ВАЕННЫЯ ЗЛАЧЫНЦЫ НЕ ЎЦЯКУЦЬ АД АДКАЗНАСЬЦІ
4 сакавіка 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” зьмясьціла тэксты і фота, прысьвечаныя 18-годдзю пачатку канфлікту ў Трансністрыі (Прыднястроўі). Усё пачалося з штурма прыднястроўскімі гвардзейцамі аднаго з малдаўскіх паліцэйскіх участкаў 4 сакавіка 1992 г. У той жа дзень расейцы стралялі па малдаўскай вёсцы, дзе патрыёты ўзьнялі свой нацыянальны сьцяг. Быў забіты малады дабраахвотнік. На фота ў газэце — эпізоды вайны, якая працягвалася больш за два месяцы. Дагэтуль невядомая дакладная колькасьць ахвяраў той вайны. Малдаване апэратыўна стварылі атрады паспалітага рушэньня і пачалі змагацца супраць расейскай нечысьці. На фота ў газэце зьнятыя — малдаўскія дабраахвотнікі ў акопах, у баях і на маршы. Сэпаратыстаў пачала ратаваць расейская армія пад камандваньнем генэрала Лебедзя. Расейскія танкі, бронемашыны і галаварэзы вырашылі канфлікт на карысьць сэпаратыстаў. На некалькіх здымках у газэце — ляжаць шэрагамі мірныя малдаўскія жыхары, забітыя расейскімі спэцназаўцамі. І тады і цяпер малдаване і румыны называюць тыя падзеі расейска-малдаўскай вайной.
Наш камэнтар: “Русская демократія” адарвала ад невялікай постсавецкай краіны заднястроўскі кавалак тэрыторыі, густа заселены расейскімі асаднікамі. Вядома, што Лубянка мабілізавала на тую вайну вялікую колькасьць сваіх спэцназаўскіх рэзэрвістаў (у тым ліку з Беларусі, ужо незалежнай краіны). Яны зьдзейсьнілі шмат ваенных злачынстваў. Настане час і вызваленая ад расейскай акупацыі Беларусь будзе разьбірацца ў гэтай справе разам з дэмакратычнымі ўладамі Малдовы. Ваенныя злачынцы будуць перададзены ў рукі Закона і адэкватна пакараны за забойствы і гвалты.
Юрка Марозаў