ЧАЛАВЕЧНАСЬЦЬ ЯШЧЭ ЖЫВАЯ

17 лютага 2010 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” апублікавала фота пад назовам “Герой тытульнай старонкі”. На здымку — эпізод нядаўняй трагедыі каля станцыі Хале паблізу ад Брусэля. Мужчына нясе праз сумёты параненае дзіця. Журналісты высьветлілі, што гэта — мясцовы афіцэр паліцыі 46-гадовы Філіп Ван Лідэкэркэ. Ён ня быў на дзяжурстве, але калегі патэлефанавалі яму, паведамілі пра сутыкненьне цягнікоў. Афіцэр пабег на месца здарэньня, прабраўся ў разьбіты вагон і вынес параненую дзяўчынку. Ван Лідэкэркэ прызнаўся, што думаў не пра геройства, а пра сваіх трох дзяцей, калі ратаваў дзіця. Са зьдзіўленьнем ён пабачыў на наступны дзень свае фота ва ўсіх газэтах. Яшчэ афіцэр сказаў, што нягледзячы на раўнадушнасьць і эгаізм сёньняшняга сьвету падчас трагедыі ён убачыў шмат праяваў чалавечай салідарнасьці.

Наш камэнтар: Адчуваецца, што эўрапейцы стаміліся ад збачэнства і эгалітарызма, ад вычварэнскай прапаганды і выкрыўленых стэрэатыпаў лібэралізма ды іншай моднай нечысьці. Нягледзячы ні на што бальшыня людзей цягнецца да натуральных чалавечых пачуцьцяў, шукаюць свой ідэал у сьветлых вобразах і ўчынках.

Алесь Хадасевіч