“ДАЎНО МЫ НЕ ЧЫТАЛІ...”
26 сакавіка 2010 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” адзначыла публікацыяй 10-годдзе абраньня Пуціна на прэзыдэнта Расеі (26.3.2000 г.). У камандзе Пуціна другім па важнасьці пасьля яго газэта лічыць віцэ-прэм'ера Ігара Сечына. Сечын па спэцыяльнасьці партугаліст. З каманды названыя таксама Патрушаў, Іваноў, Бортнікаў, Кудрын. Газэта напісала: “Прыналежнасьць да КГБ і да Санкт-Пецярбурга ёсьць два моманты, якія вызначаюць гэтую групу”. Далей газэта вызначыла, што ў Расеі “апазыцыі няма”. Прыводзяцца словы маскоўскага журналіста (былога аднакурсніка І. Сечына) Муравіча, які абслугоўвае навінамі партугальскае тэлебачаньне: “Казаць пра Каспарава як пра лідэра апазыцыі, гэта тое ж самае, што казаць пра Пуціна як пра шахматнага майстра”.
Наш камэнтар: Даўно мы не чыталі такіх сапраўды аналітычных матэр'ялаў у партугальскім друку.
Юрка Марозаў