ЭЎРАПЕЙЦЫ РАЗДРАЖНЯЮЦЬ ІСЛАМІСТАЎ У МУСУЛЬМАНСКАЙ ЭЎРОПЕ
4 красавіка 2010 г. Французкая газэта “Le Monde” таксама паведаміла з Бэльгіі. Нідэрляндскі пісьменьнік Бэн Барнард чытаў лекцыю ў мясцовым унівэрсітэце пра палітычны іслам. Раптам пасярод залі падняліся мясцовыя мусульманскія маладзёны і пачалі крыкамі зрываць лекцыю. Паліцыя вымушана была вывесьці людзей з залі. Барнард мае намер ўсё ж прачытаць сваю лекцыю. Ён сказаў: “У 2010 годзе, калі вы сьцьвярджаеце, што пярэчыце ісламу, і, безумоўна, ягоным экстрэмным праявам, то вам патрэбная паліцыя або целаахоўнікі”. Бэрнард у сваіх творах выступае па пытаньнях ідэнтычнасьці Эўропы ў пасьляваенны пэрыяд.
Наш камэнтар: Заўважым, што ён выступае на гэтую тэму ў сябе дома (былога дома), у Эўропе (але Эўропа была некалі). Цяпер яму патрэбная дапамога паліцыі, а яшчэ лепш целаахоўнікі.
Алесь Хадасевіч