БРАЗГАТАНЬНЕ ПУСТЫШАК

17 красавіка 2010 г. Іспанская газэта “ElMundo” апублікавала артыкул свайго маскоўскага рэпарцёра Даніэля Утрыльі падтытулам “Катынь абуджае расейскую душу”. Малады журналістнапісаў: “Авіякатастрофа, якая тыдзень таму каштавала жыцьцяпольскага прэзыдэнта Леха Качыньскага ў 15 км ад рвоў Катыні, здаецца, надала крылаў расейска-польскай згодзе”. Далей іспанецнатхнёна разважае пра фільм Вайды “Катынь” і як ягоўсхвалявана глядзела ўся Расея.

Нашкамэнтар: Мяркуючы па інфармацыйных плынях па ўсім сьвеце, адбываеццаінтэнсіўнае стварэньне новай міфалогіі на тэму сьмерці польскайдзяржаўнай дэлегацыі ў расейскай правінцыі, аднаго кінафільма і “таямнічай рускай душы”. Найбольш актыўныя ў гэтым “творчым” працэсе рознага кшталту заходнія русісты ісаветолагі. Яны дэманструюць свае веды на загаданую расейска-польскуютэму і малююць яркія лубачныя карцінкі. Іхная тандэтная прадукцыярасходзіцца, як гарачыя булачкі ў базарны дзень. Страшна падумаць, што гэтая публіка час ад часу публікуе артыкулы пра нашу Беларусь. Нятрэба зьдзіўляцца надзьмутаму аўтарытэту шэрагу мясцовых пустышак. Надзьмуваньнем займаюцца выхаваныя Масквой спэцы ад пераўтварэньнятрагедыі ў вадэвіль і наадварот.

***

17 красавіка 2010 г. Французкая газэта “LeMonde” напісала ў праграмным артыкуле пра расейскую эканоміку: “Расея, нетыповы сябра краінаў, што ідуць на ўздым, марыць рэканструіравацьсваю індустрыю...” Расею яны параўноўваюць з Кітаем, Індыяй іБразіліяй. Параўнаньне атрымліваецца на карысьць Масквы. І спажываюцьрасейцы больш, і заробкі ў іх вышэйшыя. Ярка апісаны выступыМедведева пра пляны эканамічных рэформаў у краіне.

Наш камэнтар: Яшчэ адна міфалагічная тэма. Можа было б лепш напісацьпра жудасную галечу мільёнаў людзей у Расеі, якія не атрымліваюцьніякай зарплаты? Пра тое, як у ходзе эканамічнага крызіса за год уРасеі падвоілася колькасьць мільярдэраў і стала ў некалькі разоўбольш абрабаваных імі прасталюдзінаў?

Але гэта не на акадэмічныя заходнія мазгі. Яны і сваім клашарам неспачуваюць. Для іх Расея — гэта “краіна, якая ідзе наўздым”, Медведев “марыць”...

Алесь Хадасевіч