ЧАКАЮЦЬ КАРЫКАТУРАЎ НА КРЫШНУ-ВІШНУ

7 красавіка 2010 г. Дацкая газэта “Information” піша пра індуісцкіх экстрэмістаў, якія хочуць стварыць ачышчаную ад хрысьціян і мусульманаў Індыю. Пра гэта ўлады рэгулярна інфармуе дацка-індыйскі журналіст з прапіскай у Капэнгагене Парвэн Шаўла. Ён таксама паведамляе пра агрэсіўна-экстрэмісцкую дзейнасьць, якая разгортваецца ў індуісцкім храме ў дацкім горадзе Скоўлундэ. У Даніі жывуць і дзейнічаюць актывісты індуісцкай арганізацыі, якая арганізавала ў Індыі антымусульманскія пагромы ў 2002 г. і антыхрысьціянскія ў 2008 г. (тысячы забітых і параненых). Журналіст скардзіцца, што паліцыя не рэагуе на ягоныя папярэджаньні.

Наш камэнтар: Паліцыя маўчыць, “народ безмолвствует”... Данія ператвараецца ў палігон для чужынскіх экстрэмістаў. Цяпер трэба чакаць, што па загаду Масквы чарговы дацкі гумарыст нарысуе і апублікуе карыкатуру на Крышну або Вішну, і тады пачнецца...

Алесь Хадасевіч