СЫТУАЦЫЯ МЯНЯЕЦЦА
4 сакавіка 2010 г. Італьянская газэта “Repubblica” пісала пра камунальныя выбары ў Нідэрляндах. Вялікі посьпех на выбарах мела Партыя Свабоды пад кіраўніцтвам Гэрта Вілдэрса. Газэта называе яе “ксенафобскай” і “супраць мусульман”.
Наш камэнтар: Іншыя СМІ называюць гэтую народную партыю “правымі папулістамі”, “экстрэмістамі” і г.д. А нацыяналісты не зьвяртаюць на гэта ўвагі, кажуць у адкрытую, што трэба спыняць ісламізацыю Эўропы. І іх падтрымлівае ўсё больш людзей. Урэшце нідэрляндцы пачалі выкарыстоўваць дэмакратычныя мэханізмы для абароны сваёй краіны ад сотняў тысячаў навязьлівых прыбышаў.
Юрка Марозаў