьць і адказнасьць улады былі для нас усяго толькі моднымдэкаратыўным банцікам, які хацелася б з-за нейкіх ідэалагічныхмеркаваньняў навязаць на шыю пасьпяховаму і дынамічнаму аўтарытарнамурасейскаму тыгру, то чорт зь ім з гэтым банцікам, можна было б іпачакаць. Якая розьніца, прымацаваць яго ў 18-м альбо ў 38-м годзе?

Але сёньняня толькі нам, пасьлядоўным крытыкам рэжыму, але і найбольшбессаромным яго апалагетам (ад Паўлоўскага да Сакалова) зразумела, што ўлада ашалелай клептакратыі зьнішчае Расею і ня толькі незабясьпечвае мадэрнізацыю, але і зьдзяйсьняе, здавалася б, немагчымае — адкідвае краіну з заваяваных ёю такімі пачварнымі ахвярамірубяжоў індустрыяльнага грамадзтва. Ніякога 18-га года пры гэтайсістэме для Расеі проста ня будзе. Хіба што нешта накшталт 1918-га.

Ятаксама “супраць дэманізацыіПуціна, які ніяк не стваральнік нашай сістэмы, а ўладар, падпарадкаваны логіцы гэтай ужо сфармаванай сістэмы”. Сапраўды, Пуцін як добра вядома, быў прызначаны на сваю пасаду пяцьцю-шасьцюнайбольш адыёзнымі фігурамі ельцынскага рэжыму з пэўныміабавязацельствамі перад імі, якія ён добрасумленна выканаў. Алесёньня менавіта ён сымвал, асноўная дзейсная фігура і ахоўнікпаміраючай Сістэмы. Ці будзе краіна мець наогул якую-небудзьбудучыню, залежыць ад таго, ці пасьпеюць адказныя палітычныя сілы ўРасеі стварыць цывілізаваныя інструманты зьмены некампэтэнтнай улады, якая патанула ў крадзяжы нечувальных маштабаў, перш чым наступіцьнекатралюемы і хаатычны калапс сістэмы а-ля Бішкек.

Між іншым, усе гэтыя інструманты падрабязна прапісаныя ў фармальна дзейснайКанстытуцыі РФ. Усяго толькі да выкананьня Канстытуцыі заклікаюцьтакія маргіналы-экстрэмісты, як ініцыятары “Стратэгіі-31” і аўтары ліста “Пуцін павінен сысьці”.

Сёньнягэты ліст падпісалі ўжо больш за 35 тысячаў нашых суграмадзянаў. Я незнайшоў, дарэчы, сярод іх аніводнага з “людзей, што адыгралі ў стварэньні гэтай сістэмы значна большую і больш “творчую” ролю, чым Пуцін”. Затоеса згаданых мною вышэй хросных бацькоў Пуціна-99 амаль усе як адзінаб'ядналіся ў праекце “добрага сцэнара” — псэўдаабраньня Медведева ў 12-м з туманнымі абяцаньнямі лібэралізацыізьверху ў 18-м. Гэта будзе ўжо іхны другі добры сцэнар для Расеіпасьля пахода Басаева ў Дагестан і “вучэньняў” у Разані (У верасьні 1999 года ФСБ арганізавала падрывы жылых дамоў у Маскве іВалгадонску — сотні забітых і параненых. Чэкісты зьбіралісяпадарваць таксама жылы шматпавярховы дом у Разані, дзе знаходзіццазнакамітая вайсковая вучэльня паветрана-дэсантных войскаў РФ. Усёгэта рабілася для таго, каб выклікаць нянавісьць да народаў Каўказа. Але людзі ў гарадах Расеі самаарганізаваліся, наладзілікругласутачныя дзяжурствы каля сваіх пад'ездаў. Жыхары схапіліза рукі афіцэраў ФСБ у Разані, калі тыя закладалі мяшкі з выбуховымрэчывам у падвале ў пад'езьдзе іхнага дома. Афіцэрытлумачыліся, што “праводзяцца вучэньні”. Выбухі, у якіхабвінавацілі чачэнцаў, і ахвяры далі апраўданьне пачатку Другойчачэнска-расейскай вайны і абраньню Пуціна на прэзыдэнта РФ — заўвага рэдактара).

Гэтуюп'есу, што зацягнулася, пара здымаць з рэпэртуара. Чалавек зрыбіным позіркам павінен сысьці разам з усёй сваёй брыгадай. Калі ёння сыйдзе ў 2010-м, ён ня сыйдзе ніколі.

Андрэй Піанткоўскі

(перакладз расейскай)