СМАЛЕНСК, НАЎМЫСНАЕ ЗЛАЧЫНСТВА?

Прадстаўляемвашай увазе рэдакцыйны артыкул, апублікаваны румынскай агенцыяйнавінаў RomanianGlobalNews13 красавіка сёлета.

Крыніца:http://www.rgnpress.ro/content/view/42671/27/

Смаленск, наўмыснае злачынства? Пытальнікі, пастаўленыя RomanianGlobal News, пачынаюць атрымліваць пацьвярджэньне.

RomanianGlobal Newsбыло адзіным прадстаўніком СМІ ў Румыніі, які разглядаў і разглядаепад знакам крымінальнай наўмыснасьці трагічную авіякатастрофу падСмаленскам, у якой была вынішчана ўся антырасейская інфраструктурапольскай дзяржавы. Інфармаваныя людзі са структураў бясьпекі НАТО, хаця гэта ня мае яшчэ афіцыйнага пацьвярджэньня, усё больш і большуключаюць у разьлік наяўнасьць пэўнага пляну ліквідацыіантырасейскага кіраўніцтва польскай дзяржавы, бо магчымасьць длягэтага была ўнікальная.

НіколіРасея ня мела столькі важных ворагаў у адным самалёце над сваёйтэрыторыяй, каля вайсковай базы, забясьпечанай сістэмамі электроннайі электрамагнітнай зброі. Гэта была магчымасьць, якую былы агент КГБУладзімір Пуцін ня мог згубіць. Такая праца — гэта букварфіласофіі расейскіх сакрэтных службаў ад царскай “Охраны” да сучаснасьці. Для ФСБ, ГРУ, СВР, а значыць і для ўсёй сакрэтнайструктуры, якая з ценю кіруе расейскай дзяржавай, такая магчымасьцьнапрошваецца на фоне неасьцярожнасьці польскіх інфармацыйныхструктур, дзе ў сваю чаргу таксама павінна быць праведзенарассьледваньне. Гэта была нават руцінная апэрацыя, якая паводлетэхнічнай тэрміналогіі называецца “зьнішчэньне пэўныхантырасейскіх палітыка-вайсковых лідэраў варожай краіны”.

Кампаніяпрыкрыцьця “чалавечай памылкай”, раптоўным і поўнымпарушэньнем апаратуры на борце самалёта, якае праводзіцца службамідэзынфармацыі ў Расеі, а таксама яе агентамі ўплыву ў іншых краінах, не здольная выключыць падазрэньне наяўнасьці пэўных элемэнтаўкрымінальнага дзеяньня.

Стаўкарабілася на тое, што ў самалёце апынуцца абодва браты Качыньскія. Гэта была памылка, за якую Масква будзе расплочвацца яшчэ шмат гадоўу будучыні. З прычыны дрэннага стану здароўя іхнай маці былы прэм'ерЯраслаў Качыньскі ня сеў у самалёт з тымі, хто фігуруе ў сьпісепасажыраў, што паляцелі на Маскву.

Гэта быланяўдача Масквы і ўдача Польшчы. Магчыма, што Яраслаў Качыньскі станебудучым прэзыдэнтам Польшчы. І ён будзе разьбірацца з усёй справайтак, як належыць, а не так, як хацелася б Маскве.

Датаго ж, спэцыялісты, якія не паддаліся на падман у рамках кампаніідэзынфармацыі, разгорнутай пасьля трагічнага выпадку, пачалі ўскоснапацьвярджаць падазрэньні RomanianGlobal News.

Нашыкалегі з “EvenimentulZіlei”i “B1tv” (румынскія газэта і тэлеканал — заўвага рэдактара) пусьцілі ўэфір перадачу, якую мы запрашаем вас праглядзець, у якой камандуючыЧэзар Асічану аспрэчвае расейскую вэрсію і ўскосна пацьвярджаегіпотэзу RomanianGlobal News. (Дэманструецца відэазапіс тэлепраграмы — заўвага рэдактара).

У сваючаргу польскія СМІ, больш занятыя пахаваньнем забітых у катастрофе, пачынаюць ставіць пытаньні і разбірацца ў справе.

“Папярэдніаналіз размоваў членаў экіпажа ўказвае на факт, што самалёт, узростякога быў 26 гадоў, быў у добрым функцыянальным стане, — пішаthenews.pl, што было перадрукавана газэтай “EvenimentulZilei”.

СпачаткуСМІ разважалі аб тым, што ў аснове трагедыі быў дрэнны стан самалёта, падрэсьліваючы, што за апошнія 40 гадоў разьбіліся 60 такіхсамалётаў. Шэсьць зь іх — нават за апошнія пяць гадоў. Начальнік завода, на якім быў зроблены “Тупалеў”, АляксейГусеў заявіў, што самалёт нядаўна прайшоў наладку, але ягоныя маторыбылі адрамантаваныя.

