АРГАНІЗАТАРЫ ВЫБУХАЎ У МАСКВЕ ПРЫДУМАЛІ “ЎДОВАЎ”

6 красавіка 2010 г. Ангельская газэта “Guardian” пісала пра выбухі бомбаў у Іраку, якія працягваюцца пяты дзень запар. Загінулі і паранены сотні людзей.

Наш камэнтар: Пра гэта паведамляюць усе СМІ сьвету. Ніхто не задаецца пытаньнем: а чаму выбухі? Выбары ў Іраку ўжо прайшлі, рэлігійных сьвятаў і шэсьцяў няма. Неяк усё гэта нетыпова для ірацкіх рэаліяў. І каму гэта выгадна?

Адказ трэба шукаць у Маскве. Неяк адразу справа маскоўскіх выбухаў была адсунута на другі плян новай фактурай на тую ж тэму. Масква падкідвае ўсім СМІ “дадзеныя” пра каўказкіх “чорных удоваў”. Штодзень паведамляе “новыя дэталі”. Вось сёньня раптам высьветлілася, што абедзьве “удавы”, якія нібыта разбамбілі мэтро, былі сяброўкамі. Усе СМІ паўтарылі мінулы матэр'ял з гэтым “важным” дадаткам. Нешта ніхто асабліва не паведамляў, што згаданых дзяўчын бачылі ў апошні раз у родных мясьцінах у Дагестане 28 сакавіка, за дзень да тэрактаў у Маскве. І яны ніяк не маглі б так хутка даехаць з сваіх раёнаў да сталіцы імпэрыі. Ніхто не згадвае пра паведамленьне машыніста аднаго з цягнікоў мэтро Белецкага. Ён сказаў на расейскай рэдакцыі Радыё Свабода, што “дзень (29 сакавіка) пачаўся зь нядобрых прыкметаў, два машыністы з нашага дэпо адмовіліся весьці цягнікі...” Чаму ў сьвеце не паведамляюць пра тое, пра што паведамляюць беларусы, якія зараз вяртаюцца з Масквы? Менавіта пра тое, што насельніцтва Масквы называе арганізатарамі забойстваў у мэтро ФСБ. Масквічы лічаць, што целы “ўдоваў” камітэтчыкі падкінулі на станцыі мэтро адразу пасьля выбухаў.

Юрка Марозаў