“ТАК ЯНО БУДЗЕ І Ў БЕЛАРУСІ”

31 сакавіка 2010 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” пісала пра грамадзкія дыскусіі ў Малдове на фоне працы Дзяржаўнай камісіі па рассьледваньню таталітарнага камуністычнага рэжыма. Навукоўцы, інтэлектуалы, звычайныя людзі ўспамінаюць пэрыяд расейскай акупацыі Малдовы. Яны лічаць яе ад 1924 г., калі саветы арганізавалі на левым беразе Днястра аўтаномную савецкую сацыялістычную рэспубліку Малодову. З двух мільёнаў жыхароў Малдовы (стан на 1945 год) адзін мільён пацярпеў ад рэпрэсіяў: быў расстраляны, высланы ў ГУЛАГ або ў Румынію, прыніжаны, увязьнены. Падчас штучнага Галадамору 1946-47 гг. з 10 малдаван памёр адзін. 1 чэрвеня сёлета згаданая камісія павінна даць справаздачу дзяржаве і грамадзтву аб выніках рассьледваньня.

Наш камэнтар: Як толькі малдаўскі народ пацясьніў ад улады камуністычных васалаў Масквы, што атабарыліся былі ў кіраўніцтве краіны, адразу пачалося рассьледваньне злачынстваў расейскай імпэрыі ў Малдове. Так яно будзе і ў Беларусі.

Алесь Хадасевіч