ВЫКАЗВАЕМ НАШЫ ШЧЫРЫЯ СПАЧУВАНЬНІ ПОЛЬСКАМУ НАРОДУ

Выказваем нашы шчырыя спачуваньні польскаму народу ў сувязі з напаткаўшай яго бядой — трагічнай гібельлю ў авіякатастрофе каля Смаленска Прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, ягонай жонкі, выдатных палітычных і грамадзкіх дзеячаў Польшчы і экіпажа самалёта. Абарвалася жыцьцё Прэзыдэнта братняй краіны, які няспынна працаваў дзеля справы дэмакратыі, умацоўваў добрасуседскія адносіны з народам Беларусі. Мы спачуваем сям'і Прэзыдэнта і ўсім сем'ям, якія згубілі сваіх блізкіх.

Кіраўніцтва і сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

10 красавіка 2010 г.