Расейскіясьледчыя схіляюцца да вэрсіі памылкі пілотаў. Дыспэтчэры смаленскагааэрапорта раілі членам экіпажа не ісьці на пасадку, папярэджваючы іхпра густы туман, які змяншае бачнасьць. Яны запрапанавалі пілотампаспрабаваць зрабіць пасадку ў аэрапортах Менску або Масквы.

Камандзірэкіпажа Аркадзіуш Пратасюк праігнараваў пажаданьне дыспэтчэраў івырашыў рабіць пасадку ў смаленскім аэрапорце. Ён спрабаваў зрабіцьгэта чатыры разы.

Ягоныкалега Томаш Петжак, які бясконцую колькасьць разоў вадзіў такіясамалёты, заявіў, што дагэтуль няма ніводнага доказу, што Пратасюкчатыры разы спрабаваў пасадзіць самалёт”...

ІзраільскіяСМІ выказваюць сумніў што да афіцыйнай вэрсіі прычынаў катастрофы ўСмаленскай вобласьці. Некаторыя ізраільскія публікацыі схільныябачыць у гэтай катастрофе “забойства ў крамлёўскім стылі”, — інфармуе izrus.co.il, што перадрукаваў jurnal.md.

Галоўныяізраільскія СМІ трэці дзень аспрэчваюць афіцыйныя тлумачэньні што дапрычынаў катастрофы каля Смаленска, якая прывяла да гібелі прэзыдэнтаЛеха Качыньскага і іншых высокапастаўленых польскіх асобаў. Многіякамэнтатары мяркуюць, што гэтая трагедыя была арганізавана Крамлём, які “ненавідзіць” Качыньскага з-за ягоных антырасейскіхнастрояў.

Першым зізраільскіх СМІ, якія згадалі пра магчымую ўмяшанасьць у справуПуціна, быў другі канал ITV. “Качыньскі быў чырвоным плашчомтарэадора для Пуціна і Медведева”, — сказаў увечары 10красавіка рэдактар аддзелу міжнародных навінаў Арад Нір. Тэлевядучыпадкрэсьліў, што пакуль сьледства праводзіцца пад даглядам Пуціна, малаверагодна, каб была высьветлена праўда аб прычынах катастрофы.

Надругі дзень, 11 красавіка, усе друкаваныя выданьні разважаюць на тэмутэорыі змовы. “Палякі, якія прызвычаяны адчуваць сябе ўатачэньні ворагаў, з цяжкасьцю могуць паверыць, што ўсё палітычнае івайсковае кіраўніцтва загінула ў выніку катастрофы, выкліканайтрагічным зьбегам абставінаў, тэхнічнымі непаладкамі або чалавечымфактарам”, — піша газэта “YediotAhronot”. Газэта “Ha'aretz” дадае: “У першыя гадзіны пасля катастрофы ў Польшчыраспаўсюдзілася тэорыя змовы, аб тым, што ў катастрофу замешанырасейцы, на фоне напружаных адносінаў паміж Качыньскім і Пуціным.” Публікацыя ў “Maariv” пайшла яшчэ далей, называючы свой артыкул “Прысмак ліквідацыі”.“Масква абяцала правесьці рассьледваньне. Пуцін стаўсякіраўніком сьледчай камісіі, але малаверагодна, што праўда выйдзе напаверхню”, — гаворыцца ў артыкуле. Сайт NRG, зьмяшчаючы гэтую публікацыю, напісаў: “Абвінавачваньні ўзабойстве, выкананым у крамлёўскім стылі, будуць суправаджацьрасповед пра гэтую катастрофу ў наступныя гады, а магчыма і заўжды”. Уплывовы палітычны камэнтатар Інэт Аціла Самфаіві піша на “Facebook”, што “ніколі не падтрымаў бы расейцаў, і таму яны ёсьцьгалоўнымі падазраванымі”. Але і рэлігійнае выданьне “Be-HadreiHaredim”, якое зазвычай не спыняе ўвагу на міжнароднай палітыцы, паведаміла:“Магчыма, што Расея і яе кіраўнікі, якія мягка кажучы несімпатызуюць прэзыдэнту Качыньскаму, стаяць за ягонай сьмерцю”.

Пасьляабеду 11 красавіка прычыны падзеньня самалёта ў Смаленскай вобласьціабмяркоўваліся журналістамі і аналітыкамі ад міжнародных справаў уадкрытай студыі радыё “ReshetBet”. Бальшыня зь іх сьцьвярджаюць, што Пуцін непасрэдна замяшаны ў гібеліпрэзыдэнта Качыньскага.

12красавіка газэта “Ha'aretz” адзначыла, што салідарнасьць Расеі з палякамі на аснове смаленскайтрагедыі ня больш чым справа для адводу вачэй сьвету. Усе публікацыіна мове іўрыт паўтаралі ў апошнія дні, што прэзыдэнт Качыньскіправодзіў скрайне антырасейскую зьнешнюю палітыку, быў адным знайбольш даверных партнёраў Злучаных Штатаў у Эўропе, да таго ж ёнактыўна падтрымаў Украіну і Грузію ў іхным сутыкненьні з Крамлём.

