ФАЛЬШЫВАЕ СЬВЯТА Ў РАСЕІ
3 сакавіка 2010 г. Французкая газэта “Le Monde” распавяла французам пра сьвяткаваньне 23 лютага ў Расеі (даты, якая рэальна ні з чым не зьвязана). У цэнтры рэпартажа было сьвята ў падмаскоўным клюбе культуры. Там выступалі вэтэраны Аўганістана, заклікалі “абараняць Айчыну, каб яна не развалілася”. Па ўсёй краіне гэта ёсьць “мужчынскі дзень” і сьвята. Аднак, рэпарцёр нагадала, што менавіта 23 лютага 1944 г. Масква зьдзейсьнела прымусовае высяленьне шэрагу народаў Каўказа: чачэнцаў, інгушоў, карачаеўцаў, чаркесаў і іншых. Народы Паўночнага Каўказу сёлета абвясьцілі 23 лютага днём нацыянальнай жалобы.
Наш камэнтар: Нездарма хвалююцца маскоўскія “аўганцы”. У прынцыпе так не бывае: у адной частцы краіны сьвята (пьянкі, мітынгі, скокі), а ў другой частцы жалоба (рэлігійныя цырэмоніі, салідарны ўспамін пра няшчасьце). Гэта ёсьць яшчэ адзін знак таго, што Расея развальваецца.
Алесь Хадасевіч