ПЕРАМЕНЫ Ў БЭЛЬГІЙСКІМ ХАЛІФАЦЕ
31 сакавіка 2010 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала пра галасаваньне ў камісіі парляманту Бэльгіі. Камісія прыняла законапраект, які забараняе жанчынам насіць буркі і чадоры (часткова або цалкам закрываць твар) у грамадзкіх месцах па ўсёй Бэльгіі. За парушэньне закону прадугледжаны штраф да 25 эўра або 7 дзён турмы. Бэльгія будзе першай краінай у Эўропе, якая рэалізуе такі закон.
Наш камэнтар: Раней такі закон дзейнічаў у некаторых гарадах Бэльгіі. Эўрапейскі народ стаміўся ад чужынскіх прыхамацей. Народ праз сваіх прадстаўнікоў ва ўладзе заяўляе, што Бэльгія — не Саудаўская Аравія і не халіфат. А каму не падабаецца жыць у эўрапейскай цывілізацыі, то дарога дадому заўсёды адкрыта.
Успомнім, што зусім нядаўна бэльгійскіх нацыяналістаў, якія на працягу гадоў вялі барацьбу за права бэльгійцаў жыць у сваёй, эўрапейскай і хрысьціянскай краіне, лібэралы абзывалі “фашыстамі” і “экстрэмістамі”. Аказалася, што народ не падтрымаў крыклівых абзывальшчыкаў.
Алесь Хадасевіч