ВЫКАЦІЛІ БОЧКУ
Зімовая Алімпіяда ў Канадзе скончылася для вялікай Расеі самым ганебным правалам за ўсю гісторыю ўдзела Масквы ў алімпіядах. У мэдалёвым заліку РФ апынулася на 11-м месцы. Пасьля малюпасенькіх Швайцарыі, Аўстрыі, распалавіненай Карэі, слабазаселеных Нарвэгіі і Швэцыі. Расейскія заўзятары (у асноўным шпана розных калібраў — бо хто яшчэ мае грошы ў Расеі на далёкія падарожжы?) вызначыліся дзікім варварствам і хамствам. Дайшло да таго, што яны выкатвалі з свайго гатэлю бочкі з гарэлкай проста на вуліцу і прымушалі мінакоў “піть за победу Россіі”. Паліцыя з цяжкасьцю разьвязала гэты канфлікт цывілізацыяў. Прэзыдэнт Медведев зьбіраўся прыехаць на Алімпіяду, але пасьля сэрыі спартовых паразаў хуценька “зьмяніў пляны”. Агульны развал у імпэрыі адбіўся таксама і на стане прафэсійнага спорту. У пьянай Расеі ня можа быць спартовага посьпеху і перамогаў.
Янка Базыль