СЬМЕРЦЬ ЗА ПРЭЗЫДЭНТА

У нядзелю 7 лютага рэжымныя паяцы ладзілі “прэзідэнцкую лыжню”, удзел у якой абавязковы для чыноўнікаў. У выніку старшыня Абрубскага сельсавету Глыбоцкага раёну Васіль Арлоўскі быў змушаны ўдзельнічаць ў паранойным мнрапрыемстве, нягледзячы на хваробу сэрца. Падчас “лыжні” Арлоўскі памёр. Медыкі канстатавалі, што ў немаладога мужчыны (56 гадоў) была арытмія сэрца. Пахавалі яго на новых могілках прыгараднай ля Глыбокага вёскі Харашкі. Арлоўскі жыў у вёсцы Шунявічы. Без галавы сям'і засталіся жонка нябожчыка і тры ягоныя дачкі. Памёр яшчэ адзін добры спакойны паслухмяны беларус.

(Паводле радыё Свабода)