ГРЭЦЫЯ ЗМАГАЕЦЦА. У ГРЭЦЫІ ПРАФСАЮЗЫ

5 сакавіка 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла, што грэцкія прафсаюзы заклікалі людзей да страйкаў пратэсту супраць урадавай праграмы эканоміі.

Наш камэнтар: Прафсаюзныя арганізацыі выконваюць у Грэцыі свае функцыянальныя абавязкі: мабілізуюць працоўных на абарону сваіх правоў, каб палітычныя эліты не вырашалі эканамічныя праблемы за кошт работнікаў, каб урад ня мог маніпуляваць нацыянальнымі інтарэсамі. На жаль, у Беларусі ужо шэраг гадоў практычна не існуе прафсаюзнага руха. Дзяржаўны ганчарыкаўскі “прафсаюз” ФПБ у рахубу не ўваходзіць, гэта заўсёды была рэжымная арганізацыя. Рэжымнымі сталі і недзяржаўныя свабодныя прафсаюзы. Гэбоўская агентура запоўніла сабой кіраўнічыя пасады ў некалі змагарных арганізацыях, выступае з дэмагагічнымі пустымі заявамі, мабілізуе працоўных на пісаньне пэтыцыяў узурпатару Лукашэнку (“Уважаемый презідент, чіновнікі обманывают вас і нас...”). Гэта ёсьць прафанацыя прафсаюзнага руху. Сапраўдныя рабочыя лідэры, якія сталіся лідэрамі на хвалі народных пратэстаў у 1991 годзе, даўно ўжо выдалены гэбэшнікамі з прафсаюзных арганізацый. Напрыклад, вядомы прафсаюзны лідэр Генадзь Быкаў працуе грузчыкам. У той жа час агентура езьдзіць на канфэрэнцыі ў Брусэль і Жэнэву, выступае пра “беларускую дэмакратыю”, прымае камплімэнты і г.д. Улада цемры распаўсюдзілася і на гэтую дзялянку народнага жыцьця.

Алесь Хадасевіч