НАСТРОЕНЫЯ НА ВАЙНУ
Расейскія палітыкі і ўрадоўцы усюды дэманструюць агрэсію. І гэта ня толькі крыклівасьць. Яшчэ ў жніўні 2009 г. Медведев перадаў у Дзярждуму РФ праект зьменаў у Закон аб абароне. Паводле гэтых прапановаў, расейскія войскі могуць уваходзіць на тэрыторыю іншых дзяржаваў “для запабяганьня агрэсіі”, “для абароны грамадзянаў Расеі за мяжой” і г.д.
Наш камэнтар: Камэнтар кароткі — маскоўская хунта рыхтуецца да вайны. Мірна настроеная ўлада такіх законаў не прымае.
Юрка Марозаў