МАЛДОВА АЧЫШЧАЕЦЦА
7 красавіка 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” надрукавала спэцыяльнае прылажэньне да нумару газэты, прысьвечанае гадавіне маладзёвых выступаў у Кішынёве супраць камуністычнай улады (7-8 красавіка 2009 г.). Тысячы маладых юнакоў і дзяўчат ўзялі тады штурмам будынак парляманту і адміністрацыі прэзыдэнта, кантраляваныя камуністамі прэзыдэнта Вароніна. Дэманстранты трымалі ў руках нацыянальныя сьцягі і плякаты “Далоў камунізім!” Уначы спэцслужбы і АМОН атакавалі моладзь. Былі арыштаваны больш за 700 чалавек. Іх жорстка катавалі, зьбівалі, дзяўчат гвалцілі. Некалькіх юнакоў забілі.
Наш камэнтар: Доўга камуніст Варонін ня ўтрымаўся ва ўладзе. Яго і ягоных прамаскоўскіх крэатураў пацясьнілі ад улады пасьля трагічных падзеяў красавіка 2009 года. Вядзецца сьледства па справе перавышэньня паўнамоцтваў паліцыяй і спэцслужбамі. Многія з начальнікаў ужо ўцяклі з краіны. Малдова ачышчаецца ад маскоўска-бальшавіцкага маразма.
Юрка Марозаў