МЭМАРЫЯЛЬНЫЯ ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ НА “ДЗЯДЫ”
1 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ праводзіць у Менску традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці продкаў “Дзяды”. Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных шэсьця і мітынга. Плян мерапрыемстваў наступны:
10:30. — збор удзельнікаў шэсьця каля будынка Менскага гадзіньнікавага завода на праспэкце Скарыны (“проспект Незавісімості”), 95.
11:00–15:00. — шэсьце па маршруце: пр. Скарыны — вул. Каліноўскага, вул. Сядых — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі.
15:00–17:00. — мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах.
Дазвол уладаў атрыманы.
На Дзяды беларусы ідуць на магілы продкаў, ушаноўваюць памяць тых, хто быў да нас. Каб не парывалася сувязь пакаленьняў. У гэты дзень сумленныя людзі Беларусі зьбіраюцца ў народнай сьвятыні ў Курапатах — каб вечна жыў наш народ, каб не паўтарылася трагедыя генацыду часоў расейскай акупацыі.
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
26 кастрычніка 2009 г.