ПАСТАНОВА: АБ ЗВАРОЦЕ Ў СУДОВЫЯ ІНСТАНЦЫІ І ВОРГАНЫ ПРАКУРАТУРЫ ПА ФАКТУ ПАРУШЭНЬНЯ ЗАКАНАДАЎСТВА ГР. ЛУКАШЭНКАМ А. Р.

У сувязі з уводам 9 верасьня гэтага года расейскага войска па распараджэньні А. Р. Лукашэнкі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў манэўрах і ў сувязі з нявывадам яго да гэтага часу Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ (Партыі БНФ) пастанаўляе:

1. Выступіць заяўнікам і зьвярнуцца ў судовыя інстанцыі і ворганы Пракуратуры аб узбуджэньні справы пра парушэньне Канстытуцыі і заканадаўства Рэспублікі Беларусь кіраўніком выканаўчай улады грамадзянінам Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам.

2. Падрыхтоўку і падачу іскавай заявы і давер выступаць ад імя Сойму Партыі — БНФ даручыць кіраўніцтву Партыі БНФ з правам подпісу намесьнікам старшыні Партыі БНФ Беленькаму Ю. А. і Папкову С. П.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

11 кастрычніка 2009 г., г. Менск