Паўтараемпаведамленьне, зробленае RomanianGlobal Newsу суботу, 10 красавіка 2010 года, праз колькі гадзін пасьля польскайтрагедыі каля Смаленска.

ЭксклюзіўнаRGN: Антырасейскае кіраўніцтва польскай дзяржавы зьнішчана каля вайсковайбазы непадалёк ад Смаленска.

Субота, 10красавіка 2010 г.

Абноўленаянавіна: Камандваньне Войска Польскага зьнішчана ў катастрофе падСмаленскам.

НачальнікГенэральнага Штабу — Францішак Гагор, начальнік СлужбыДзяржаўнай Бясьпекі — Аляксандр Шчыгла, камандуючы УзброеныхСілаў Польшчы — ген. Браніслаў Квяткоўскі, камандуючыВаенна-паветраных Сілаў — ген. Анджэй Бласік, камандуючысухапутных войскаў — ген. Тадэвуш Бук, камандуючы сілаўспэцыяльнага прызначэньня — ген. Уладзімеж Патасіньскі, камандуючы Ваенна-марскім флётам — Анджэй Карвэла.

Абноўленаянавіна: Брат польскага Прэзыдэнта, былы прэм'ер-міністарЯраслаў Качыньскі не знаходзіўся ў прэзыдэнцкім самалёце, а застаўсяў Варшаве. Афіцыйныя крыніцы ў Польшчы мяркуюць, што ён абавязкавабудзе кандыдаваць на будучых выбарах прэзыдэнта і мае вялікія шанцынасьледваць свайго брата на прэзыдэнцтве польскай дзяржавы. (...)

Падзеньне польскага прэзыдэнцкага самалёта, пры чым загінулі ўсе 96пасажыраў, абсалютна невытлумачальнае, прымаючы пад увагу наяўнасьцьскладанай апаратуры і вопытнасьць пілотаў прэзыдэнцкага самалёта.

Крыніцыз Міністэрства Абароны ў Варшаве заявілі эксклюзіўна для RomanianGlobal News, што расейская армія праводзіла ў мінулым вучэньні з выкарыстаньнемэлектрамагнітнай зброі ў раёне вайсковай базы каля Смаленска.

У 2008 годзе Масква паведаміла, што яна здолела дасягнуць першынстваў стварэньні магутнейшай за ўсе часы электрамагнітнай зброі, пра штопаведаміла расейскае выданьне “Правда”.

“Апаратура генэрыруе вялізную магутнасьць, йдзецца пра мільярдыватаў, і ўсё гэта ў скрайне абмежаваных памерах такога генэратара. Інавацыя заключаецца ў тым, што электрамагнітныя імпульсы, якія выдаеновая зброя, вельмі кароткія і надзвычай магутныя, і гэта дазваляевыкарыстальніку зброі апэрыраваць масай”, — сьцьвярджаеГенадзі Месяц, віцэ-прэзыдэнт Расейскай Акадэміі Навук і дырэктарІнстытута Фізікі імя Лебедзева.

“Ніколі яшчэ гэтая зброя не дасягала такіх абмежаваных памераўі такой магутнасьці. Існавалі падобныя апараты, створаныя ў пэрыядхалоднай вайны, але іхныя памеры былі вялізныя. Наш апарат у 10 разоўмагутней за любую іншую зброю, створаную ў замежных краінах”, — заявіў Міхаіл Яладзін, навуковец, абазнаны з электрамагнітнайсупэрзброяй.

Любая электронная апаратура перастае функцыянаваць пры набліжэньні даэлектрамагнітнага апарата, прадстаўленага ў Екацерынбурзе, калігенэратар уключаны. Генэратар, паводле расейскіх распрацоўшчыкаў, здольны імітаваць удар маланкі і нават ядзернага выбуха. Афіцыйныяпрадстаўнікі расейскай арміі ўжо выказалі жаданьне, каб войскі былізабясьпечаны такімі апаратамі. Зброя была названа “Нікай”, паводле імені грэцкай багіні перамогі.

Зброятакога тыпу можа парушыць працу матора і электроннай апаратуры любогалятаючага апарата, паведамілі вайсковыя крыніцы RomanianGlobal News. Гэтую зброю вельмі цяжка ідэнтыфікаваць з прычыны кароткага часувыкарыстаньня электрамагнітнага пучка.

Браты Качыньскія былі сярод найбольш упартых польскіх палітыкаў, якіябаранілі нацыянальныя польскія інтарэсы як ад Масквы, так і адНямеччыны і Брусэля.

Пры іхным кіраваньні была разбурана адна з найбольш шырокіх сетакрасейскага шпіянажу, якая цалкам ахапіла службу вайсковайконтрвыведкі Польшчы, што было адным з найбольш цяжкіх удараў, якіяМасква атрымала на прасторах НАТО.

(перакладз румынскай В. Буйвала)