НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АПАЗЫЦЫЯ — АДЭКВАТНАЯ ПАЛІТЫКА
29 сакавіка 2010 г. Ангельская газэта “Guardian” паведаміла з Бірмы, што апазыцыйная партыя Нацыянальная Ліга дзеля Дэмакратыі і яе лідэр Аун Сан Су Чы вырашылі не рэгістраваць партыю дзеля ўдзелу ў маючых адбыцца выбарах. Апошнія выбары адбыліся ў Бірме 20 гадоў таму. Паводле апазыцыянэраў, яны гэтым самым пратэстуюць супраць несправядлівых умоваў, якія выставіла на выбарах ваенная хунта.
Наш камэнтар: Сапраўдная апазыцыя, сапраўдныя барацьбіты супраць хунты будуць рабіць байкот выбарчага шоў гэтай хунты. І можна быць упэўненым, што народ падтрымае патрыётаў.
Юрка Марозаў