НУ ВОСЬ, УСЁ І РАСКРЫЛАСЯ

9 красавіка 2010 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” апублікавала артыкул пад тытулам “Новае кіраўніцтва Кыргызтана шукае набліжэньня з Масквой”. Новы ўрад Кыргызтана ўжо паслаў прадстаўнічую дэлегацыю на перамовы ў Маскву. Ва ўрадзе называюць Расею “галоўным партнёрам”. Будуць прасіць у Масквы дапамогі і падтрымкі. Урад разглядае магчымасьць ранейшага па тэрміну закрыцьця амэрыканскай вайсковай базы ў кыргызкім горадзе Манасе. Скінуты прэзыдэнт Бакіеў абяцаў быў пяць год таму закрыць амэрыканскую базу, але ня выканаў сваё абяцаньне. Масква ўжо прызнала новае кіраўніцтва Кыргызтана.

Наш камэнтар: Ну вось, усё і раскрылася. Масква, безумоўна, арганізавала крывавы пераварот у азіяцкай краіне. Пастаўлены Масквой ва ўладу прэзыдэнт Бакіеў (2005 год) “не стрымаў слова”. І вось паплаціўся. Імпэрыя Зла задзейнічала свае дэструктыўныя мэханізмы, мабілізавала агентуру. А ў прабіты разлом хлынула людзкая маса, стомленая беспрацоўем, галечай і карупцыяй, гатовая да бунту. Чарговае злачынства Масквы ў чужой краіне.

Юрка Марозаў