НЕ СХАВАЮЦЦА
8 красавіка 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” паведамляе пра першы судовы прысуд па справах раскулачваньня. У 1951 г. мясцовы камуністычны начальнік Л. Накладал прымусіў “народны сход” у вёсцы Аламоўц прагаласаваць за высяленьне па-за межы раёна ся'мі Нагавічкаў. Мужчыны Нагавічкі ўжо сядзелі ў турме. Жанчын выдалілі разам з малымі дзецьмі на руках. Накладал хадзіў па гаспадарцы заможных сялян (“кулакоў”) і паказваў, што яны могуць узяць з сабой а што не. Сям'я Нагавічкаў прыклала шмат намаганьняў, каб давесьці справу да сёньняшняга суда. Раскулачнік атрымаў 2 гады ўмоўна. Такіх справаў па раскулачваньні ў Чэхіі захоўваецца каля 600.
Наш камэнтар: Раскулачнік атрымаў мала, мабыць па старасьці і лядашчаму стану. Камуністычныя злачынствы гэтага жанру не былі такімі маштабнымі, як у Беларусі. Але і там пачынаюць прыцягваць да адказнасьці злачынцаў. Не схаваюцца ад адказнасьці і законнага пакараньня і тыя, хто зьнішчаў беларускае сялянства.
Алесь Хадасевіч