БЕСТАЛКОЎЕ НА ЗАХАДЗЕ
14 лютага 2010 г. Нарвэжская газэта “Dagbladet” пісала пра выступы мясцовых мусульманаў. Да трох тысячаў мусульманаў прайшлі маршам праз цэнтар Осла. Паліцыі ўдалося спыніць іх на падыходах да дому друку, дзе знаходзіцца рэдакцыя газэты, што зьмясьціла карыкатуры на прарока Магамэта. Адзін з маладых выступоўцаў на мітынгу пагражаў нарвэжцам паўтарэньнем 11 верасьня ў іхнай краіне.
Наш камэнтар: Нагадаем, што “11 верасьня” — гэта буйнейшы тэракт ісламскіх тэрарыстаў у Нью-Ёрку, які адбыўся 11 верасьня 2001 г.
Нарвэжскае тэлебачаньне паказала марш у Осла. Глядзець на яго было некамфортна ўсім эўрапейцам. Мусульмане адразу забыліся на ўзаемныя няпрыязі і аб'ядналіся “супраць карыкатурыстаў”. Але ўжо паказана, што антымусульманскія карыкатуры зроблены паводле ўплыву ФСБ і Масквы з падачы даўняй маскоўскай агентуры ў Скандынавіі. Цяпер згуртаваны чужынскі элемэнт пагражае ў адкрытую дэстабілізаваць скандынаўскую краіну.
***
15 лютага 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла пра закалоты ў імігранцкіх кварталах Мілана. Невядомымі быў забіты 19-гадовы эгіпцянін (эгіпецкі міланец). Групоўкі маладых эгіпцянаў (міланцаў-эгіпцянаў) пачалі граміць аўтамабілі і крамы, біцца з паліцыяй і міланскімі лацінаамэрыканцамі. Яны мяркуюць, што эгіпцяніна забілі лаціны.
Наш камэнтар: Яшчэ адзін эпізод нянавісьці і гвалту ў чарговым эўрапейскім горадзе, апантаным чужакамі. Дарэчы, абсалютная большасьць з чужынцаў у Мілане (і па ўсёй Эўропе) — нелегальныя прыжывалы без дакумэнтаў.
Юрка Марозаў