ЛЮДЗІ ПАМЯТАЮЦЬ

Раней мала вядома было пра загінулых людзей ў выніку савецкай акупацыі Чэхаславаччыны. Але людзі загінулі за радзіму. Летам, 22 жніўня 2009 г., чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” паведамляла пра шматтысячны мэмарыяльны мітынг перад Домам Радыё ў Празе. Людзі адзначалі ўгодкі савецкай інвазіі ў Чэхаславакію і ўшаноўвалі памяць абаронцаў Айчыны. У першы дзень маскоўскай акупацыі краіны загінула 58 чэхаславацкіх грамадзянаў. У баях за Дом Радыё 22 жніўня 1968 г. загінула 17 чалавек, 25 былі паранены.

Наш камэнтар: Заходнія тэлеканалы паказалі тады кадры з гэтага мітынгу. Адзін з дэманстрантаў трымаў на галавой вялікі плякат “Ніколі разам з Расеяй!” Ніколі чэхі і славакі не забудуць грукат расейскіх танкаў на сваіх дарогах і вуліцах, стрэлы з калашнікаў, якімі акупанты забівалі патрыётаў. У Чэхіі і Славакіі на месцах, дзе загінулі патрыёты, цяпер вісяць мэмарыяльныя шыльды з іхнымі імёнамі. Праз 41 год пасьля здушэньня Пражскай Вясны ўвесь сьвет назірае, як канае Імпэрыя Зла. Такая логіка гісторыі.

Алесь Хадасевіч