РЭЛІГІЙНЫЯ ЛІДЭРЫ БАРОНЯЦЬ ГРАМАДЗТВА

28 сакавіка 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла, што 7 англіканскіх біскупаў Брытаніі апублікавалі адкрыты ліст, у якім яны абвінавачваюць лейбарысцкі ўрад Брытаніі ў тым, што ён дыскрымінуе хрысьціянаў і дэманструе больш зразуменьня іншым рэлігіям. Біскупы прыводзяць прыклады, калі з брытанскіх авіяліній звольнілі сцюардэсу за нашэньне крыжыка, як тое ж зрабілі з настаўніцай (у брытанскай школе, дзе не забаронена насіць мусульманскія хіджабы). Паводле біскупаў, “падвойныя стандарты вядуць да выдаленьня хрысьціянскіх вартасьцяў з грамадзкага жыцьця”.

Наш камэнтар: Рэлігійныя лідэры бароняць грамадзтва ад дзеяньняў лібэралаў (лейбарыстаў). Можна быць упэўненым, што ліст пастыраў знойдзе водгук і падтрымку людзей у Брытаніі.

Алесь Хадасевіч