“ВІНАВАТЫХ НЯМА, ВА ЎСІХ “ІМУНІТЭТ”

30 сакавіка 2010 г. Славацкая газэта “Novy Cas” паведаміла, што нідэрляндскі апэляцыйны суд адмовіў сем'ям загінуўшых у Срэбраніцы ў спагнаньні грашовай кампэнсацыі з ААН. Паводле закону, ААН мае імунітэт перад судовым перасьледам.

Наш камэнтар: Нагадаем, што ААН падчас югаслаўскай вайны абвясьціла анклаў Срэбраніцу, дзе жылі мусульмане, тэрыторыяй пад сваёй аховай (1995 год). ААН даручыла батальёну нідэрляндскай арміі ахоўваць Срэбраніцу і дзясяткі тысячаў бяззбройных людзей. Калі да Срэбраніцы падышлі сэрбскія карнікі, нідэрляндцы маладушна адступілі і пакінулі насельніцтва на волю лёсу. Сэрбы расстралялі восем тысяч юнакоў і мужчын. А цяпер аказалася, што вінаватых няма, ва ўсіх “імунітэт”.

Калі мусульманскі народ Босніі ўбачыў, як яго “абараняюць” міжнародныя арганізацыі і чужыя войскі (якія нядаўна адзін амэрыканскі генэрал назваў “гамасекамі”, сцьвярджаючы, што у кіраўніцтва батальёна нідэрландцы набралі підэрастаў), то басьнійцы вырашылі бараніць сябе самы. Людзі пачалі ўзбройвацца і ствараць атрады апалчэньня. Дэмакратычны Захад абвясьціў рэжым эмбарга на ўвоз зброі ў Срэбраніцу. Фактычна гэта азначала, што бяззбройным басьнійцам прапанавалі з голымі рукамі сустракаць сэрбскую армію. Тады басьнійскія эліты зьвярнуліся да мусульманскіх краінаў і тыя забясьпечылі іх усім неабходным для вядзеньня абарончай вайны. Басьнійская армія разграміла агрэсараў.

Гэта ёсьць важная лекцыя беларусам. Наш народ павінен бараніць свае правы сам, а не спадзявацца на шматслоўных балбатуноў з АБСЭ ды ЭЗ. Тым больш, шта зьвяртацца нам няма да каго (не да “хрысьціянскага” ж Эўразьвязу, які адмовіўся ад Хрыста). Яны гуляюцца з ярашукамі, гайдукевічамі ды лебедько. Гэта значыць, што яны здадуць нас у любы крытычны момант. Беларускае грамадзтва не павінна давярацца кар'ерным “дабрадзеям”.

Юрка Марозаў