“ЗЬ КІМ ВЫ ЗЬВЯЗАЛІСЯ, ПАНОВЕ?”

16 лютага 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” паведаміла пра новы эпізод прысутнасьці расейцаў у эўрапейскай цывілізацыі. Грамадзянка РФ Юлія Раманенка купіла дом-вілу ў адным з раёнаў Прагі. Падпісала паперы на рэстаўрацыю дому. Калі камунальная камісія прыехала паглядзець на вынікі дзеяньняў новых гаспадароў, аказалася, што віла зьнішчана, заліты новы фундамэнт і будуецца новы дом. Але праблема ў тым, што Раманенка купіла ў Празе і зьнішчыла забытковы дом, які належаў мастаку Здэнэку Лукашу. Пачалося судовае разбіральніцтва.

Наш камэнтар: З кім вы зьвязаліся, панове? Спадзяемся, аднак, што суд разбярэцца, хто ўзяў хабар ад расейкі і хацеў прыкрыць зьнішчэньне забытковага аб'екта. Маскоўская арда паводзіць сябе паўсюль так, як на сваёй Рублёўцы. Ужо заўважана, што Расея зьяўляецца галоўным экспарцёрам карупцыі на Захад.

Алесь Хадасевіч