“ВЕЧНА ТАК НЯ БУДЗЕ”

17 лютага 2010 г. Партугальская газэта “Publico” апублікавала рэкламу выпушчанай нядаўна сэрыі кніг-альбомаў пад назовам “Вялікія музэі Эўропы”. За невялікія кошты можна набыць партугальскія выданьні: 15 кніг і дыск DVD.

Наш камэнтар: Які яркі кантраст з станам беларускага кнігадруку і мастацтвазнаўства ў цэлым. Беларускія кнігарні завалены стосамі вельмі дарагой маскоўскай прадукцыі. За 19 гадоў існаваньня незалежнай дзяржавы рэжым зрабіў усё, каб здушыць эстэтычную думку на Беларусі, каб пакінуць нашу краіну ў правінцыйна-зачуханым стане. Некалькі выданьняў з гісторыі мастацтва на беларускай мове напісаны-падрыхтаваны слабаадукаванымі асобамі, якія ня маюць прафэсійнай мастацтвазнаўчай адукацыі, але верна прыслугоўваюць рэжыму. Чытаць гэтыя “опусы” без спачуваньня немагчыма: нудная лексіка, няразьвітасьць мысьленьня, шэраг прымітыўных памылак і плагіят, плагіят... Некалькі іншых выданьняў з гісторыі мастацтва зьдзейсьнены на расейскай мове (“чтобы всем было понятно”). Выдатныя спэцыялісты, майстры слова, энцыклапедычныя знаўцы сусьветнай кульутры (напрыклад, Яўген Шунейка) ня маюць ніякай магчымасьці рэалізаваць свой талент, прынесьці карысьць нашай культуры. Вечна так ня будзе. Скончыцца валадарства хама і паслугача хама. Нармальным будзе разьвіцьцё беларускай культуры.

Юрка Марозаў