“НЕМЦЫ НЕ ЗЬМЯНІЛІСЯ З ЧАСОЎ ГІТЛЕРА”
5 сакавіка 2010 г. Ангельская газэта “Telegraph” апублікавала артыкул пад тытулам “Нямеччына кажа, што Грэцыя павінна прадаць свае выспы, каб зменшыць запазычанасьць”. З такімі заявамі ў Бундэстагу выступілі дэпутаты з партыі канцлера Мэркель. Нам. міністра МЗС Грэцыі Дзімітрыс Дроўтсас так прарэагаваў на гэта: “Мы чулі прапановы прадаць Акропаль. Цяпер такія прапановы непрыймальныя”.
Наш камэнтар: Немцы, падобна, не зьмяніліся з часоў Гітлера. Аднак, цяпер яны не бамбардуюць чужыя гарады, не заганяюць людзей у газавыя камэры. Цяпер нямецкая экспансія ў Эўропе вядзецца эканамічнымі мэтадамі, прычым у шчыльным хаўрусе з Масквой (як пры Гітлеры). Яны загналі Грэцыю ў зону эўра, абкруцілі з галавы да ног эўразьвязаўскімі ланцугамі, практычна давялі краіну да калапса. І ў якасьці панацэі прапануюць прадаць ім грэцкую тэрыторыю, пляжы, гатэлі, увесь турыстычны бізнэс, людзей і прыроду. Як кажуць у хаўруснай Маскве: “кошелёк ілі жізнь”. І ня важна, што гэта кажа не змрочны рабаўнік у цёмным закавулку, а гладкі нямецкі эўрадэмакрат, ад якога пахне парфумай.
Юрка Марозаў